“Как прекрасен этот мир!”


Сценарий фестиваля детского творчества

Дети:

(слайды детей на природе)

1 – Придумано кем-то просто и мудро

При встрече здороваться: «Доброе утро!»

Доброе утро светлому солнцу!

Доброе утро небу в оконце!

2 – Доброе утро певчим скворцам,

Малым травинкам и деревцам.

Белорусской стороне,

Белорусской старине!

3 – Затеряна малая родина

В Полесских зеленых лесах,

Где каждая тропка исхожена,

Где Беларусь, что берёзка в косАх.

4 – О малой Родине мы сегодня     

Будем петь, говорить и плясать.

Ну, а вас об одном попросим:

Аплодисментами нас поддержать.

(выходзіць  Каралінка)

Каралінка — Добры дзень усім вам, мае ягамосці!

Нездарма я запрасіла сення вас у госці!

Сярод вас, мае любыя, пасядзець,

На такіх прыгожых паглядзець,

Вас паслухаць ды й самой не маўчаць:

Што мяне захапляе — усім расказаць.

Белая Русь – Матуля мая!

Белай, бялюткай хусцінкай павязана,

Ціха стаіш каля весніц адна,

Чыстым льняным паяском падпяразана!

Тут сонца у аконца свеціць

І нічога лепш няма на свеце.

Танец “Краі родныя” – ПСН

Каралінка Гучыць для мяне неяк дзіўна:

Што гэта значыць – малая Радзіма?

Мне патрэбна дапамога.

Дзе, быццам з рога, усяго многа?

Гугл, магчыма, мне падкажа.

І пра ўсе, пра ўсе раскажа.

Дапамогу я прымаю,

Праграмістаў выклікаю.

Танец праграмістаў

Марылька – Ну, цяпер ты зразумела?

Пра ўсе дазналася, пра што хацела?

Каралінка МАЯ – таму што тут мая сям’я,                                           

Мае сябры, мой дом і школа…

Мясцінка кожная знаема.

МАЛАЯ – таму што яна часцінка

Маёй неабсяжнай краіны.

І я, жыхарка яе, Каралінка,

Пра гэта ведаць павінна.

Марылька  – Я жыву на Палессі, я жыву ў Беларусі.

І Радзімай сваей шчыра я ганаруся.

Мой край прыгожы, сінявокі.

Крыніцы спеў, што ля гаю.

Мой край – блакітныя аблокі.

Усёй душой цябе люблю.

Танец “Нябесы”

Марылька – Раптам мосцiк над пасёлкам —

Фарбы разлiла вясёлка.

Кроплi пляскаюць па лужах,

Чыстым дожджыкам  цярушаць.

Танец “Кропелькі”

МарылькаВясна авалодала небам.

Вярнуліся фарбы i гукі.

Кветкамі пахне глеба.

Сонца цалуе рукі.

Стаіць, выглядаючы з жыта,

Як зорачка-знічка здалёк,

Што ўпала іскрынкай з блакіту,

Палеткаў краса — васілёк.

Каралінка – Стаіць, паглядае з пагорка,

Як зорка аднекуль здалёк,

Часцінка любімай старонкі,

Часцінка зямлі — васілёк.

 “Танец з васількамі”

Марылька – Горад напоўніўся сонцам,

Сагрэўся, пачаў распранацца.

Смяецца і танчыць бясконца.

I я не магу ўтрымацца.

Танец з лыжкамі

Марылька – Паглядзіце вы на іх!

Кожны, хоць малы ды ўдалы.

Каралінка – А ў нас усе такія:

Усе танцоры, запявалы!

У нашым садочку вароты шырокія,

Жывуць тут дзеткі харошыя.

У іх галоўкі, як макаўкі.

Яны шчабечуць, як ластаўкі.

Песня “Дзіцячы сад – як шакалад”

Марылька – А колькі талентаў на Беларусі!

Каралінка – Я імі бязмерна, павер, ганаруся!

Марылька – І танцуюць, і спяваюць,

Цымбалы ім дапамагаюць.

Каралінка – Без цымбалаў немагчыма

Уявіць маю Айчыну,

Бо ў радасці і скрусе

Любяць іх на Беларусі.

Цымбалы, разам з імі дудка –

Распачнем вяселле хутка.

Дударык гасцей збірае:

Уся кампанія ідзе.

На цымбалах граюць дзеці,

А дударык – на дудзе!

Дударык – Добры дзень, сябры мае!

Дудка сення адпачне!

Бо ўбачыў я здалеку

Чарадзейную скарбонку. –

(трымае ў руках цымбалы)

Каралінка – Ты крані яе рукою

Загаворыць звонка-звонка.

Ці не знаеш, што такое

Чарадзейная скарбонка?

(Дударык кранае струны)

Дударык –Тут – нібы дзяцей, бясконца)

Вецер каласы люляе.

З месяцам пад вечар сонца

Тут у хованкі гуляе.

Пабяжыць наперагонкі

Да цябе за казкай казка

З чарадзейнае скарбонкі.

Дык паслухай, калі ласка.

Песня “Дзень вясенні” з аркестрам

Марылька (бярэ з выставы кнігу) – Я знайшла скарб адмысловы!

Гэта – словы, словы, словы!

Каралінка – Доўга скарб збіраўся гэткі

Ад матулі, ад дзядулі,

Каб яго пачулі дзеткі,

Каб дарослыя пачулі!

Па зямлі лунаюць словы,

Падымаюцца да зор.

Кніга – скарб маей Радзімы.

Аўтар – Бабчанок Рыгор.

Верш

Каралінка (глядзіць на  беларускі фартушок)

Як сапраўдны мастак, ткала бабка андарак.

Фартух, кашулю вышывала,

Кветачкамі аздабляла.

Над мужчынскаю сарочкай

Не адну сядзела ночку.

Марылька – У строях ярка-беларускіх,

У паясочках тканых, пекна-вузкіх,

Ішла жанчына, побач з ею дзеткі,

Прыбраныя, як веснавыя кветкі.

Танец з бубнамі

Марылька  –  Унучкі бабулю ўспамінаюць,

Строі прыгожыя прымяраюць,

Заводзяць бабчыну пласцінку

Скачуць Алесі, Ганусі, Марылькі.

Танец “Бабчына пласцінка»

Дударык – Ў небе бяздонным, дзе хмаркі купаюцца

Ў золаце яркіх агнёў,

Вольныя песні штодзень разліваюцца,

Чуюцца крыкі стрыжоў.

Марылька – Ціха трапечуцца лісці зялёныя,

З ветрыкам мову вядуць;

Кветкі прыгожыя, сонейку радыя,

Быццам дзяўчаты, цвітуць.

Танец з кветкамі

Марылька (трымае медаль) – Рамонкавы луг, у палях каласы,

Вярба над ракой і грыбныя лясы.

Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі,

Куточак зямлі, дзе грымелі баі.

Дударык – Мала я ведаю пра медалі.

Прадзядулю не бачыў ні разу.

Але, што ен быў чалавекам годным,

Я зразумеў самастойна, адразу.

Бо медалі не даюць проста так:

Іх трэба працай сваей заслужыць.

Альбо за подзвіг даецца медаль.

Смелым і  мужным патрэбна быць.

Танец “Жураўлі”

Каралінка – Мая зямля, мой родны дом

Завецца Беларуссю.

Я знаю: пад тваім крылом

Заўсёды прытулюся.

Дударык – У час трывогі і бяды  

З табою мы адзіныя,

З любоўю шчыраю заўжды

Заву цябе Радзімаю.

Валерыя Бароўская

Марылька – Згінь, згінь, маркота, згінь!

Назаўжды зямлю пакінь!

Хай надыдзе для людзей

Дзень шчаслівы, дзіўны дзень!

(выбягаюць дзеці)

Дзеці:

1 – Сонца-сонейка свецiць ласкавае.

2 – Пакажы ўсё на свеце цiкавае!

3 – Горы, рэкi, азёры, палетачкi –

4 – Яны ўсе твае родныя дзетачкi.

5 – Мы чакаем цябе з кожнай ранiцай.

6 – Без цябе не пяецца, не марыцца.

7 – Сонца-сонейка! Свецяць праменьчыкi.

8 – Як патрэбны твае нам струменьчыкi!

9 – Мы пад сонцам, пад мірным,

Шчасліва жывем.

10 – Шчыра ўсміхаемся, песні пяем!

11 – Не ведаем гора, бяды і нягоды

12 – І водзім прыгожыя карагоды!

Вялікі вальс

Дударык – За што я палюбіў і гэты лес,

І поле, і рачулку за сялом,

І гэты дуб высокі, на які залез

Аднойчы з сябрам … Дык  за што?

Марылька – За тое, што, напэўна,  гэта родны край

І родны кут маіх бацькоў, дзядоў.

Каралінка -Так будзь жа ты шчаслівым, расцвітай

І з году ў год, і ў квецені вякоў.

Усе ўдзельнікі спяваюць Гімн Рэспублікі Беларусь

Фото презентация фестиваля здесь


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Проверка *