Досуг «Васілек і Васілінка» — знакомство с белорусской национальной одеждой

Вядучы  – Добры вечар, малайцы!

Добры вечар, маладзіцы!

Рады я, што вы прыйшлі!Досуг "Васілек і Васілінка"

Мне на вас не надзівіцца!

Апрануліся ў сукенкі,

У кашулі, у спадніцы

А ў хлопчыкаў сарочкі,

Паясочкі, лапаточкі.

Выхавацель – Есць сукенкі і кашулі,

Есць спадніцы, фартушкі.

Есць сарочкі, паясочкі.

Дзе ж ты бачыш лапаткі?

 

Вядучы  – Вось, глядзі, якія лапці.

Надзявай – танцуй па хаце!

Хто памераць іх жадае –

Са мной у гульні пагуляе.

Гульня “Ох, лапці мае…”

Вядучы – У нашым садзе вароты шырокія,

Жывуць тут дзеткі харошыя.

У іх галоўкі, як макаўкі.

Яны шчабечуць, як ластаўкі.

Як танцуюць, паглядзі.

Ну, дзяўчаткі, выхадзі!

 

Пад песню “Беларуская танцавальная” дзяўчаты танцуюць

 

Вядучы – Вось дзяўчынка-невялічка,

А як кружыцца спаднічка!

Кружысь, кружысь, новая

Стужкамі шаўковымі!

 

Вядучы – Мы чаго ўсе сабраліся?

Выхавацель – Весяліцца мы прыйшлі.

Вядучы –– Добра вы падрыхтавалісь –

Дзяцей прыгожых прывялі.

Вось каманда –  “Васілінка”

А вось гэта – “Васілек.

Вельмі добрыя каманды!-

Гэта бачу і здалек.

 

Выхавацель – Тады, каб час не марнаваць,

Гульні будзем пачынаць!

Вядучы –– Зараз я знайду паненку

У прыгожанькай сукенцы.

Трэба лепш яе прыбраць

І хусцінку завязаць.

 

Вядучы –Толькі дзе ж мой Васілек?

Загубіўся незнарок.

Мне вось гэты спадабаўся-

Вельмі ж хораша прыбраўся.

Для яго есць капялюш,

Паясок прыгожы.

Як надзене гэта ўсе –

На беларуса будзе схожы.

 

(выводзяць хлопчыка і дзяўчынку)

 

ГУЛЬНЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ “Прыбярыся”

 

Цяпер час паскакаць,

Фартушкамі памахаць.

Хто у фартушкі прыбраны?

(выходзяць дзяўчаты)

Добра вы падрыхтаваны!

Не марнуйце дарма час,

Пачынайце перапляс!

Танец з фартушкамі

Засядзелісь хлапчукі.

У каго есць паяскі?

Зробім з іх мы каруселі!

Паімчалі, паляцелі!

Танец “Карусель”

Гэты капялюш  прыгожы

На татулін вельмі схожы.

Ляжыць, маўчыць,

На дзетак глядзіць.

Хто з ім хоча пагуляць?

Будзем мы перадаваць

Капялюшык да гасцей.

Той, рабяткі, пераможа.

Хто зробіць гэта як хутчэй.

 

Гульня “Перадай капялюш”

 

Вось ідуць хлапчукі

У беленькіх сарочках,

Чырвоныя паяскі,

Лапаткі на ножках.

 

Вось ідуць дзяўчынкі.

На галаве – хусцінкі.

У гэтых – вяночкі,

Вяселыя вочкі.

Фартушкі, спаднічкі

Шчочкі як сунічкі.

 

 

А цяпер у нашай хаце

Беларускую паскачам.

Хай тапочуць лапаткі,

Падлятаюць паяскі,

Хай закружацца спаднічкі

У дзяўчатак невялічкіх,

На галоўках капялюш

Весела падскочыць,

Хай вяночак прыгажэе

А д вяселых вочак.

Агульны танец

Смотрите также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *