Фотопрезентация «Казачкі «Пра сон-дрымоту і матуліну пяшчоту» в рамках III духовно-нравственных семейных просветительских встреч «Азбука Православия»



У нашай хаце
Вароты шырокія.
Жывуць тут дзеткі прыгожыя.
У іх галоўкі, як макаўкі,
Яны шчабечуць, як ластаўкі.

І танцуюць яны, і спяваюць,
Матулі спрытна дапамагаюць

Сястрычка –
Што матуля даручае,
Я ўсе раблю з ахвотай.


Толькі да маей сятрычкі:
Не прыходзіць сон-дрымота.





Трэбы браціка гукаць
Нашу дзетку калыхаць.


Брацік – Усе раблю я спрытна, лоўка
І спяваю як салоўка.

(спявае) – Спі, Марылька, люлі-люлі,
Спі, засні.
У сваіх схаваў кішэнях
Казкі-сны.

Трэбы мне гасцей гукаць
Нашу дзетку калыхаць.

(гасцям) — Калі ласка, памагайце.
Калыханку паспявайце.


(Калыханку спяваюць госці)





(Калыханку спяваюць госці)


Трэбы коціка гукаць
Нашу дзетку калыхаць.

Коцік – Добры дзень, мае сябры!
Вас вітае коцік.
Я – мастак спяваць прыгожа
І завуць мяне Варкоцік.

Коцік (спявае) – Спі, Марылька, люлі-люлі,
Трэба спаць.
Буду сны маленькім дзеткам
Раздаваць.

Трэбы Шарыка гукаць
Нашу дзетку калыхаць.

Трэбы Шарыка гукаць
Нашу дзетку калыхаць.

Сабака — (спявае) — Баю-бай, павінны людзі
Ноччу спаць.
Я цябе ахоўваць буду
Калыхаць.

Сястрычка — Не, не спіць мая сястрычка.
Не прыходзіць сон-дрымота.
Ведаю: ей не хапае
Ад матулечкі пяшчоты!

Матуліна калыханка
Казачніца — У той жа час матулін спеў
Аж да зорак даляцеў.
Зоркі ярка засвяцілі,
Сон-дрымоту адпусцілі.


Вось якая сіла
У голасе матулі.
Толькі заспявала,
А ўжо ўсе заснулі.





Вось чаму мы вас вучылі –
Па лесе не ходзіць навука —
Спявайце калыханкі дзеткам,
Спявайце іх і ўнукам.


Бо калыханка ад матулі –
Як Багародзіцы пакроў:
Усіх пяшчотаю атуліць.
Жадае усім спакойных сноў.

Сценарий сказки здесь


Похожие записи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *