Доўгая дарога.
Запрагу я хутка
Коніка сівога.
Сівы конь, сівы конь,
Капыты, нібы агонь.
Па подкоўцы на назе.
Ты куды нас завязеш?
Мо на рэчку, можа ўсад?
І туды, і назад?
Конік – У мяне, рабяткі,
легенькі вазочак.
Завязу ў лясок вас
І назад, у садочак.
Вядучы – Запрашаю ўсіх дзетак:
Кацярынык, Сашак, Светак:
Усе сядайце ў вазок
Ды паедзем у лясок.
(сядаюць на імправізаваны вазок, пад музыку весела “едуць”)
Вядучы – Чулі, як зязюля
На суку кавала?
На суку кавала,
У бор запрашала. (слухаюць спевы птушак)
Мы прыехалі ў лясок.
Пад нагамі – дыванок.
Гэта цетка Восень
Выслала дарожку,
Каб не збілі дзеткі
Аб карэньчык ножку.
Выслала імхамі,
Жоўтымі лістамі.
Вядучы – Толькі дзе ты, Восень?
Пакажыся, просім!
(гукаюць)
Вядучы – Няма! Спытаю ў птушак,
Вяселых пяюшак: (ляцяць птушкі)
Птушкі, памаўчыце,
Мілыя, скажыце,
Мы вас вельмі просім,
Дзе схавалась Восень?
Птушкі – Многа спраў у нас, рабяткі,
Пакідаем свае хаткі.
Восень у наш лясок прыйшла,
Дождж і вецер прынясла.
Стала вельмі холадна,
Холадна і голадна.
Мы спяшаемся туды,
Дзе нам будзе цепленька.
Мы не любім холаду,
Любім толькі сонейка.
Ну, а Восень тут была,
Толькі-толечкі прайшла.
Струсіла лісточкі з галінкі,
Пафарбавала рабінку.
Вядучы – Дзякуй вам, птушкі, бывайце!
Вясною да нас прылятайце!
І, сапраўды, рабяткі, Восень недзе блізка. Паглядзіце, вось яна, рабінка, якую яна пафарбавала ў чырвоны колер. Хто пра яе вершыкі ведае?
1 – Усе дрэўцы голыя,
А рабінка ў полымі.
Аганечкі-гронкі
Палаюць, як зоркі.
2 – І стаіць рабінка,
Як сястра Ірынка.
На яе галоўцы
Чырвоная хусцінка.
Танец рабінак
3 – Зажурыўся, дубок,
Ападае лісток.
Многа-многа апала.
Шапкі – як не бывала.
Вядучы – Хто лісты зравае,
Птушак адпраўляе,
Адкажыце, просім.
Чараўніца…
Дзеці – Восень!
Вядучы – Толькі дзе ж яна?
Пойдзем пагуляем,
Восень пашукаем.
Карагод “Пагуляем”
( з’яўляецца зайчык)
Вядучы – Хто гэта скача так лоўка
па лесе, па полі, як мячык?
Імчыць, уцякае ад воўка
Спуджаны шэранькі…
Дзеці – Зайчык!
Вядучы – Зайку супыніла.
Зайка ты мой мілы,
Кінь капусту есці.
Падкажы, урэшце,
Дзе схавалась Восень?
Вельмі цябе просім!
(зайчык хаваецца)
Вядучы – Ты чаго схаваўся?
Дзетак напужаўся?
Мы табе песеньку спяем!
Песня “Зайчык”
Зайчык – Вас я, дзеткі, не баюся.
Вам я, дзеткі, пакажуся.
Восень блізка тут была.
Вось і шубку мне дала.
Белую, прыгожую,
На сняжок пахожую.
Пахавала пад дубкі
У капялюшыках грыбкі.
Вядучы –Тады пойдзем пагуляем
І грыбочак адшукаем.
Капялюшык свой пакажа
Таму, хто вершык мне раскажа.
1 –Пад ялінкай, ля камля,
Зварухнулася зямла,
І лісічкі-весялушкі
Паднялі адразу вушкі.
2 – Разважаюць, што за цуд?
Што за звер схаваўся тут?
Можа, гэта робіць крот
Пад зямлб таемны ход?
3 – Можа, гэта чарвякі?
Можа, проста жук які?
Гэта ж іхні сваячок –
Таўсцячок-баравічок.
Танец рабінак і грыбочкаў
Вядучы – Ой, глядзіце! Скок ваверка на дубок!
У лапках – рыжанькі грыбок.
Нанізала на галінку,
Каб запас зрабіць на зімку.
Спелы ей арэх трапляе –
У таемны склад схавае.
Ваверка – Смела зімку сустракаю,
Не палохае мароз.
Бо грыбы, арэхі маю
І пушысты, цеплы хвост.
А вы каго шукаеце?
Восень сустракаеце?
Вядучы – Так! Толькі не ведаем, дзе яна.
Ваверка – Восень ходзіць па лясочку,
Раскідае тут лісточкі.
Вось с грыбочкам пагуляйце,
Цетку Восень пачакайце.
Гульня з бразготкамі
Вядучы – Я пакуль гуляла,
Вожыка спаткала.
Не калі мне ножак,
А скжы мне, вожык,
Дзе схавалась Восень?
Вельмі цябе просім.
Вожык – Вось вам яблычак, вазьміце,
Моцна-моцна падштурхніце
І за ім хутчэй бяжыце.
Там Восень вас чакае,
У госці запрашае.
(штурхаюць і бягуць за яблычкам, які падымае Восень)
Восень – Вы знайшлі мяне, рабяты!
Я вам вельмі-вельмі рада.
Вядучы – Восень сустракаем,
Песеньку спяваем.
Песня “Восень”
Восень – Песню слухала, гуляла
І лісточкі раскідала.
Вядучы – Мы лісточкі пазбіраем,
Пра лісточкі праспяваем.
Песня “По дорожке золотой”
Восень – Тоўсты Мішка спаць сабраўся,
У бярлозе захаваўся.
Раптам устаў, расплюшчыў вочкі.
Мішка – Пакажыце мне лісточкі!
Восень – Уставай з бярлогі, Мішка,
Патанцуй із намі крышку.
Мішка – І я з лісточкам пахаджу,
Усім лісточкі пакажу.
Танец з лісточкамі
Восень – Бачу, хоча спаць наш Мішка.
Ну, ідзі паспі, Таптыжка.
Прыйшоў для Мішкічас паспаць,
А для дзетак – паскакаць!
Танец “Гапачок”
Восень – А на развітанне вам
Вось што, дзетачкі, я дам.
Будзем яблыкі спытаць,
Цетку Восень успамінаць.
(частуе яблыкамі)
Фотопрезентация развлечения здесь