«Калядкі – добрыя святкі» — фольклорный праздник

Занавес открывается. На сцене, слева, стоит стол, вокруг — стулья, на столе — скатерть с народной вышивкой, самовар, за столом сидят Хозяин и Хозяйка. Справа на сцене — маленькая скамейка, на ней ручная прялка, старинные утюги, горшки и т. д.

 

Гаспадыня  — Калядкі – добрыя святкі.

А сення мы ўсе каляднічкі,

Вяселыя ды гаманкія,

На дабро не скупыя.

                  (уваходзяць Дзед, дзеці)

 

Гаспадар —     Калядкі – добрыя святкі –

Наеўся, напіўся – да й на палаткі.

 

( лягае на канапу, храпе )

 

Г – ня —         Уставай! Табе Каляда, а мне – бяда! Работы шмат!

Гаспадар —   Ой, нешта ў хаце нашай горача!

Г – ня —         Вядома, горача: я ж тры дні ў печы паліла, пякла, варыла, смажыла, хачу, каб калядоўнічкі зайшлі, нашай хаты не мінавалі.

Цяпер  куццю пара варыць.

( сыпле у ступку зярняткі, прыгаворвае )

Скача, скача наша ступа

Ды з ячменем – глянуць люба!

Ой, Калядкі, ой, Калядкі,

Чыста лушчацца зярняткі.

Без куцці якое свята,

Без куцці – пустая хата!

Скача, скача ступа наша –

Будуць крупы, будзе каша.

Г – ня —   Пачакаем, пакуль куцця паспее. Ціха і ўтульна ў нашай хатцы. Хата наша незвычайная, бо тут жывуць цікавыя рэчы і паданні са старажытнага жыцця і даўніны далекай.

Г-р —       Раскажы нам, бабуля, казку.

Г-ня – Ну, добра, раскажу я вам, чаму не сябруюць кот з сабакам.  А вы будзеце мне дапамагаць. Згодны? (Вынімае з куфра касцюмы, прапануе іх дзецям)

У двары жылі пад вязам

Шэры кот з сабакам разам.

Так дружылі між сабою –

Не разліць было вадою.

І з адной хлябталі міскі,

І дзялілі ўсе агрызкі.

Ды аднойчы ў час вячэры

Курка Рабка —  стук у дзверы.

Сабака – Ну, заходзь, ты сядзь, рабая.

Бабка – Так сабака запрашае.

Курка Рабка – Ды няма калі мне, братка.

Я не так зайшла ў хатку.

Нарадзілася ў аўторак

Куранят у нас васьмера.

Дык я двор вось аббягаю –

Усіх у госці запрашаю.

Сабака – Што ж,

Бабка – Сказаў сабака,

Сабака – Сходзім:

Трэба жыць з суседзьмі ў згодзе.

З чым мы пойдзем у адведкі

Да харошае суседкі?

Кот – Трэба нам сабраць смятанкі

Ды збіць масла паўбляшанкі.

Бабка – І сябры ўдвух з ахвотай

Узяліся за работу.

Са збаноў, што ў іх стаялі,

Кожны дзень вяршкі здымалі.

Кот – Што ж,

Бабка – Сабаку кот параіў,

Кот – Масла біць цяпер пара нам.

Збегай хутка дв суседзяў.

Ну, а я хвіліну тую

Тут смятанку павартую.

Бабка – Як сабака знік за ганкам,

Заскакаў кот ля смятанкі.

Не ўтрымаўся, узяў ен лыжку:

Кот – Пакаштую дай хоць крышку.

Бабка – Адысці б лепш, ды, паганы,

Лезе сам язык да збана.

Кот са смакам еў вялікім,

Ды вось гора – збіўся з ліку.

Покуль ен лічыў, стараўся,

Дык да донца і дабраўся.

Тут якраз сабака з бойкай

Увайшоў у хату бойка.

Паглядзеў у збан, шчэ цеплы,

А смятанкі там – ні кроплі.

Як жа йсці ім у адведкі

Да харошае суседкі?

Вось дык ліха, вось дык гора!

Сабака – Гэта ты ўсе з’еў, абжора?

Баба – Да ката ен, кот наўцекі.

Той – за ім, кот з хаты скокам.

Гнаўся ўслед сабака, гнаўся,

Ды пад лаўку кот схаваўся.

З той пары ката сабака

І пільнуе, небарака.

Ці то ўвечары, ці ўранку –

Усе ганае за смятанку. (Звяртаецца да ката)

Ну, хадзі, хадзі, каток, не пужайся, мы табе песеньку спяем.

Песня “Коці, коці, лапкі”

 Дзед  — Ідзі, Іванка, да ложка ды паглядзі, што там з-пад падушкі выглядае?

Іванка – Рукавіцы!

Дзед  —  Хто ж іх туды паклаў?

Дзеці —  Ты, дзядусь!

Дзед  —  Не, не ўгадалі!

Баба —  Дзеці, дзе вы? Дзеду!

Дзед  —  Чуем, чуем!

Баба  —  Вось і добра, што чуеце,

А то свята на парозе,

А вы час марнуеце.

Ага, Іванка ўжо ў рукавіцах. Бяры, мае дзіця, чыгунок, што на прыпечку стаіць. ды пастаў ля снапочка.

Іванка  —  А што ў тым гаршку, бабуля?

Баба  —  Куцця!

Іванка  —  Навошта яе туды ставіць?

Баба —  Гэта так трэба, дзеткі! Ля жыта стаяць будзе – хлеб уродзіць, ліха хату міне.

Аленка —  Бабуля, давай я яго сама занясу!

Баба – Не, куццю павінен несці хлопчык. Тады ўсе мужчыны ў хаце не будуць хварэць, усе хваробы з хаты ўцякуць.Не журыся, нам і жаночай работы хопіць. А ты, стары, чаму стаіш?

Дзед  —  Ды чакаю, пакуль хлеб дасі. Трэба да двару ісці, двор асвяціць.

Баба  —  Дык бяры і Іванку з сабою, ды саломы прыхапіце!

Дзед  —  Ну, пойдзем! Толькі спачатку трэба парогу ўкланіцца.

Іванка  —  Навошта?

Дзед  —  Гэта звычай такі. Трэба так казаць:

Парогі мае, парогі,

Рубленыя ды цясовыя,

Маленькія ды вялікія,

Дазвольце з хаты выйсці,

Двор абыйсці пашану ўсяму даці,

Да хаты вяртацца

Не аднаму, а з гасцямі,

Каб былі заўседы добрымі гаспадарамі.

 

Баба —  Ідзіце з хлебам, вяртайцеся з мірам.

А яшчэ, парогі, вам лію вадзіцаю,

Каб былі пасвечанымі, шчаслівымі.

Аленка  —  Вунь колькі холаду ды ветру напускалі.

Зачыняй хутчэй дзверы!

Баба  —  Хадзі,  ветрык да нас,

Вось табе квас.

На стольчыку стаіць,

З-пад крышкі выглядае

Ды пену пускае.

(выціраюць сталы, выкладаюць  з печы на талеркі піражкі)

Баба – А ці ведаеш ты, чые дзеці піражкі?

Аленка  —  Хлеба святога.

Баба  —  А хлеб – сын  Сонца і Месяца. Без цяпла няма жыцця, як без хлеба не будзе свята.

А ці ведаеце, якое сення свята? Дык давайце ўсе разам заспяваем!

Песня “Калядкі”

                               ( у дзверы стукаюць)

Баба – А хто там ідзе?

Дзед – Госці!

—           Нашы ў хаце.

—           Чужыя прыйшлі.

—           А што нам прыняслі?

—           Хлеб, каб жылі ў згодзе.

—           Усе?

—           Яшчэ саломы, каб былі здаровы.

—           За добрыя словы дзверы адчыняем,

Гасцей сустракаем.

( Баба з Аленкаю укладаюць на голы стол крыжыка салому, засцілаюць абрус)

 

Разам  —  Стол засцілаем, гаспадара заклікаем!

Стол засцілаем, гаспадара заклікаем!

(ставяць яблыкі, зерне, прыгаворваючы)

— Каб паляніцы радзіліся,

Людзі ў хаце вадзіліся,

Род ліха не знаў, сілу маў.

 Г – р  —  А цяпер, баба, за стол. Перш чым пачынаць есці, трэба Мароза паклікаць з намі куццю есці. (зачарпнуўшы лыжкаю куцці, стукае ў вакно )

—   Мароз, Мароз, хадзі куццю есці!  ( гукае тры разы )

Г – ня —  Не йдзе!

Г – р  —   Не йдзе? Ну, дык не ідзі ні на бульбу, ні на гуркі,ні на памідоры, ні на буракі!

Г –ня  —   Дзед, ці бачыш ты мяне?

Г – р —     Не, не бачу!

Г – ня  —  Каб жа ты не бачыў за агуркамі, за гарбузамі, за буракамі свету!

Г – р   —   Баба, ці бачыш ты мяне?

Г – ня  — Не, не бачу!

Г – р  —   Каб жа ты не бачыла за снапамі, за вазамі свету!

(Раптам дзед падае з лавы)

Г – ня  — Каб жа так снапы падалі на ніве, як ты зараз з лаўкі ўпаў!

Дзеду, каўбасачкі ў вядры?

Г-р – У вядры!

Г – ня  — Дык каляднічкі ўжо ў двары!

Не вей, не вей,мяцеліца,

Не замятай дарожанькі,

Бо хута пойдуць калядоўшчыкі

Ды зойдуцца на наш двор.

Прыехала каляда ў вазочку

Ды на сівенькім канечку.

Прыехала каляда ўвечары,

Прывезла дудак рэшата.

Паставіла дудкі на стаўпе,

А сама села на куце

Ды ў чырвоным кабаце.

Зайграйце дудкі тоненька,

Скачыце дзяўчаткі хорашанька,

А вы, хлопчыкі, пазірайце,

Сабе дзевачак выбірайце.

А вы, хлопчыкі, глядзіце,

Каторая прыгожая – бярыце.

“Ў карагодзе мы былі”

Вось цяпер пачалося сапраўднае свята, пойдуць па вуліцах каляднічкі, усіх са святам віншаваць, а іх будуць частаваць.

 

(уваходзяць каляднікі)

1 — Пойдзем у першую хату,

Дзе серабро звініць!

2 — У другую, дзе сала шыпіць!

3 — У трэцюю, дзе золата блішчыць.

4 — А вунь у  той пірагі пякуць,

Пірагі пякуць ды й нам дадуць.

Пойдзем да дзядзькі Васіля калядаваць.

 

(абыходзяць па чарзе  усе “хаткі”, ля якіх чакаюць гаспадары)

 

Песня “Учора з вячора”

1 – Ці дома гаспадар?

Гаспадар – Дома, дома, каўбаску з печы дастае!

 

2 – Ці дома гаспадыня?

Г-ня – Дома, дома, сталы прыбірае.

 

3 – Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму!

Ці ты спіш, ці ляжыш,

Ці  лісты пішаш?

Мы твайго двара не мінаем,

Святой калядой велічаем!

 

4 – На тваім двары ўсе агні гараць,

Ўсе агні гараць, ўсе сталы стаяць.

Усе сталы стаяць пазасціланіыя,

Усе хлябы ляжаць павыпяканыя.

 

5 – Ці шырокі сцены, каб нам пагасцяваць?

Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?

 

Гаспадыня – Як добра будзеце спяваць,

Дык добра будзем частаваць.

Песня “На нова лета”

(гаспадары частуюць)

6 — Жыць вам разам да ста год,

Маць   здаровы увесь род,

Каб у вас поле зелянела,

А скацінка не хварэла.

(Ідуць да другой хаткі)

 

1 — Каляда-каляда!

Прыкаціла малада!

Мы знайшлі каляду

На Міроновым двору.

Эй, дзядзька Мірон,

Вынасі добро на двор.

 

2 – Добры дзень вам!

Мы да вас ідзем,

Каляду вядзем.

Дазвольце ў хатку зайсці

Ды на лавачку сесці.

На лавачку сесці

Ды песеньку праспяваці.

Песня “Зайграй жа мне, дударочку”

3 — Гаспадар наш, батюшка!

Сустракай гасцей,

Сустракай гасцей,

Пачастуй хутчэй:

З клеці – рэшатам,

З печы – пірагом.

Падай   каўбасу –

Дамоў  панясу.

 

4 – Мы табе, гаспадынька, спяваць будзем,

А чым нас, гаспадынька, частаваць будзеш.

Грошай мяшок ці кашы гаршчок?

Збан малака ці кавалак пірага?

Капеечкі ці цукерачкі?

 

5 – А за песенькі-прыпевачкі

Просяць нашы дзевачкі:

Дайче бочку мядочку,

Сыр на талерцы,

Чырвонец у паперцы.

 

6 — Мы прыйшлі да вас з вяселлем,

Прама к свежанькім блінам

І віншуем з Калядою,

Нізка кланяемся вам!

 

Гаспадар – Не, не дам!

Малавата спявалі, мала скакалі!

 

6 – Ну-ка, рэзні, музыкант, залатыя пальчыкі!

Каб пусціліся ў скокі дзевачкі і мальчыкі.

Танец “Трасуха”

Гаспадыня – Дзякуй вам за вашы калядкі! Вось вам пачастункі!

Механоша — Дзякуй, гаспадынечка,

Будзь заўседы як маліначка.

Ды з рублікам ды капеечкай:

Вам на пацешкі, нам на арэшкі.

Ну, хопіць, рабяткі, поўны мех накалядавалі. Пойдзем да цетачкі Арыны пагрэцца.

 

(Ідуць да Дзеда з Бабай)

Песня “Каляда-калядзіца”

Разам – Зашчэпачкі, адшчапіцеся,

Занавесачкі, адчыніцеся!

 

Баба  —   Міласці просім кожнага ў госці!

Каляды чакаюць гасцей.

Заходзьце, калі ласка, хутчэй!

 

1-  Добры вечар таму, хто у гэтым даму.

Дазвольце свята ждаць. ваш дом павіншаваць.

Дазвольце пакалядаваць.

 

2 — Шчадрыначка шчадравала,

Што ты, Баба, гатавала?

Што варыла, што пякла –

Давай адразу да вакна!

Каб за гэты піражок

Урадзіла жыта стажок!

Кружку вады – каб не знала бяды.

Для хлебаноша – хаця грошай.

 

3 — Я дзяўчынка маленька,

На мне спаднічка рабенька.

Чаравікі чырвоныя.

Будзьце ўсе са святам здаровыя!

 

4 —  Я маленькі хлопчык,

Улез на стоўбік.

З мяшком пахаджаю,

Каляду збіраю.

Вечар добры! Дайце пірог доўгі!

 

Г-ня —     Як добра будзеце скакаць,

Дык добра буду частаваць.

Прыпеўкі “Весялуха”

 

5 — Добры вечар, гаспадару!

Вынесь нам каўбас пару.

Ой, пахадзі каля печкі,

Пашукай нам перапечкі.

Ой, пахадзі кала кваскі,

Пашукай жа нам каўбаскі.

 

6 —   Мо няма чаго даваці,

Бо любілі доўга спаці?

Можа ўлетку ў халадку

Вы ляжалі ў цяньку

Ды нічога не прыдбалі?

Дык навошта ж мы спявалі?

 

Гаспадар – Прывітанне, людзі добрыя,

Вось вам пачастункі —

Смачныя ласункі.

Гаспадыня —

Пранікі, цукеркі

Ды ў якіх паперках!

(Каляднікі складаюць у мяхі пачастункі).

 

Баба  —  Вось якія вы вяселыя госці!

Можа, пагуляем  у гульні калядныя?

 

Дзед – А хто ж іх ведае?

 

Дзеці прапаноўваюць гульні “Апанас”, “Зюзя”, “Хлебчык” або   “Карагод”

 

Баба – Паглядзіце, якая мятла ў мяне есць.  А вось мы зараз з ею пагуляем.

 

Гульня «Вяселая мяцелка»

(становятся в круг и передают веник, украшенный бантом, пока играет музыка. У кого после окончания музыки веник остался в руках, тот выходит из игры)

 

Баба – Каб у маей хаце куры вяліся

Ды добра нясліся,

Трэбы трохі паквактаць,

Зерне хуценька скляваць.

Гульня “Курачкі і пеўнікі”

(Три пары в течение одной минуты собирают зерна (фасоль, горох, тыквенные семечки),разбросанные на полу. Побеждают те, кто больше собрал).

 

Баба — Божа, божа,

Хто мне дапаможа

Гэта зерне перабраць?

Дык выходзьце пагуляць!

Гульня «Цуды ў рэшаце»

(4 блюдца, 20 горошин, 2 ложки. Под музыку по одной горошине нужно перенести из одного блюдца в другое).

Гульня “Карагод”

 

Дед  задает тон хороводу, меняет темп движения, направление. После одного—двух кругов хоровод можно повести змейкой, лавируя между гостями, мебелью. Чем круче петли змейки, тем веселее. Ведущий по ходу может придумывать различные варианты: включать в цепочку не участвующих в хороводе, резко замедлить ход и т. д.

Гульня “Перацягні вяроўку”

(На полу кладут 2 обруча и протягивают веревку от середины одного до середины другого. Участники игры делятся на 2 команды. В обручи входят по одному человеку от каждой команды. По сигналу они бегут и меняются местами. Прибежавший первым в обруч соперника и выдернувший веревку из другого обруча считается победителем. После первой пары бежит вторая, третья и так до последней.)

 

Гаспадыня – Чую блізка стук капыт,

Гэта конік чый бяжыць?

На Каляды госць ідзе,

Байкі, смех сюды вязе.

 (уваходзяць цыган з цыганкаю. Цыган вядзе “кабылу”, цыганка нясе пад пахай гуся. Усе разам танцуюць “Цыганачку”)

Цыган – Добры вечар вам!

Цыганка – Дай нам, добры чалавек, капу яек на паўміску, белым сырам памазаўшы, каўбасою абкруціўшы!

 

Гаспадар – А чым вы парадуеце?

 

Цыган – Я – цыган багаты! У мяне ў кармане – вош на аркане!

А ў другім – блыха на цапе!

 

Цыганка – Цыц, стары! Пайду людзям добрым шчасця нагадаю! (Ідзе да гасцей, гадае)

Табе, залаты мой, пагадаю, што было, што есць, а што яшчэ будзе. Хадзі, даражэнькі, да мяне. Каб гаспадынька твая не чула. Дай мне сваю далонь. О…о… Усе бачу, зараз усе табе раскажу. Пакладзі сюды “зайчыка”, будзе ў цябе 3 мальчыка. Пакладзі яшчэ трошкі – будзе грошай тры мяшкі. Дасі яшчэ бумажак пару – бачу —  паедзеш на Канары.

Гаспадар – А ў мяне яшчэ даляр есць.

Цыганка – Як у цябе даляр есць, дык ідзі ты за мяне. У мяне чорна каса, ну, чым я не краса?

(Гаспадар ад здіўлення стайць нерухома)

Гаспадыня – Эй, чаго ты там стаіш, як укапаны? З гутаркі хлеба не паясі, частуй гасцей.

Цыган – Купі, гаспадар, у мяне кабылу, другой такой не знойдзеш. Прадаю дарма, усяго за тясячу!

Гаспадар – За такую кабылу і грошык шкада аддаць!

Цыган – Многа ты разумееш! Вось глядзі, якая яна ў мяне ласкавая!

(Гладзіць кабылу, яна брыкае)

Паглядзі, якая ў яе паходка!

Плыве, як у моры лодка!

(Цягне кабылу, але яна стаіць, як укапаная. Штурхае яе ўзад, кабыла хістаецца)

Паглядзі! Мая сівая бяжыць, дык зямля дрыжыць! (Піхае кабылу, яна падае)

А няхай жа на цябе ліха, гаспадар! Загубіў мне кабылу!

За гэтку чэсць давай карбованцаў шэсць,

Ды тры кускі сала, каб кабыла ўстала!

Гаспадар – Убрыкні цябе камар!

Бяры, не жадны гаспадар! (Частуе)

 

Цыган – Мы віншуем вас са святам,

Жадаем усяго багата:

Каб была ў вас пшаніца,

Як прыгожая дзявіца,

Каб добрыя былі каровы,

А вы ўсе былі здаровы.

 

Цыганка – Каб вяліся ў вас цялушкі,

Кураняты, свінні, птушкі,

Каб козы мекалі, а бараны бекалі,

Каб капуста ўрадзіла

Ўсім людзям на дзіва.

Шчодрага вам лета, багатага хлеба.

Сто годт жывіце, дзетак расціце.

 

Гаспадар  —      А што ў даліне шуміць ды гудзе?

Гаспадыня  —   Відаць, стары павадыр казу вядзе.

Дзе каза рогам – там жыта стогам.

Дзе каза хвастом – там жыта кустом.

Дзе каза нагою – там жыта капою.

Гаспадар  —      Адкуль вы?

            ( уваходзяць  каляднікі з Павадыром, які вядзе Казу)

Павадыр — Ідзем кругом света

Аж да пана Лета.

Мы к Лету ідзем.

Казу вядзем

І радасць нясем.

Гаспадыня  —     Дык запрашаем усіх да нас,

                           Зачынаецца вяселлейка ў добра час.

Павадыр  —    Ну, козачка, не адбрыквайся,

Не адбрыквайся, паварочвайся

То на сей бачок,

То на той бачок.

Да расхадзіся, развесяліся

Па ўсяму дому, па гаспадарскаму!

Дзе каза ходзіць – там жыта родзіць,

Дзе каза – туп-туп – там жыта сем коп.

Песня “Пасярод сяла”

Гаспадыня  —      Дзе жвы гэтую казу дасталі?

Павадыр  —   На кірмашы, у старога купца.

700 грошаў заплаціў.

Гаспадыня  —   А дзе сам так вывучыўся?

Павадыр  — Па ўсім свеце ходзячы,

Торбу хлеба носячы,

Між людзей бываючы,

Дзівы дзіўныя відаючы,

Розныя кнігі чытаючы,

Уверх нагамі  трымаючы.

      (раптам Каза падае, дрыгае нагамі )

Ой, каза упала, ссохла, прапала!

Каб каза ўстала, трэба даць ей кусок сала!

А на кожны ражок  павесіць піражок!

Мерку аўса, каб каза пайшла,

Мерку жыта, каб каза была сыта.

 

Шчодра   —   Гаспадынечка, як маліначка,

Запалі свечачку,

Пайдзі ў клетачку,

Набяры мядку на талерачку.

Цыган    —      Стукні ў бачок – там стаіць мачок,

Стукні ў другі – там стаяць крупы.

 

Механоша  —  Нашай казе многа не трэба:

Бочка пшаніцы, рэшата аўса.

А наверх – каўбаса.

І яшчэ мала! Дай кусок сала!

 

Каза (усхапіўшыся)  —  Ох, як тупну я нагою,

Як настаўлю гостры рог!

Дзе мяшок із калядою?

Я вазьму сабе пірог.

                  (Гаспадары адорваюць каляднікаў)

Каляднікі (на развітанне) —  А вы, дудачкі, іграйце,

А вы, дзевачкі, гуляйце,

А вы, хлопчыкі, свісціце,

А вы, бабачкі, скачыце!

Фотопрезентация праздника здесь

 

Смотрите также:

«Калядкі – добрыя святкі» — фольклорный праздник: 2 комментария

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *