Паўлінка — Гасцеўня, гасціннасць і госці –
У гэтым есць роднае штосці.
Гасцеўня вітае гасцей
З розных куткоў, валасцей.
Недарэмна гарадок наш цэніцца
Шчырасцю – гасцінны беларус.
На парозе толькі госць павернецца –
Ільняны разгортваем абрус.
1. Танец са снапкамі
Паўлінка — Каб не здрадзіць бацькаўскаму следу,
Беларусь у сэрцы берагчы,
Па гасціннасць я у вёску еду –
Хата зоркай свеціць мне ўначы.
Не ў замку, не ў палацы.
А ў старой драўлянай хатцы
Лявон з Лявоніхаю жылі.
Жылі добра, не тужылі.
Разам елі і скакалі,
Гасцей разам сустракалі.
Выхад Лявона с Лявоніхай
выходзяць Лявон з Лявоніхай, танцуючы
Лявоніха — Гасцінна расчыняе дзверы
Наш цёплы дом для ўсіх сяброў.
Мы рады вам! Мы ў поспех верым,
Надзея з намі і любоў.
Лявон – Добры вечар, малайцы!
Добры вечар, маладзіцы!
Рады я, што вы прыйшлі!
Мне на вас не надзівіцца!
Лявоніха – Гэй вы, хлопцы і дзяўчаты, сабірайцеся ля хаты,
Паспяваем, пагуляем і гасцей пазабаўляем.
2. Танец “Полька беларуская”
Паўлінка — Так музыкі добра гралі –
Гаспадароў з сабой забралі.
А тым часам… скачуць жабкі з балота.
Як жа адамкнуць вароты?
пад музыку з’яўляюцца жабкі, спрабуюць адчыніць вароты
Жабка 1 — Як у чыстым полі
Хорам-харамок,
Хоць не роўны з долам,
Ды і не высок.
Хто-хто ў харамочку жыве?
Хто-хто ў невысокім жыве?
Гэй, замок, адвалісь-адваліся,
Харамок, адчынісь-адчыніся!
Жабка 2 — Хто ў хораму-харомцы жыве?
Хто ў маленькім-невысокім жыве?
Ква-ква, цішыня.
Толькі я тут ды сям’я.
Аж сама сабе не веру!
Вельмі добрая кватэра!
Да вячэры маем час –
Вось паскачам мы якраз.
3. Танец жабак
Паўлінка – Толькі жабяняты ў хату –
Зноў нехта грымае заўзята.
Дзяўчынка — Гэта што за харамок-харамок?
Не маленькі ды й зусім не высок?
Хто у хораме-харомцы жыве?
Ці не пусціце й мяне да сябе?
Жабка — Мяне клічуць жабяня — паскакушка.
А ты хто?
Дзяўчынка — Я — дзяўчынка-весялушка,
Праспяваю пра вяснушкі.
4. Песня “Вяснушкі”
Дзяўчынка — Калі пусціш на парог,
Зажывем з табой удзвух.
Раздабудзем мы зярнятак,
Смачных напячэм аладак!
Паўлінка – Ой, ладачкі-ладкі! І мядок салодкі
І лясной гарбаткі налілі ў сподкі.
І запахла рутай, верасам, калінай,
Што летам збіралі прыгожыя дзяўчыны.
5. Танец “Каліна”
Паўлінка – Так было, а, можа, не —
Жыў мужык ў адным сяле.
Сам вясёлы ды прыгожы,
На гармоніку йграць можа.
На гармоніку іграў-
Да сябе запрашаў.
музыка гармоніка
Дзіця — Гэта што за харамок?
Ўецца з коміну дымок!
Смачны пах пірагоў…
Хто тут ёсць з маіх сяброў?
Хто ў хораму-харомцы жыве?
Хто ў маленькім-невысокім жыве?
Жабка — Мяне клічуць жабяня — паскакушка.
Дзяўчынка — Я — дзяўчынка-весялушка,
А ты хто?
Дзіця – Я – матрошка-невялічка,
А са мной – мае сястрычкі.
Жабка — А ну, рэзні, музыкант, залатыя пальчыкі!
Каб пусціліся ў скокі матрошкі ў сарафанчыках.
Паўлінка – Польку грае баян,
Памагае барабан,
Ты жывей хадзi, смычок,
Ногi просяцца у скок.
Паглядзіце, як спяваюць –
Сарафаны падлятаюць!
6. Песня “Матрошачкі”
Паўлінка – А тым часам на двары
З’явіліся гаспадары.
Лявон— Хто ў нашым харамочку пасяліўся?
Хто так весела спяваць навучыўся?
Лявоніха – Глядзі – матрошкі-невялічкі,
Развяселыя сястрычкі.
А вось і жабка — паскакушка, і дзяўчынка-весялушка.
Лявон— Будзем танчыць і спяваць,
І не будзем сумаваць!
7. Танец “Вяселка кветак”
Лявоніха — Зажывем цяпер на славу!
Кожны знае сваю справу!
Паўлінка –Ды, відаць, яна памылялася.
Вось што аднойчы здарылася.
За вадой Лявон пайшоў,
Да крынічкі дайшоў.
выхад Лявона да крынічкі
Лявон — Што такое? Вады многа!
Мусіць, трэба дапамога.
Лявоніха, выручай старога!
Паўлінка –Як жа не дапамагчы?
Кінула бліны пячы,
Падбягае… Лявон спіць,
А вядро з вадой стаіць.
Лявоніха – Палюбуйцеся, ен спіць,
А вядро сабе стаіць.
Ужо даўно гарыць у печы.
Ты ж займаешся тут нечым!
Паўлінка — Раззлаваўся і Лявон.
Лявон — Што крычыш на ўвесь загон?
Паспрабуй сама вазьмі,
Вядро гэта пацягні!
Паўлінка — Гырчыць баба, бы індык:
Лявоніха — Ты мужык ці не мужык?
Я тут буду спіну рваць,
А ты што ж? Адпачываць?!
Ах, такі ты, растакі!
Паўлінка — Крык ляціць ва ўсе бакі.
Лявон – слова, Лявоніха — два.
Ды сварыліся дарма:
Покуль тупалі, сварылісь,
Дзяўчынкі ведры падхапілі
Ды пусціліся ў скокі.
Выйшлі й хлопцы – рукі ў бокі.
8. Танец “Цячэ вада ў ярок” ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Паўлінка — Добрую справу танцоры зрабілі:
Лявона з Лявоніхай памірылі.
Вырашылі, што ўжо болей
Не пасварацца ніколі.
Вельмі ветлівымі сталі.
Не жыцце пайшло, а казка.
Бо адзін аднаму
Заўжды казалі: “Калі ласка”.
9. Песня “Калі ласка”
Лявоніха — Меладычна гучаць словы
I змякчаюць словы сэрца.
Цiха падляцяць Анёлы,
Шчасце дожджыкам пральецца.
Лявон — У хаце нашай пахне воскам,
Цiшыня звiнiць такая,
Што душа ляцiць к нябёсам
Дзе прад Богам замiрае.
Паўлінка — Гараць у полымі бярозавыя дровы,
Ноч вугалькамі ў шыбу б’ецца.
Ляцяць над хатамі дзіцячыя Анёлы,
Нясуць вянкі з пяшчотай нам у сэрца.
10. Танец анелаў
Лявоніха — Добры, моцны, светлы Божа!
Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш!
Папрашу зусім нямнога-
Міласці ўсім ад Бога.
Каб праўдзівей сталі людзі,
Шчырасць ёсць – удзячнасць будзе!
Каб гучалі простай казкай
Словы: “Дзякуй“, „Калі ласка“.
Лявон — Не гублялі каб сумленне,
Дай нам, Божа, адраджэнне!
Кожны дзень стане, як свята-
Усім шчасця, усе багаты!
Лявоніха — Данясіце мае словы
Да нябес глухіх, Анёлы!
Добры, моцны, светлы Божа!
Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш!
11. Песня “Малітва”
Паўлінка — Бог жыве высока ў небе
Ды анёлы з ім таксама,
Што яшчэ нам усім патрэбна?
Не грашыць, жыць паслухмяна.
Лявон — Будзе хлеб, святло ў хаце,
Сэрца прыме падарункі.
Кожны знойдзе сваю праўду
і не будзе такім сумным.
Лявоніха — Паднялося сонейка – лепшае із кветак,
Матуля лагодненька будзіць сваіх дзетак:
„Уставайце хуценька! Вербная нядзелька!
Каля самай студзенькі скача верабейка”
(выходзяць хлопчыкі)
Лявоніха — (нясе галінку вярбы)
Вярбу дарую я табе.
Хачу яшчэ сказаць:
Яна – ад матухны-зямлі,
Дзе б’е вадзіца-маці.
Лявон — Як хочаш мудрым ты расці,
Дык ведаць ты павінен,
Што з галінкаю вярбы
Можна ісці на імяніны,
У храм ісці на свята,
А ў вербную нядзелю
Прынесці да хаты.
Хлопчык — Твой падарунак – дарагі,
А ў хаце ен – святы:
Спакой і радасць беражэ
І ад суму сцеражэ.
Дзякуй!
12. Танец з галінкамі вярбы
Лявоніха – Усе прачнулась на зямлі,
Апрануліся палі.
Словы ляцяць у прастору нябес:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Лявон – Чаму ж музыка не грае?
Ці смычка не мае?
Ці скрыпка згарэла,
Ці музыка здурнела?
Зайграйце, музыкі, зайграйце,
Усе ў радочкі пастаньце.
13. Танец з лыжкамі
Лявоніха – Адкуль у нас такія лыжкі?
Не прынеслі ж лыжкі мышкі?
Лявон — Я паслаў на базар дзівакоў,
Даў дзівакам пятакоў:
На пояс – адзін пятак,
Другі пятак – на каўпак,
А трэці пятак – так.
Па шляху на базар дзівакі
Пераблыталі ўсе пятакі:
Каторы – на пояс пятак,
Каторы пятак – на каўпак,
Каторы пятак – так.
Памеркавалі крышку і…
Купілі лыжкі.
14. “Лыжкары”
Лявон — Паска ў хату прыйшла,
Усім радасць прынясла.
Лявоніха — Я яечка распісала:
Каласок намалявала.
Тут прыбеглі мышаняты:
— Падарыце дзеля свята!
Давялося падарыць.
Села новае рабіць.
Я яечка распісала:
мышаня намалявала.
Тут прыбеглі кацяняты:
— Падарыце дзеля свята!
Давялося падарыць.
Села трэцяе рабіць.
Я яечка распісала:
кацяня намалявала.
Тут з’явіліся дзяўчаты:
Дзяўчаты — Падарыце дзеля свята!
Лявоніха – Як добра будзете скакаць,
Дык добра буду частаваць.
15. Танец “Рамонкі»
Лявоніха – Давялося падарыць.
А самой яшчэ рабіць.
Дзяўчынка — Яйка я намалявала
І яечка прыхавала.
Не крыўдуйце, звераняты,
Гэта падару я тату.
16. Танец з татамi
Лявон – У нашай хаце вароты шырокія,
Жывуць тут дзеткі харошыя.
У іх галоўкі, як макаўкі.
Яны шчабечуць, як ластаўкі.
1 – Нясу я вам ласку
У кожнай далоньцы
Разам з праменьчыкам
Летняга сонца.
Буду вас велічаць,
Падарункі дараваць,
А дарункі такія –
Песні звонкія, удалыя.
17. Песня «Беларусачка»
Паўлінка — Спявалі дружна колы,
Імчаў цягнік вясёлы.
І цягніку з пашанаю
Салютавалі шчыра
Шлагбаўмы,
Бо спяшаліся
Занадта пасажыры.
Лявон — Мінулі станцый шмат,
Бо вёз цягнік да нас у хату
Замежных сяброў
З далекіх краеў.
Лявоніха — Цягнік прыбыў амаль у двор
З яго выйшаў дырыжор.
18. Танец з саксафонамі
Лявоніха – Хочуць ведаць сябры пра Беларусь,
У якой жыву я, якой ганаруся.
19. Песня “Куточак зямлі”
Лявоніха — У жытневым полі — прыгажосць і сінь,
Хлопцаў называюць у нас-Васі-Васількі…
Побач з васількамі — белыя рамонкі,
І яны таксмама — кветачкі старонкі.
Лявон — Кружыць бусел белы над кветкавай хваляй,
Дабра ен жадае Радзімаму Краю.
Васількі, Валошкі — кветачкі Радзімы…
З вамі, мае сінія, я душой адзіна.
20. Танец “Васільковая паляна”
Лявоніха — А цяпер у нашай хаце
Беларускую паскачам.
Хай тапочуць лапаткі,
Падлятаюць паяскі,
Хай закружацца спаднічкі
У дзяўчатак невялічкіх,
На галоўках капялюш
Весела падскочыць,
Хай вяночак прыгажэе
Ад вяселых вочак.
Лявон — Зайграйце дудкі тоненька,
Скачыце дзяўчаткі хорашанька,
А вы, хлопчыкі, пазірайце,
Сабе дзевачак выбірайце.
(выходзяць хлопчыкі)
Лявон — Баярэ! Куды сабраліся?
Хлопцы — У сваты!
Лявон — Нешта ж дзеўкі малаваты!
Хлопцы — Нічога, падрастуць!
1 – Першым я йду выбіраць,
З кім хутчэй у пару стаць.
Самую прыгожую,
На сонейка схожую.
2 — Я вазьму тую,
Што лепш за ўсіх танцуе!
3 – А я з той пайду скакаць,
Што ўмее вышываць.
Вось з гэтай паненкай,
У прыгожай сукенцы.
4 – А мне тая спадабалася,
Што сама засталася.
Лявон — Музыкі, іграйце,
У цымбалы біце.
Ельскія харашухі,
Гуляці ідзіце.
21. Танец з табурэткамі
Лявоніха – Лявон, ты ў дзетак не пытаўся,
Як хто ў свята забаўляўся?
Хто з вас яйкі фарбаваў?
А хто ў біткі гуляў?
Лявон – Хай папляскае ў ладкі,
Хто гуляў у біткі з бабкаю.
Лявоніха – А за імі, па парадку,
Хто гуляў з дзедам?
Лявон – А за імі следам –
Хто гуляў з татаю?
Лявоніха – Нешта небагата іх.
А хто з матуляю гуляў,
Няхай моцна крыкне: “Я!”
Лявон – Малайцы, не разгубіліся,
Але ж пра мяне забыліся.
З Лявонам так будзем гуляць:
Суседу яйка аддаваць.
У каго яйка застанецца,
Хай да мяне хутчэй нясецца!
22. Гульня з гледачамі “Перадай яйка”
Лявоніха – Мы не проста тары-бары
У гэты час разводзілі:
Мы стараліся і пары
Да сябе выводзілі.
Лявон – Вось цікавае імгненне:
Хай пакажуць свае ўменне
Яйка між ілбоў трымаць,
Ды пры гэтым паскакаць.
Лявоніха – Весялей, весялей,
Пакружыся смялей,
I прытопвай на хаду
Чаравiчкаў не шкадуй.
23. Гульня з гледачамі “Лепшы танцор”
Лявоніха – Малайцы, рабяты!
Віншуем са святам!
А зараз — створым разам круг,
Будзе танец, будзе гук!
Паўлінка – Водзяць карагод,
Каб скакаў народ.
Патанцуем?
Усе дзеці – Патанцуем!
Паўлінка – Пачынай круціцца!
Скача ў такт пшаніца,
Скача сонца ў полі,
Больш запалу, болей!
Карагод гуляе
І людзей яднае.
24. Карагод “Карусель”
Лявон – Пакуль вы па зале
Пускаліся ў пляскі.
Мая Лявоніха – глядзі
Ужо напекла паскі!
Пасачка духмяная
І, як сонейка, румяная.
Музыка пад раздачу падарункаў
(Дзеці частуюць паскай гасцей)
Лявон –Народ беларускі — гасцінны народ.
І любіць прыгожыя святы,
Дзе столькі вяселых, цудоўных прыгод,
Дзе стол накрываюць багаты.
Лявоніха – Мы верым, што звычаі нашы не ўмруць,
Майстэрства народа не стухне.
Няхай жа традыцыі нашы жывуць
І ў песнях, і ў святах, і ў кухні.
Паўлінка – Дзякуй вам светлыя людзі!
Няхай раніца добрай будзе!
Сонейка ў небе вам ярка свеціць,
І радуюць вас кветкі і дзеці!
Лявон – Усім вам — вялікі дзякуй!
Лявоніха – Шчасця, радасці цярпення
Паўлінка – І, вядома, усім здароўя.
Разам — А на тым – да пабачэння!
Фотопрезентация фестиваля здесь