Дзеючыя асобы:
- Казачніца
- Сястрычка
- Брацік
- Коцік
- Сабака
- Маці
Казачніца — Добры дзень, мае сябры!
Прысядзьце, калі ласка.
Сення шчыра ўсіх вас
Запрасілі ў казку.
Казачка “Пра сон-дрымоту
І матуліну пяшчоту”.
У нашай хаце
Вароты шырокія.
Жывуць тут дзеткі прыгожыя.
У іх галоўкі, як макаўкі,
Яны шчабечуць, як ластаўкі.
І танцуюць яны, і спяваюць,
Матулі спрытна дапамагаюць:
Сястрычка –
Што матуля даручае,
Я ўсе раблю з ахвотай.
Толькі да маей сятрычкі:
Не прыходзіць сон-дрымота.
Спяць Савосік і Антосік,
А дзе ж твой сон?
Схаваў свой носік…
Што рабіць? Адкрыла вочкі,
Усміхнулась, спаць не хоча.
Калыханку заспяваю:
Спі, сястрычка,
Баю-баю.
(спявае) — Спі, Марылька, люлі-люлі, —
Дзень прайшоў.
Назбірала я табе
Салодкіх сноў.
Сон пра зайчыка і мішку,
Сон пра коціка і мышку.
Ты іх сустракай!
Баю-бай!
Не, не спіць мая сястрычка.
Не прыходзіць сон-дрымота.
Нешта я раблю не так.
Не хапае ей пяшчтоты
Трэбы браціка гукаць
Нашу дзетку калыхаць.
Брацік – Усе раблю я спрытна, лоўка
І спяваю як салоўка.
Я табе дапамагу.
Калыханку спець магу.
(спявае) – Спі, Марылька, люлі-люлі,
Спі, засні.
У сваіх схаваў кішэнях
Казкі-сны.
У гэтым сне — малы лiхтарык,
У гэтым сне — сабачка Шарык.
Ты іх сустракай!
Баю-бай!
Брацік – Не, не спіць мая сястрычка.
Не прыходзіць сон-дрымота.
Нешта я раблю не так.
Не хапае ей пяшчтоты
Трэбы мне гасцей гукаць
Нашу дзетку калыхаць.
(гасцям) — Калі ласка, памагайце.
Калыханку паспявайце.
(Калыханку спявае нехта з гасцей)
Сястрычка – Не, не спіць мая сястрычка.
Не прыходзіць сон-дрымота.
Нешта я раблю не так.
Не хапае ей пяшчтоты
Трэбы коціка гукаць
Нашу дзетку калыхаць.
Коцік – Добры дзень, мае сябры!
Вас вітае коцік.
Я – мастак спяваць прыгожа
І завуць мяне Варкоцік.
Хто ў вас не хоча спаць?
Каму трэба паспяваць?
Казачніца — Ціха абыйшоў ен хату,
Прывiтаў мышэй са святам,
Стаў дзіцятка калыхаць,
Калыханачку спяваць.
Коцік (спявае) – Спі, Марылька, люлі-люлі,
Трэба спаць.
Буду сны маленькім дзеткам
Раздаваць.
У гэтым — месяц жоўтым свецiць,
У гэтым-спяць салодка дзецi.
Ты іх сустракай!
Баю-бай!
Сястрычка — Не, не спіць мая сястрычка.
Не прыходзіць сон-дрымота.
Нешта я раблю не так.
Не хапае ей пяшчтоты
Трэбы Шарыка гукаць
Нашу дзетку калыхаць.
Казачніца — Як пачуў кот пра сабаку,
Дык наўцекі, небарака.
Гляк разбіў ен з малаком.
Уцёк, схаваўся пад сталом.
Шарык хвосцікам вільнуў
Потым носам пацягнуў.
Так ката ен напалохаў:
Кот замяўкаў, бы завохкаў.
Зычынiў акенца ў хаце,
Калыханку спеў дзiцяцi.
Сабака — (спявае) — Баю-бай, павінны людзі
Ноччу спаць.
Я цябе ахоўваць буду
Калыхаць.
Праганю далека ліха.
Спі, дзяўчынка ціха-ціха.
Вочкі закрывай!
Баю-бай!
Казачніца — Як завыў сабака ўголас,
Кот уздрыгваць стаў раз-пораз
Пад сталом сядзеў ен цiха,
Быццам мыш, амаль не дыхаў.
Ну, а як там немаўлятка?
Можа, спіць ужо дзіцятка?
Сястрычка — Не, не спіць мая сястрычка.
Не прыходзіць сон-дрымота.
Ведаю: ей не хапае
Ад матулечкі пяшчоты!
Пабягу матулю зваць
Калыханачку спяваць.
Матуліна калыханка
Казачніца — У той жа час матулін спеў
Аж да зорак даляцеў.
Зоркі ярка засвяцілі,
Сон-дрымоту адпусцілі.
Цiха-цiха, вельмi цiха:
Змрок, утульнасць i спакой.
Дзеткi спяць. Адходзiць ліха
У гай далекі за ракой.
Спіць у люльцы сладка-сладка
Неслухмянае дзіцятка.
Спіць у люльцы лялька,
Сладка спіць і нянька,
Побач спіць і коцік,
Бархатны жывоцік,
Разам спіць і Шарык
Спіць і яго хвоцік.
Вось якая сіла
У голасе матулі.
Толькі заспявала,
А ўжо ўсе заснулі.
Вось чаму мы вас вучылі –
Па лесе не ходзіць навука —
Спявайце калыханкі дзеткам,
Спявайце іх і ўнукам.
Бо калыханка ад матулі –
Як Багародзіцы пакроў:
Усіх пяшчотаю атуліць.
Жадае усім спакойных сноў.