Это программа для коллектива взрослых. Нам тоже не дают скучать. Если у вас такая же проблема — можете что-то из предложенного использовать.
(Маці вышывае ручнік, да яе ідуць з песняю, кветкамі дзеці)
(на фоне музыки)
Дзеці:
Ты адна ў нас, матуля! Лепшая ў свеце!
Што другой такой няма, разумеюць дзеці.
Але вось аб чым сягоння хочам запытаці:
І чаму гавораць людзі пра Радзіму – маці?
Матуля:
Здаецца, і сонейка ззяе ярчэй,
На той зямліцы, дзе ты нарадзіўся;
Вадзіцы з крыніцы празрыстай смачней
Відаць, нідзе б ты, сынок не напіўся.
Да траўкі, да цеплай, лагоднай зямлі
Як да матулі, магу прыхіліцца,
Душой зразумець і сэрцам адчуць
Шчасце, што мне давялось нарадзіцца
На Беларусі: прыгожай, лагоднай,
Таленавітай, руплівай, свабоднай…
Дзе б ні была, на Радзіму імкнуся
І вельмі, дачушка мая, спадзяюся,
Што будзеш любіць зямлю, дзе жывеш,
Таксама матуляй яе назавеш.
(падносіць да твара кветкі, што прынеслі дзеці)
Травы пахнуць кветкамі,
Кветкі пахнуць зорамі,
Зоры над палеткамі –
Лесам і азерамі.
І наўсцяж краінаю,
Радасць услаўляючы,
Песні салаўіныя
Л’юцца, не сціхаючы.
Танец “Купалінка”
Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,
Дзе ясныя зоркі ў азеры глядзяць,
Дзе клекат бусліны нам песняй гучыць,
Куточак зямлі, як яго не любіць?
Рамонкавы луг, у палях каласы,
Вярба над ракой і грыбныя лясы.
Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі,
Куточак зямлі, дзе грымелі баі,
Куточак зямлі, дзе цымбалы пяюць,
Дзе людзі гасцінныя мірна жывуць.
Дзе праца згуртоўвае нас і радніць,
Куточак зямлі, як яго не любіць!
Песня Л.Савіцкай “Чароўная мая краіна”
(на фоне вступления к песне “Марыся” (“Песняры”) звучат слова, выходит танц. группа))
Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці
І душы мацярэй нас могуць чараваці;
Вышэйшая краса – ў іх злітнасці жывой!
Артысты-маляры схіляліся прад ей,
Жадаючы з’явіць цераз свае халсціны
Пачуцця мацеры ў вобліку дзяўчыны…
З таемным трэпетам на іх я пазіраю,
А сэрца ўсе імкне да бацькаўскага краю.
Мінулае свае прыпамінаю я! (М.Багдановіч)
Танец з вянкамі (“Марыся” (“Песняры”)
(на фоне музыки звучат слова, выходит хор)
Месяц круглы ўстаў на небе,
Блішчыць не высока,
Ўвесь чырвона-жоўты, быццам
Пугачова вока.
З мілым.ю задушэўным зыкам
Важкі хрушч лятае;
Пра няшчаснае каханне
Нехта запявае.
Голас полем пракаціўся,
У бары гукнуў:
“Ой, чаму ж я не шчасліва,
Ой, чаму ж, чаму?”-
І снуюцца сумна ў сэрцы,
Ўюцца адгалоскі
Горкай песні, простай песні
Беларускай вескі…(М.Багдановіч)
Песня “Каля рэчкі” (народная)
(на фоне музыки звучат слова, выходит танц. коллектив)
Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зелках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
(М.Багдановіч)
То ідуць дзяўчаты зранку,
Пачынаюць “Падсяванку”.
Із сявалачкі яр засяваюць,
Стройна, зычна сабе падпяваюць:
“Землю грэем, ячмень сеем
З поўнай сявенькі, з правай жменькі.
Ой, да не будзе поле пуста:
Кінеш рэдка – дасць Бог густа”.
Танец “Падсяванка” (бел. нар. музыка)
( на фоне музыки звучат слова)
Зноў ліецца хваляй песня,-
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Напявае яго мне?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
(М.Багдановіч)
Песня “Ой, са вячора” (народная)
Танец с цымбалами (бел. нар песня “Перапелачка)
Няхай іграюць вашы гуслі,
Сэрцы кранаючы струнамі,
Спяваюць песню Беларусі
Упэўненымі галасамі:
Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына; *
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Жыве зь ім дум маіх сям’я
І сьніць зь ім сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
Куды ні глянь – лясы шумяць,
Цвіце за полем гай,
А поле – вокам не абняць,
І гэта – усе наш край.
Пшаніца, жыта на палях,
Усюды ўраджай.
Стагі, як горы, на лугах,
І гэта – усе наш край.
Жыве, працуе наш народ
Ці ў снежань, ці ў май,
І ў сэрцы песні не стрымаць
Пра мой любімы край.
Песня “Белая Русь”
Девочка — Матулечка, родная, я зразумела,
Чаму Беларусь называюць маці.
Буду заўседы любіць свой край
І сваю спадчыну шанаваці.
Один комментарий на «“«Шануйце спадчыну сваю» — программа для коллектива художественной самодеятельности”»
может подскажите, кто автор песни “Чароўная мая краіна”?