«Добры дзень, шаноўнае спадарства!» — вечер-встреча с ветеранами, посвященный освобождению родного города


 1 – Добры дзень, шаноўнае спадарства!

Вас вітае з гэтай навіной

Ельскае тутэйшае жыхарства,

Тыя, за каго ішлі вы ў бой.

 

2 – Сення мы адзначаем вялікае свята –

Будуць вочы ўсіх радасцю ззяць.

З Днем Перамогі шчыра, сардэчна

Выпаў нам гонар вас віншаваць.

 

3 – Вас, паважаныя ветэраны,

Што ў баях дабліжалі да нас

Час той светлы і доўгачаканы,

Вызвалення вялікага час.

 

4 – І таму сення мы абяцаем

Не забыць тых часін і гадоў.

Вам здароўя і шчасця жадаем

Мы сягоння яшчэ раз і зноў.

 

5 – Дарагія пабрацімы і сястрычкі!

Гэта ж вы не бачыліся столькі!

Усесаюзнай сталі пераклічкай

Вашы віншаванні і паштоўкі.

 

6 – Сення сустракаем вас у Ельску.

Тут зямля, што нас усіх адорвае.

Як жывецца? Добра жыць павінны –

Узаемна зычым толькі добрае.

 

7 – Так сяброўства франтавое грэе,

Так на кожным свяце абдымае!

Хай ніхто з вас болей не хварэе,

А сяброў у госці запрашае.

 

8 – Нам сення ззяе сонца:

Сабралісь вы ў наш дом.

Па даўняй завядзенцы

Прыселі за сталом.

Хвілінаю маўчання

Памянем сення тых,

Што дзесьці па загонах

Ідуць да нас, жывых.

(хвіліна маўчання)

А цяпер, калі ласка, прысядзьце,

Адпачніце ў нас гэты час.

Для вас нашы вершы і песні,

Для вас сення, толькі для вас.

 

Песня “Отцовская песня”

 

1 – Не угнацца вам за тымі маладымі,

За іх пявучай, легкаю хадой.

Відаць гады, што сталі ўжо тваімі,

Шануюць лепш суцішаны пакой.

 

2 – Ды сівізна – не горкі цвет адчаю.

Яна – спеў жаўранка над полем спраў і дум.

Сівыя скроні кожны паважае.

Дык адганіце ж вашых думак сум!

Сівізной зразумейце, што пазначаны вы

Так пявуча і звонка

Снежнай ласкай зімы.

 

Песня “Твои года”

 

1 – Жыццевы лес не вельмі песціць,

Не выдасць шчасця крышку больш.

Аддайце боль і смутак песні,

Аддайце песні сум і боль.

Романс “Белой акации”

 

2 – Сабралісь мы сення

На нашае свята

Сям’ею вялікай, сям’ею багатай.

Нам не ўсе аб горы плакаць,

Нам не ўсе аб ім тужыць.

Палавіну гора трэба

На вяселле палажыць.

 

3 –Трэба хоць адну часіну

Ды ў вяселасці пажыць.

Замяцем гора пад лаўку,

Няхай гора паляжыць.

Сяду я на лавачку,

Удару ў балалаечку.

Як зайграю па струнам –

Прыхадзіце, госці, к нам!

 

Песня “А ты, півавар…”

 

—          І што б там яно ні ляжала

На сэрцы гарачым у вас.

Мы сення на Ельшчыне мілай

У добры сустрэліся час.

Дык вып’ем за гордасць і гора,

Суровую долю сваю,

За буры, і голад, і горад,

Які адстаялі ў баю.

За вашы бяссонныя ночы,

За ўсе з вамі вып’ем да дна.

Чаркі свае падымайце –

На гэта нам хопіць віна!

(запрашэнне да стала)

 

 

Музыка іграе, дзяўчат заклікае:

Дзяўчаты, дзяўчаты,

выходзьце да хаты!

Паспяваем, пагуляем

І гасцей пазабаўляем!

 

Песня-танец “Лявоніха”

 

 

Прайшоў ты дарогі сусветнай вайны,

Быў ты не раз у грозным агні.

У гады Айчыннай вайны – партызан,

Які ты дзядуля! Ты, брат, ветэран!

Жывеш і сумленна працуеш заўжды –

Яшчэ не ўгнацца за табой маладым.

Дык Які ты дзядуля! Ты, брат, ветэран!

Вып’ем, давайце, гарэліцы збан!

 

(запрашэнне частавацца)

 

У наш край прыйшлі Калядкі.

Калядкі – гаспадарам парадкі.

Сення мы ўсе каляднічкі,

Вяселыя ды гаманкія,

На дабро не скупыя.

 

Ой, нешта ў даліне шуміць ды гудзе?

Відаць, стары павадыр казу вядзе.

Дзе каза бывае – там шчасце вітае,

А дзе не бывае – там яно мінае.

Хутка прыйдзе каза ў нашу хату,

І пачнецца сапраўднае свята.

 

( за дзвярыма )  — Зашчэпачкі, адшчапіцеся!

Занавесачкі, адчыніцеся!

Вядучы  —  Дык не стой пад вакном,

А хадзі ў хату!

Будзем есці пірагі –

Абліжаш лапату!

   ( уваходзяць  каляднікі з Павадыром, які вядзе Казу)

Адкуль вы?

 

Павадыр

—  Іду ад пана нашага.

Ідучы, пытаю,

Што сказаці маю

Свайму пану году,

Што носіць бароду

— Ідзем кругом света

Аж да пана Лета.

Мы к Лету ідзем.

Казу вядзем

І радасць нясем.

Дзе каза рогам – там жыта стогам.

Дзе каза хвастом – там жыта кустом.

Дзе каза нагою – там жыта капою.

 

Вядучы – А што твая каза ўмее?

 

Павадыр  —

Ну, козачка, не адбрыквайся

Не адбрыквайся, паварочвайся

То на сей бачок,

То на той бачок.

Да расхадзіся, развесяліся

Па ўсяму дому, па гаспадарскаму!

Павярніся складна, пакланіся зграбна!

Каза мая вучона, кіем ахрышчона.

Ты, каза, сагніся, нізка пакланіся.

І гэтаму пану, як таму гэтману.

Хай будзе здароў, нам прышле  дароў.

(Каза падае)

 

 

Каза мая ўпала,

Лягла і прапала.

Дайце кусок сала, каб каза ўстала.

Ціха! Нешта кажа! (прыслухоўваецца)

Кажа, каб паспявалі каляднічкі.

 

Песня “Сударыня-барыня”

 

Вядучы – Народ наш працавіты

Любіў гумар сакавіты.

Таму і сення чуем:

Вядома, пачастую.

Запявальнічку – капу яечак,

Памагальнічку – дзесятачак,

А механошу – жыта калошу.

Няхай нясе, хоць парвецца,

Хоць жа з яго гаспадар пасмяецца.

А музыкі – горкая доля:

Што даюць – бярэ і  тое.

 

Каляды – сапраўднае свята.

Прыйшлі яны і ў нашу хату.

Як пайшла Каляда

Упярод Ражства,

Прынесла Каляда

Рэшата бліноў,

Рэшата бліноў,

Берасцень меду.

Сення блінамі ў мед макайце,

У мед макайце, Каляду ўспамінайце.

(частаванне блінамі)

1 — Стары год канчаем, Новы зачынаем.

Дык будзьце ж здаровы, як вада,

Вяселы, як вясна,

Багаты, як зямля.

Каб усяго даволі,

А бяды ніколі.

Каб у печы – румяна, на стале – сытна,

На на стале – сытна, а ў хауе мірна.

 

2 – На базары вы – купцы, на лугу вы ўсе – касцы,

На вайне вы усе – байцы, усе героі, малайцы.

На вяселлі вы – сваты, на радзінах – дык кумы,

За сталом вы ўсе – браты.

Не знайці такіх, як вы!

 

3 – Народ наш будзе жыць, пакуль

Сябры ўнас есць такія.

Знойдзем, што выпіць, закусіць.

І вы ў нас госці дарагія!

 

4 — Народ наш будзе жыць, пакуль

Мужыцкая ў нас мова

Па-над калысуамі гучыць

І ў песню вяжа слова.

 Песня “Цвіце церан”

 

Паэзія і песні ўсе –

Для вас! Прыміце, як прызнанне.

Заўседы ў сэрцах мы сваіх

Успамін аб нашай стрэчы захаваем.

 

(уручэнне падарункаў)


Похожие записи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *