К творческому отчету дошкольного учреждения


Есть такая форма работы коллектива — творческий отчет. Эти стихи были написаны именно к творческому отчету детского сада по возрождению традиций белорусского народа. Может быть, кому-то это пригодится.

 Встречают гостей белорусской песней

Песні, лічылкі і калыханкі,

Гульні, дражнілкі і карагоды

Добрымі настаўнікамі дзеткам сталі:

Колькі выхавалі народу!

Песни, хороводы  в исполнении взрослых и детей

Шмат намаганняў прыклаў выхавацель,

Каб родную мову ведалі дзеці,

Каб разумелі, каб адчувалі –

Няма прыгажэйшай краіны ў свеце.

Вучылі душою, вучылі сэрцам,

Вершамі, песнямі нашых бацькоў,

Каб не цураліся роднае мовы,

Каб не гублялі сваіх каранеў.

Выступление детей

У выхавацеля есць памочнік:

Той, каго няняю дзеці завуць.

Дапамаглі й выхавацелям нашым

Прыгажосць краіны роднай адчуць.

Іх працавітыя цеплыя рукі

Столькі цудаў стварылі за год!

Пераканаліся ў садзе дзеці:

Таленавіты ў нас народ!

Умеюць прасці, умеюць плесці,

Шыць, вышываць, умеюць ткаць

І не лянуюцца гэту навуку

З любоўю дзеткам сваім перадаць.

Персональные выставки работ членов коллектива

Беларуская кухня – повара справа.

Смачна гатуе любыя стравы.

Але ж беларускія, я б так сказала,

Гатуе наш повар найбольш удала.

Клецкі,духмяныя калдуны,

Бабка, аладкі, бліны, дзеруны…

Любыя стравы із бульбы нашай –

Смачнейшыя ў свеце – кожны скажа.

Далека не ўсе мы тут прыгадалі,

Што любяць дзеці, каб ім гатавалі.

Знакомство с белорусской кухней, творчеством поваров и работников детского сада

 

Кіраўнікі па фізічнай культуры

Не засталіся ў баку ад справы:

Малятак, чамучак і фантазераў

Знаемяць з гульнямі і забавамі.

Беларускія гульні народныя

Для ўсіх нас цікавыя, родныя.

 Белорусские игры с гостями

Вось так мы працуем…

А як пачыналі?

У вытоках справы гэтай стаялі

Выхавацелі, загадчыца, метадыст.

Яны напісалі наш першы ліст,

Першы загад усяму калектыву:

Брацца за дзела сур’езна, актыўна,

Не марнаваць на развагі час,

Бо ен працуе, на жаль, не на нас.

Прапанову сэрцам усе падтрымалі.

Вось так, даражэнькія, мы пачыналі.

Няхай невялікімі крокамі, усе ж

Упарта ідзем па шляху адраджэння

І ведаем, шчырае дзякуй нам скажа

Яшчэ не адно дзяцей пакаленне

За тое, што мы збераглі, захавалі

Павагу да спадчыны, разуменне

Таго, што буйнымі ўсходамі ўзыйдзе

Ў зямлю ўкінутае насенне.

І ўсе зразумеюць: няма лепш зямліцы,

Дзе пашчасціла нам нарадзіцца.

 Выставка методической литературы, разработок сценариев праздников, коспектов занятий, консультаций для родителей и педагогов

Атрымалі, лічыце, у наш садок запрашэнне.

Прыязджайце! Чакаем! І – да пабачэння!


Похожие записи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *