Вядучы – Вяселае ў нас сення свята!
І гасцей у нас багата.
Хто ж яшчэ завітае ў госці?
Ну, вядома ж, рабяты, восень.
Доўга мы з ей сябравалі:
Палі разам убіралі,
Сена ў копы складалі,
Бульбу разам капалі.
Разам былі і на градках.
Там цяпер усе ў парадку.
Зойдзе восень развітацца
І далей па свету падацца.
1 — Цетка смуглявая восень –
Смутку падсыпала ў просінь.
Сонца за хмары хавае,
Лісце скубе, абрывае.
2 – Сыплюць лісцікі бярозы.
Стала ветрана і суха –
Недалека ўжо марозы,
І снягі, і завіруха.
3 – І ад холаду рабіна
Чырванее, нізка гнецца,
Паляцелі гусі клінам,
Каб у выраі пагрэцца.
4 – Крочыць прасторамі восень,
Дожджыкам полейка росіць,
Бразгае ў шыбы заўзята,
Просіцца ў цеплыя хаты.
(стукае)
Вядучы – Дзверы хутчэй расчыніце!
Вось яна , восень, глядзіце!
(уваходзіць восень)
5 – Шчыра цябе сустракаем,
Песню табе заспяваем!
Песня “Лістапад”
Восень – Як здагадаліся, што гэта
Сама восень к вам прыйшла?
Вядучы – Бо няма ўжо красак лета,
Няма летняга цяпла.
1 – Неба цемнае і злое.
Пэўна, сонца выхадное.
Дзе ж яно адпачывае?
Можа, у лесе дзе блукае?
2 – Можа, збілася з дарогі
І чакае дапамогі?
Крыкні: “Сонейка, ау-у-у!,
Я табе дапамагу!”
3 – Сонца ў хмаркі ўжо схавалась,
Восень смутная прыйшла.
Дождж і вецер, град і холад
Нам з сабою прынясла.
4 – Зажурыўся гай шумлівы,
Дрэвы жаласна шумяць;
На галінках, бы на вочках,
Слезы-кропелькі вісяць.
Восень – Вось здарэнне! Гэта ж трэба!
Горка-горка плача неба!
І бягуць, бягуць слязінкі,
Гэтак, нібы ручаінкі, —
На далоні і на травы,
Не схаваешся нідзе!
Што такое?
Усе – Дождж ідзе!
Песня “Грыбны дожджык”
Восень – Я не адна да вас прыйшла –
Сваіх сыночкаў прывяла!
Вось верасень! Кожны малодшаму рад!
Кастрычнік – сярэдні,
За ім – лістапад.
(падымае бярозавую галінку)
Ціха шапнула бярозы галінка:
“Самы малодшы ідзе па сцяжынцы!”
Хто пра верасень вершы ведае?
Хай мне, Восені, іх паведае.
1 – Звіняць пажоўклыя лясы.
Там гаспадарыць верасень.
Замоўклі птушак галасы
І пахне свежым верасам.
2 – Пад елкамі баравікі –
Стаяць – непаварушацца.
Іх ніжуць белкі на сукі:
Няхай на ветры сушацца!
3 – У вырай далекі з радзімай зямлі
Над горадам нашым ляцяць жураўлі.
Завуць яны птушак у вырай з сабой.
Іх крык адгукаецца ў сэрцы журбой.
Песня “Журавачка”
Восень – Бачу я, верасень выйшаў на ўзлессе!
Расквеціў ен верасам сінь, паднябессе.
Гляжзіш – праз якую хвілінку,
Заверне на нашу сцяжынку.
Мы цябе чакаем, мы цябе гукаем!
Усе – Верасень!
Верасень – Добры дзень, мае рабяты!
Вядучы — Што ў кашы тваім, дзязька,
Чырванее так гожа?
Верасень – Гэта яблычкі, братка,
Паспытаць ты іх можаш!
Вядучы — Чым свае ты кішэні,
Дзядзька, гэтак напоўніў?
Верасень – Там арэхаў багата,
Спелых, смачных, цудоўных!
Вядучы — З рукавоў выгоядае
У цябе што такое?
Верасень – Што? Лясные грыбочкі
І лісцё залатое.
Лясные грыбочкі
У лістах пашукайце.
Восень – У кошык лазовы мой паскладайце!
Гульня “Знайдзі грыбок”
Верасень – Малайцы, рабяты!
Мастакі гуляць!
А на агародзе любяць працаваць?
1 – Любяць агарод вяселы
Гарады ўсе і ўсе сёлы.
Любяць мамы, любяць таты,
Школьнікі і дашкаляты.
2 – Бо ен весела ўзыходзіць,
Перш красуе, потым родзіць.
Сонца, кветкі, птушкі, пчолы
Любяць агарод вяселы.
Карагод агародніны
Гэй, браточкі-бурачкі,
Стаўце ручкі на бачкі,
Памідоры, не чакайце,
Марковачак запрашайце.
Прапануе Волька
Паскакаць з ей польку.
Полька агародніны
Восень – На далоньку ўпаў лісток.
Што ён шэпча?
— Твой сынок
Па сцяжынцы крочыць.
Сустракай яго хутчэй!
Ен на свята хоча!
Кастрычнік — Добры дзень, рабяты!
Я вітаць вас рады!
У вас, дзеткі, усе ў парадку
І ў садзе, і на градках.
Надышоў вяселля час:
Завітаў кірмаш да нас!
Верасень – А чаму ж аб’явы ў лесе
Ты ніводнай не павесіў?
Кастрычнік — Вінават! Скажу адно:
Бегаў з дзеткамі ў кіно!
Што кірмаш – я ж не забыўся!
З цемным сення прахапіўся.
Папярзджу ўсіх-усіх:
І дарослых, і малых.
Надышоў вяселля час:
Завітаў кірмаш да нас!
Восень – Ідуць, бачу, прадаўцы…
Вось якія малайцы!
(выходзяць мішка, ваверка, зайчык і ліска)
Мішка – Падыходзьце, мед ліпнёвы!
Верасовы, верасневы!
Паспяшайцеся, як можна,
Да мяне, бо будзе позна. (есь мед)
Ліса – Ёсць з ліпневага карэння
Дужа смачнае варэнне.
Грошай, браткі, не капі,
А варэннечка купі!
Заяц – Прадаю я цуд-капусту
І шмандэлак сала.
Выбірай сабе па густу,
Прадавай таксама.
Ваверка – Прадае ваду ваверка.
Тут жа і арэхаў горка,
Вязка сушаных грыбоў…
Восень – Бойкі гандаль у звыроў!
Вядучы – Я таксама вельмі рада!
Накупіла для детсада
Розных цацак і свісткоў…
Іх у кошык – і дамоў!
Вось і бубен весяльчак.
Хто станцуе з ім “Гапак”?
Танец з бубнамі
Вядучы – Ой, нехта сунецца, глядзіце!
Мішка – Без чаргі мяне пусціце!
Меду з’еў аж тры пуды,
Надта хочацца вады!
Ваверка – Ну, што гэты за бяда?
Скончылась уся вада!
Восень – Хто напоіць мішку,
Ласуна, татыжку?
Ну, дык, дзеткі, час не баўце,
А хутчэй ваду дастаўце.
Гульня “Напаі мішку”
Мішка – Дзякуй! Фартушкі за так бярыце,
Сваіх дзяўчатак прыбярыце!
Хлопчык – Будзем хутка прыбіраць
Ды з дзяўчаткамі скакаць.
Танец “Трасуха”
Лістапад – Пра мяне зусім забылі!
Я чакаць не маю сілы!
Вядучы – Хто ты?
Лістапад – Братец лістапад!
Вядучы – Цябе бачыць кожны рад.
Толькі што гэта? Не сон?
Навошта табе парасон?
Лістапад – Я прыйшоў да в ас з прыветам.
Прынес дожджык разам з ветрам.
Патрэбен будзе парасон.
Вядучы – І ў танцы дапаможа ен.
Танец з парасонамі
Лістапад – Дожджык сее беспрастанку,
Вецер свішча так, як звер!
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!
Вось вам новы парасон, новыя галошы.
Будзе новая гульня, хлопчык мой харошы.
Гульня з парасонам
Лістапад – Дзякуй, зноўку сонца ззяе!
Паскакать вас запрашае!
Беларуская танцавальная
Вядучы – Дзякуй табе, лістапад,
За весялосць такую.
І кастрычнік наш дзетсад
Са святам віншуе.
Дзякуй скажам верасню
За букецік верасу.
І табе, вядома, Восень!
Кожны год у госці просім.
А цяпер – у карагод
Запрашаю ўвесь народ!
Карагод
Верасень – Раскажу я ўсяму свету,
Як было цудоўна!
І адразу пасля лета
К вам прыйду ізноў я.
Кастрычнік — Дзякуй вялікі за песні, частункі,
Кірмаш вяселы, падарункі.
Лістапад – Бывайце здаровы
І ў шчасці жывіце.
Калі прыду ў госці –
Кваску мне наліце!
Восень – Хачу я, каб мае дары
На здароўе вам былі,
Падрасці дапамаглі.
Мне ж належыць развітацца,
У шлях-дарогу сабірацца.
А праз год, у гэтай зале,
Зноў сустрэнемся мы з вамі!
Да пабачэння!
Фотопрезентация развлечения здесь