1. Нам гасцінна дзверы
Восень адчыняе.
У залатую казку
Восень запрашае.
3. У яе садочку
Яблыкі паспелі.
Пацеркі рабіны.
Зноў зачырванелі.
3. Косы залацяцца
У вярбы над рэчкай,
I макушка клена
Палымнее свечкай.
4. Казку шые восень
Срэбнай павуцінкай.
Мы ідзем у казку
Залатой сцяжынкай.