Сценарий экскурсии по этнографической комнате (музею) детского сада


 Экскурсию по музею проводят воспитанники нашего сада, которые занимаются в кружке по интересам «Василинка». На занятиях  они знакомятся с предметами, которые есть в музее, их историей, происхождением, применением в быту. Руководитель занятия по интересам показывает, как пользовались предметами  наши предки, проводит игры с этими предметами, приглашает на развлечения (вячорки). Постепенно, в процессе знакомства с экспонатами музея, дети запоминают и текст, сопровождающий это знакомство. Так, в течении двух-трех месяцев, воспитанники овладевают ролью экскурсоводов и с удовольствием знакомят с экспонатами музея своих друзей, родителей, гостей.

 

 

 

 

 

Жыла тут бабка-папрадуха.

Была бабка – маладухай:

Дзень і ночку працавала,

Нітак тоненькіх напрала.

Самапрадка у куточку

Не адну стагнала ночку.

І весела круціўся калаўрот,

І нітачка даўгая да варот

Вілася, казку доўгую віла,

А ў печы шапацела чапяла.

І снавала, і круціла,

Аж кудзела матавіла.

 

У куточку хаты прасніца стаяла.

Бабцы кужаль прасці

Дачка дапамагала:

Ставіла новыя кросенцы кляновыя.

Хутка бегаў чаўнок, рабіў тоненькі радок.

Берда ей дапамагалі –

Той радочак прыціскалі.

 

Доўга так бабуля ткала,

Сама з сабою размаўляла:

— Ручнічкоў натку, панясу на раку,

У ваду намачу, пранікам адкалачу.

Панясу на сенажаць –

Хай на сонцы паляжаць.

Пабялеюць ручнікі, ручнічкі-веселічкі.

Хто іх мову разумее,

Па нітачках чытаць умее –

Пра жыцце людзей раскажуць,

На малюнку ўсе пакажуць:

Стужачка чырвоная ўсім сонейка жадала,

Ад людзей цяпла, пяшчоты госцю абяцала.

І зяленая таксама усміхалася ласкава,

Быццам бы ўслых казала:

— Ведаеце, у гэтай хаце

Добрых вы людзей пабачыце.

 

А карычневая стужка ў падарожжа запрашала,

Неба чыстае і сонца добрым людзям абяцала.

Таму заўседы побач з ею жоўтую, як сонейка,

І блакітную, як неба, вышывалі роўненька.

 

І вось ручнік дарагі – вышываны берагі.

Кожны свій малюнак мае.

Хто ўмее, той чытае.

 

Вышывалі галубкоў

У той сям’і, дзе была любоў

І павага да бацькоў.

А на покуці ў хаце

Што часцей за ўсе пабачыце?

Бажніцу!

Ручнік на бажніцы набожнікам звалі

І покуць у хаце ім аздаблялі.

 

Гэты – просты “ўцірач”,

А вось гэты – “трапкач”.

 

Многа людзі працавалі:

Сеялі, палолі, рвалі,

Пралі пражу, кросны ткалі.

Выйшлі просцілкі на славу –

Хоць на ложак, хоуь на лаву.

 

Сурвэткі, саматканыя сувоі,

Ляжаць на ложку  пышнаю гарою.

Сувоі бабка вышыла начамі.

Убачылі вы іх сягоння самі.

 

А вось гэты дыванок усіх здзіўляе незнарок.

Яркі, рознакаляровы,

Ен і праз сто год, як новы.

Чырвань і бліт нябес,

Зелень траў мурожных,

Чорны фон — купальскай ночы водгук

Бачыць кожны.

 

А вось і ходнік паласаты, каляровы,

Чароўны і пяшчотна-адмысловы.

На ходнічак аж боязна ступіць:

Вяселкаю нябеснай зіхаціць.

 

А вось абрус, сняжысты дабяла.

Яго да свята бабка берагла.

Начэй не спала, вышывала

Цвяток радзімы авсілька.

Пакуль святочных дзен чакала,

Сабе строі рыхтавала.

 

Як сапраўдны мастак, ткала бабка андарак.

Фартух, кашулю вышывала,

Кветачкамі аздабляла.

Над  мужчынскаю сарочкай

Не адну сядзела ночку.

 

У строях ярка-беларускіх,

У паясочках тканых, пекна-вузкіх,

Ішла жанчына, побач з ею дзеткі,

Прыбраныя, як веснавыя кветкі.

Спаднічку, фартушок, кашулю

Дачушцы вышыла матуля.

Каўнерык і манжэты на сарочку

Матуля вышыла сыночку.

 

Есць словы ў нас – жыцце і жыта.

Іх час не возьме  ў забыцце.

Бо жыта – хлеб,

Святы набытак,

А хлеб для нас усіх – жыцце.

 

Пшанічны колас – важкі самы,

Калі даспее ў жніўны час.

Пшанічны колас – ўчодры самы.

Частуе белым хлебам нас.

 

Вусач-ячмень – пшанічны брат.

Што ен скупы, ніхто не скажа:

Ячменны хлеб з яго зярнят –

і крупнік добры нам, і каша.

 

Выспеў авес, плен прынес:

— Хрумстайце, коні, каб бегаць шпарчэй.

Дзеткі, смакуйце суп!

А да аладак пшанічных

Яшчэ і кісель прынясу.

Аўсяны кісел любяць усе.

 

Кажуць: проса як вада…

Сыплеш зерен – л’ецца.

А зярняткі – любата, літыя, здаецца!

І найболей чарназем любіць проса наша.

Круп у восень надзяром –

“Пшонка” будзе, каша.

 

Не адзін нажаў снапок

Востры срэбраны сярпок.

Жаў ен жыта і пшаніцу,

І усякую пашніцу.

 

Па таку хадзілі, зерне малацілі.

Зерне малацілі, цэпам калацілі.

Як сапраўдны дрывасек,

Аднойчы дзед асіну ссек.

Ссек асіну на начоўкі

І прынес яе дамоўкі.

Дзяўбаў ен асіну не адну часіну.

Не напрасна шчыраваў – усе ж ночвы атрымаў.

У гэтых ночвах бабка зерне падкідала,

Зерне падкідала, пыл вытрасала.

Потым пад калыску іх прыстасавала,

Павесіла да столі, дзіця калыхала.

 

У гэтым сіце муку прасявала,

А ў маслабойцы масла ўзбівала.

Масла, смятану ў муку дабаўляла,

Каравай у печ садзіла, гасцей частавала.

 

А вось і печ, ласкавая матуля,

Што кожнага пяшчотаю атуліць,

Сагрэе і прастуду забярэ,

Ласкава ўсіх сустрэне ля дзвярэй.

І пыхкае ў ей барвяны жар…

Ах, печ, ты сонца зыркае без хмар!

 

Заўседы ля печы гаршкі, чыгункі,

Мурзаты, пузатыя працаўнікі.

Былі на капанцы, былі на кружанцы,

Былі на пажары, былі на базары.

Маладыя былі – увесь свет кармілі,

А старыя сталі – пелянацца сталі.

 

А побач вілы. Яны, быццам конь,

Носяць гаршкі, чыгункі ў агонь.

А тут качарга – крывая нага,

Золата ў скрыню грабе, як мага.

Але ж не сапраўднае золата гэта.

Астыў вугалек – пачарнела манета.

 

Цяпер падыдзем жа стала.

Абрус, сняжысты дабяла.

На тым абрусе – з гліны жоўты гляк.

Не надзівіцца на яго ніяк.

 

Міскі фарбаваныя, прыгожыя, маляваныя.

Іх так размалявалі, каб ад гора аберагалі.

Вось гэтыя васількі – каб не пужалі ваўкі,

А гэты каласок, каб добры быў гаспадарок.

Мо хто хоча меду, меду на выгоду?

 

Той салодкі мед пчаліны

Дзед у корабе складаў.

Нес у хату. Выціскалкай

З сотаў спрытна выціскаў

І духмяным, смачным медам

Усіх дзетак частаваў.

Дзед у залатым капелюшы

Умела плеў лазовыя кашы.

Пад бульбу пойдуць кошыкі, пад зелкі,

Маленькі ж кош – камусці дар пад елку.

 

Усе ўмеў дзед. Без лішніх слоў

Лыка драў і лапці плеў.

Для сябе, сыноў і ўнукаў

Зручная была абуўка.

 

Вілы – сельская прылада.

У хаце мець быў кожны рады.

На падсцілку браць салому

Емка віламі, вядома.

Пагрузіць на воз мурог

Толькі б віламі ты змог.

 

А яшчэ са звонкай сталі

Звонкіх кос наадлівалі.

Легка травачку сцінае,

Людзям жыць дапамагае.

Ранкам сонечным, вяселым

Корм рыхтуе да жывелы.

А як выйдз дзед касіць ,

На ўвесь луг каса звініць!

 

Пра тое казку мы вялі,

Як продкі нашыя жылі.

Пакуль ты казачку сваю вяла,

У печы шапацела чапяла.

Блінок вымала а саджала новы

У сонечнай патэльні адмысловай.

 

Не мінайце нашай хаты,

Прыязджайце вы да нас!

Пірагамі і блінамі

Пачастуем, госці, вас.

 

Новы быт

Адкуль з’явіліся рамествы?

з патрэб людзей, з патрэб жыцця.

Станок надзвычай просты – кросны,

А фабрыка яе працяг.

Ганчар – сапраўдны чараўнік.

Ен з гліны ўзяў камяк,

І вось збанок на крузе ўзнік,

А потым – круглы гляк.

Век мінуў, другі і трэці.

Усе з’іначылася ў свеце.

Тое, што рабілі рукі

З дапамогаю навукі

Робяць якасна станкі:

І збаночкі, і глякі,

Просцілкі і ручнікі.

 

Са шкла, керамікі, метала

Робіць тэхніка ўдала

Цуды розныя, дзівосы –

Месца ім і нам знайшлося.

Але ж лепш за ўсе навукі

Цэнім рукі, проста рукі,

Што нястомна так працуюць:

Шыюць, ткуць, плятуць, фарбуюць.

 

Вось дзядоў сівых патомкі

Як крышталь рыхтуюць тонкі.

А нарэзалі ўзоры –

Зазіхцелі, быццам зоры.

Мые ім пясочак Неман –

На ўвесь свет яны вядомы.

 

А гэта – наш звычайны лен.

Усім вядомы ен здавен.

У руках людзей ен ажывае,

Такі вось выгляд набывае:

Абрусы, ручнікі, сурвэткі

І лялькі, каб дзівілісь дзеткі.

 

Той, хто цуд стварыў із дрэва,

Шмат душы прыклаў, умення.

Таму гавораць людзі так:

Гэты чалавек – мастак.

 

Мастак, не ведаючы стомы,

Аднойчы ў рукі ўзяў салому.

Што з саломы адбылося –

Паглядзіце, ягамосці.

 

Нямала ў нас умельцаў,

Дасціпны ў нас народ –

З душой, гарачым сэрцам, —

Няма ім перашкод.

І хто з нас не хвалюецца,

Пачуўшы сэрца стук,

На выстаўцы красуюцца

Здабыткі нашых рук.

Фотопрезентация экскурсии по этнографической комнате здесь.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *