«Які цудоўны гэты свет!» — сцэнарый фестываля творчасці дзяцей дашкольнага ўзросту

Мэта: садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню ведаў дзяцей дашкольнага ўзросту аб гісторыі роднага горада; фарміраваць павагу да спадчыны; выхоўваць пачуццё любові і павагі да сваёй малой Радзімы.

 

Дети:

1 — Придумано кем-то просто и мудро —

При встрече здороваться: «Доброе утро!»

Доброе утро светлому солнцу!

Доброе утро небу в оконце! —

Доброе утро певчим скворцам,

Малым травинкам и деревцам.

Белорусской стороне,

Белорусской старине!

И про эту старину

Я рассказывать начну.

 

(слайды Добрыня, Млынка, Кочищей, Заширья, Ельска, Церкви)

2 — Живёт моя малая родина

В Полесских полях  с росами,

Где каждая тропка исхожена,

Беларусь, как девчонка с косами.

Затеряна деревушка

Среди перелесков и сосен,

Там бабушкина избушка

Давно обновления просит.

По улице, дом за домом,

Церковки купол блеснёт,

Тут каждый идет с поклоном,

Здесь дух Беларуси живёт.

 

(слайды фестиваля «Грай, гармоник!»)



3 — Пахнут в июне люпины,

Колокольчиком поле звенит,

Гармошки звучат переливы,

Праздничный стол накрыт.

Пахнет свежей окрошкой,

Укропчиком и лучком,

Страдает, поёт гармошка,

Праздник из дома в дом.

 

4 — Затеряна малая родина

В Полесских зеленых лесах,

Где каждая тропка исхожена,

Где Беларусь, что берёзка в косАх.

О малой Родине мы сегодня

Будем петь, говорить и плясать.

Ну, а вас, об одном попросим:

Аплодисментами нас поддержать.

 

(выходзіць  Каралінка)

Каралінка — Добры дзень усім вам, мае ягамосці!

Нездарма я запрасіла сення вас у госці!

Сярод вас, мае любыя, пасядзець,

На такіх прыгожых паглядзець,

Вас паслухаць ды й самой не маўчаць:

Што мяне захапляе — усім расказаць.

Запрашаю ў госці, нібыта ў казку:

Завітайце, сябры мае, калі ласка!

 

Песня “Калі ласка” — ДУА «Зашырскі яслі-сад Ельскага раена»

 

Каралінка — Белая Русь — Матуля мая!

Белай, бялюткай хусцінкай павязана,

Ціха стаіш каля весніц адна,

Чыстым льняным паяском падпяразана!

Тут сонца у аконца свеціць

І нічога лепш няма на свеце.

Тут я жыву. Тут мая хата.

І сябрукоў у мяне багата.

А завуць мяне – Каралінка.

Пачакайце адну хвілінку,

І я вас пазнаемлю з сяброўкамі,

Прыгожымі, яснавокімі.

Гануся (Галя),

Надзейка (Надзя),

Паўлінка (Оксана),

Марылька (Наташа) і

Васілінка(Лена).

 

Каралінка — Напаткала куфэрак я дзіўны,

Куфэрак дзіўны, скарбаў поўны.

Той куфэрак, бабуліну спадчыну,

Ушаную, зберагу як пяшчоту матчыну.

Раскажу аб ей усім дзетачкам,

Усім дзетачкам малалетачкам.

Што ж тут есць?

Вам цікава даведацца?

Калі так — расказаць і вам прыдзецца.

 

 

Гэты куфэрак, старынны,  чароўны,

Нездарма радаводам  назвалі, дарэчы.

Ен дарагіх успамінаў поўны

І незвычайных сямейных рэчаў.

З хваляваннем сення яго адчыніла,

Каб вам расказаць, чым жа так даражыла

Мая бабуля і  мой дзядуля,

Потым – татачка і матуля.

 

Каралінка (дастае з куфра хустку)

Хустка ад бабулі – такая таямніца:

Старэнькая, здаецца, а не магу я надзівіцца.

Гляджу – і бачу бабулю,

Сялянскую прыгажуню.

Сама любіла прыбірацца,

Таму няма чаго здзіўляцца,

Што хустачкі яна купляла

І ў куфар роўненька складала.

 

Марылька — Адна хусцінка – на спатканне,

Гануся — На  вяселле – ужо другая,

Надзейка — Гэту – дзеткам падарыць!

Глядзі ж, прыгожая якая!

Васілінка — Гэта хусцінка – у храм насіць,

Паўлінка — Гэтай  — унучку адарыць.

 

Галінка — Вуліца, вуліца,

Хадзілі, гулялі, дзеўкі карагодамі.

Ударылі, ударылі

Дзевачкі ў далонечкі.

Дзяўчынкі тры разы б’юць у далоні

Паўлінка — Хто ж у нас, хто ж у нас

Першы хадзіць будзе?

 

Надзейка — Хто ж у нас, хто ж у нас

Песні пачынаць будзе?

 

Усе — Васілінка!

 

Васілінка — Ідзе, ідзе карагод,

Усе дзевачкі напярод.

А хлопчыкі за намі,

Маргаючы вачамі.

 

Танец з хустачкамі — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

Каралінка Гучыць для мяне неяк дзіўна:

Што гэта значыць – малая Радзіма?

Мне патрэбна дапамога.

Дзе быццам з рога: усяго многа?

Гугл падкажа мне, магчыма.

І пра ўсе, пра ўсе раскажа.

МАЯ – таму што тут мая сям’я,

Мае сябры, мой дом і школа…

Мясцінка кожная знаема.

МАЛАЯ – таму што яна часцінка

Маёй неабсяжнай краіны.

І я, жыхарка яе, Каралінка,

Пра гэта ведаць павінна.

(разглядаюць карту Беларусі)




Галінка — Мы з  Каралінкай і Марусяй

Разгледзім карту Беларусі.

Колькі сёл тут, гарадоў!

Колькі рэчак і лясоў! –

Вадаёмаў жа,  азёраў –

Быццам тых  на небе зорак.

Што й казаць: багаты край

І прыгожы — чым не рай?

Кастусь Жук

 

Марылька  — Я жыву на Палессі, я жыву ў Беларусі.

І Радзімай сваей шчыра я ганаруся.

Мой край прыгожы, сінявокі.

Крыніцы спеў, што ля гаю.

Мой край — блакітныя аблокі.

Усёй душой цябе люблю.

 

Танец аблокаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

 

Каралінка Хмаркі нізка плывуць над палямі,

Бы імкнуцца зямельку спавіць.

Дождж няспынна гуляе з вятрамі.

Бы не лета, а восень стаіць.

 

ВасілінкаЯ пяю ў дажджы й навальніцы,

Не губляю  бадзёры настрой,

Бо хвалюецца мора пшаніцы,

Колас цяжкі трымаючы свой.

 

Марылька Водар траў зачароўвае ў полі,

Зелянее дыван-травастой.

Я пяю на палесскім раздоллі

І штодзень маладзею душой.

 

 “Танец са снапкамі” — ДУА «Яслі-сад №2 г.Ельска»

 

Каралінка (вымае з куфра цымбалы) –

Без цымбалаў немагчыма

Уявіць маю Айчыну,

Бо ў радасці і скрусе

Любяць іх на Беларусі.

Дударык гасцей збірае:

Уся кампанія ідзе.

Хто на скрыпачцы іграе,

А дударык – на дудзе!

 

Дударык – Добры дзень, сябры мае! –

Дудка сення адпачне!

Бо ўбачыў я здалеку

Чарадзейную скарбонку. –

(трымае ў руках цымбалы)

 

Каралінка — Ты крані яе рукою –

Загаворыць звонка-звонка.

Ці не знаеш, што таое

Чарадзейная скарбонка?

Тут – не фарбы-самацветы,

Не бліскучыя манеты.

Ну , а скарб тут меладычны,

Звонкі скарб, музычны.

 

(Дударык кранае струны)

Дударык –Тут – нібы дзяцей, бясконца –

Вецер каласы люляе.

З месяцам пад вечар сонца

Тут у хованкі гуляе.

Пабяжыць наперагонкі –

Да цябе за казкай казка

З чарадзейнае скарбонкі.

Дык паслухай, калі ласка.

 

Песня “Дзень вясенні” з аркестрам — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

 

Марылька – Вясна авалодала небам.

Вярнуліся фарбы i гукі.

Кветкамі пахне глеба.

Сонца цалуе рукі.

Раптам мосцiк над пасёлкам —

Фарбы разлiла вясёлка.

Кроплi пляскаюць па лужах,

Грыбным дожджыкам  цярушаць.

 

Гануся — Горад напоўніўся сонцам,

Сагрэўся, пачаў распранацца.

Смяецца і танчыць бясконца.

I я не магу ўтрымацца.

 

Танец “Вяселка” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

 

Марылька – Што яшчэ ў гэтым куфры?

Мне даведацц цікава.

Каралінка, паспяшайся.

Пакажы нам, будзь ласкава.

 

Каралінка (вымае з куфра вяночак)

Вось вяночак прыгожы гэты

З самых лепшых зроблены кветак.

У ім бабуля вясну гукала,

Зіму студзеную замыкала.

 

Марылька – Стаіць, выглядаючы з жыта,

Як зорачка-знічка здалёк,

Што ўпала іскрынкай з блакіту,

Палеткаў краса — васілёк.

Стаіць, паглядае з пагорка,

Як зорка аднекуль здалёк,

Часцінка любімай старонкі,

Часцінка зямлі — васілёк.

 

 

 “Танец з васількамі”- ДУА «Зашырскі яслі-сад Ельскага раена»

Дударык (вымае з куфра саламяны капялюш)

А вось гэты капялюшык

Відаць, насіў нехта маленькі.

 

Каралінка – Было ў бабкі шмат унукаў

Як гэты хлопчык даражэнькі.

Відаць адразу – беларус!

 

Хлопчык – І я гэтым ганаруся!

 

Верш “Няхай завуць мяне дабрынцам”,

Песня “Цік-так ходзікі— ДУА «Дабрынскі яслі-сад»

 

Марылька — А чые тут акуляры?

Дзядуля іх насіў вядома.

 

Каралінка – А вось, Марылька, і не так!

Прафесар есць табе знаемы!

Акуляры носіць унук.

Ен чытаць у нас мастак.

Вывучае шмат навук.

Пра яго гавораць так:

Вунь ідзе батанік наш!

А ен не крыўдуе.

Бо не толькі шмат чытае,

Яшчэ й весела танцуе!

 

Танец “Батанік” — ДУА «Млынокскі дзіцячы садок-пачатковая школа»

 

Дударык – Паглядзі ты на яго!

Хоць малы ды ўдалы.

 

Каралінка – А ў нас усе такія:

Танцоры, запявалы!

У нашай хаце вароты шырокія,

Жывуць тут дзеткі харошыя.

У іх галоўкі, як макаўкі.

Яны шчабечуць, як ластаўкі.

 

Песня “Кнопачка” – «Качышчанскі яслі-сад Ельскага раена»

Дударык (вымае  з куфра фотаздымкі)

Паглядзі, што я знайшоў!

Не шкадую, што прыйшоў

Да цябе ў госці!

Гляньце, ягамосці!

Фотаздымкі! Ды якія!

Чорна-белыя, старыя!

А на іх – наш горадок.

Не пазнаць яго цяпер.

Можа, гэта не наш горад?

 

Каралінка – Наш! Хочаш вер, хочаш – не вер!

Бо працуюць людзі тут

Шчыра і аддана.

Строяць, пашуць, лечаць, вучаць.

І ўсе робяць так старанна!

 

Інсцэніроўка “Прафесіі роднага горада” — ДУА «Яслі-сад №5 г.Ельска» 

 

Каралінка (дастае з куфра кош) – А мой дзед у залатым капелюшы

Умела плеў лазовыя кашы.

Пад бульбу пойдуць кошыкі, пад зелкі,

Маленькі ж кош – камусьці дар пад елку.

А з гэтым хадзіла бабуля па малінку.

Поўны кош духмяных ягад – для ўнучкі, для Паўлінкі.

 

Марылька — Наша дзеўчына Паўлiнка

Працавiтая дзяўчынка.

У лес па ягады заве

Пашукаць іх у траве,

Пашукаць іх на галінках.

 

Паўлінка – Хто са мною па малінку?

 

Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

(ідуць насустрач сяброўкам Каралінкі, выводзяць дзяўчынак да мікрафонаў)

 

Каралінка — Малайцы, хлопцы, дзяўчынкі!

Смачная ў вас малінка.

 

Дзяўчынкі:

1 — Пакуль мы ягады збіралі,

Дзівосы ў лесе назіралі!

 

2 – Мядзведзя бачылі мы! Жах!

Ледзь схаваліся ў кустах!

 

3 – Потым з ім пасябравалі

І малінкай частавлі!

 

4 – Але галоўнае – не гэта!

Сасну сустрэлі чараўніцу.

Якая мае пяць ствалоў

Павер: глядзець – не надзівіцца!

 

Каралінка – Так, цікавая сустрэча!

Гэта – цуд малой радзімы.

Берагчы сасну, ахоўваць

Жыхары усе павінны.

(вынімае с куфра вялікі кош)

А вось які вялікі кош.

Відаць, пад бульбу сплеў дзязуля.

 

Гануся — Бульбай славіцца радзіма.

Я гэта знаю ад бабулі.

 

Марылька — У полі калышацца мора пшаніцы

І ззяюць ля лесу нашы крыніцы,

Капуста, як вёдрамі, поле пакрыла

І бульба ўраджаем людзей ўсіх здзівіла.

 

Танец “Бульба” ДУА «Дабрынскі яслі-сад»

 

Марылька – Я знайшла скарб адмысловы!

Гэта – словы, словы, словы!

 

Каралінка — Доўга скарб збіраўся гэткі

Ад матулі, ад дзядулі,

Каб яго пачулі дзеткі,

Каб дарослыя пачулі!

Па зямлі лунаюць словы,

Падымаюцца да зор.

Кніга – скарб маей Радзімы.

Аўтар – Бабчанок Рыгор.

 

Верш Рыгора Бабчанка — ДУА «Зашырскі яслі-сад Ельскага раена»

 

Каралінка – (вымае з куфра бубен)

Паглядзіце: бубен гэткі,

Стаў танчэй ад працы, дзеткі.

Бо ен столькі працаваў:

Ні на хвіліну не сціхаў.

 

Дударык – Толькі ўзяў яго у рукі,

Струхануў – пад бубна гукі

Паглядзі, што адбылося,

Быццам свята пачалося!

 

Песня «Пеўні заспявалі песню» — ДУА «Старовысакоўскі яслі-сад-базавая школа Ельскага раёна

 

Дударык – Запявае вожык басам,

Б’е камар ў барабан.

Певень выскачыў тымчасам,

Ухапіўся за баян.

Усіх музыка сабрала,

У аркестр аб’яднала.

 

Шумавы аркестр «Вянок беларускіх мелодый» — ДУА «Яслі-сад №5 г.Ельска»

 

Дударык – Зайгралі дудкі тоненька,

Скачыце дзяўчаткі хорашанька,

А вы, хлопчыкі, пазірайце,

Сабе дзевачак выбірайце.

(хлопчыкі збіраюцца гуртам)

 

Каралінка — Баярэ, куды сабраліся?

Хлопцы — У сваты!

Каралінка — Дык нешта ж дзеўкі малаваты!

Хлопцы — Нічога, падрастуць!

 

 

1 — Першым я йду выбіраць,

З кім хутчэй у пару стаць:

Самую прыгожую,

На сонейка схожую!

 

2 — А я з той пайду скакаць,

Што ўмее вышываць.

Вось з гэтай паненкай

У прыгожай сукенцы.

 

3 — А мне спадабалася тая,

Што каса тугая.

 

4 — А мне тая спадабалася,

Што сама засталася.




Дзяўчынкі:

1 — Разрашыце танцаваць,

Разрашыце топнуць.

 

2 — Хай у гэтай вашай зале

Падваліны лопнуць.

 

Танец “Беларуская полька” ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»  

 

Дударык — Эх, туры-растатуры,

Беларускай мы натуры.

Усім хочам паказаць,

Як умеем танцаваць.

 

Каралінка — Гарманісты, грайце,-

У цымбалы біце.

Ельскія харашухі,

Гуляці ідзіце.

 

 

Танец  «Гармонік мой» — ДУА «Яслі-сад №5 г.Ельска»

Дударык — Ў небе бяздонным, дзе хмаркі купаюцца

Ў золаце яркіх агнёў,

Вольныя песні штодзень разліваюцца,

Чуюцца крыкі стрыжоў.

 

Васілінка — Ціха трапечуцца лісці зялёныя,

З ветрыкам мову вядуць;

Кветкі прыгожыя, сонейку радыя,

Быццам дзяўчаты, цвітуць.

 

Песня “Анюціны вочкі” – «Качышчанскі яслі-сад Ельскага раена»

 

Каралінка — Расквеціў лугі, пералескі

Цвіценнем і радасцю май.

Ляціце да воблакаў, песні.

Квітней, мой абуджаны край.

 

Дударык — Паглядзець на яго лясы і бары

Ідуць у паход сябры.

 

Інсцэніроўка песні «Сябры у паходзе» — ДУА «Яслі-сад №5 г.Ельска»

 

Каралінка  (вымае з куфра  абраз Багародзіцы Ельскай (Васькаўскай)

Шмат гадоў жыве ў хаце

Гэты вобраз Божай маці.

Яшчэ бабуля з ім размаўляла,

І дапамогі ў бядзе чакала.

 

Дударык – І ў гэты храм хадзіла,

Што на фотаздымку бачаць дзеці?

 

Каралінка -Так, яму ўжо шмат гадоў.

Для нас ен – даражэйшы ў свеце.

Тут нам чытаюць аб Хрысце,

Тут шчыра моляцца ўсе

І гаварыць так прыгожа:
Дзякуй, дзякуй Табе, Божа!

Меладычна гучаць словы
I змякчаюць словы сэрца.
Цiха падляцяць Анёлы,
Шчасце дожджыкам пральецца.

 

Танец анелаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

 

Каралінка — Бог жыве высока ў небе
Ды анёлы з ім таксама,
Што яшчэ нам усім патрэбна?
Не грашыць, жыць паслухмяна.

 

Марылька — Усе прачнулась на зямлі,
Апрануліся палі.
Словы ляцяць у прастору нябес:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!

Гануся —  Паска ў хату прыйшла,
Усім радасць прынясла.

 

Каралінка —  Я яечка распісала:
Каласок намалявала.
Тут прыбеглі мышаняты:
— Падарыце дзеля свята!
Давялося падарыць.
Села новае рабіць.

Я яечка распісала:
Кацяня намалявала.

Тут з’явіліся дзяўчаты:

 

Дзяўчаты — Падарыце дзеля свята!

Каралінка —  Як добра будзете скакаць,
Дык добра буду частаваць.

 

Танец “Кропелька” — ДУА «Млынокскі дзіцячы садок-пачатковая школа»

 

Каралінка (аддае кошык з яйкамі)

Давялося падарыць.
А самой яшчэ рабіць.

 

Каралінка — Павуцінкаю сонца

На дрэвах ляжыць,

Толькі знікне праменьчык,

Потым зноў зіхаціць.

Сонейка, што хочаш

Зараз мне сказаць?

Зразумела: хоча

Са мною пагуляць!

 

Песня “Пагуляй са мной” — ДУА «Зашырскі яслі-сад Ельскага раена»

 

Каралінка — Каб яскравей было свята, (піша паштоўку)

Запрасіць хачу у хату

(Пішу шчыра, без прыкрас)

Я, мае сябры, і вас.

Стаўлю подпіс: “Каралінка”.

І ў гэту ж я хвілінку

Усім паштоўкі адпраўляю,

У госці да сябе чакаю.

 

Дударык (вынімаючы паштоўкі з паштовай скрыні)

Паштоўку незвычайную

Паслала Каралінка:

Музычную, вітальную

Прынес вам ад дзяўчынкі.

(Аддае гледачам  у зале, якія перадаюць паштоўку з рук у рукі, пакуль не змоўкне музыка).

Хай поштовачка бяжыць,

Пакуль музыка гучыць.

Толькі музыка спынілась –

Дзейства зноўку закруцілась.

У каго паштоўка застанецца

Няхай сюды да нас імкнецца.

Гульня “Хто паштоўку атраымаў”

(Дзеці з паштоўкамі падымаюцца на сцэну)

 

Каралінка –  Хто з вас любіць гульні?

А хто любіць казкі?

Пагуляем у яйкі,

Як некалі на Паску.

Вось вам яйка, а вось лыжка,

Пачакайце, сябры, крышку.

Правілы вам раскажу.

Потым вочкі вам завяжу.

Хто з трох разоў па яйку трапіць,

Той і пераможа. (завязваюць дзецям вочы)

Калі ласка, усе гатова.

Пачынаць мы можам.

 

Гульня «На паляўнічы спрыт»

(Гульцы павінны па чарзе з завязанымі вачыма з трох разоў лыжкай патрапіць па яйку).

 

Каралінка –  Пераможцам – награда.

Я за вас, сябры, так рада!

(уручаюць прызы пераможцам)

 

Гануся (падымае крышку куфра)Колькі тут цікавых рэчаў!

Куфар твой дзівосаў поўны!

Адчыняй хутчэй, дзяўчынка,

Гэты куфар свой чароўны.

 

Каралінка (вымае з куфра беларускі фартушок)

Як сапраўдны мастак, ткала бабка андарак.

Фартух, кашулю вышывала,

Кветачкамі аздабляла.

Над  мужчынскаю сарочкай

Не адну сядзела ночку.

 

Галінка – У строях ярка-беларускіх,

У паясочках тканых, пекна-вузкіх,

Ішла жанчына, побач з ею дзеткі,

Прыбраныя, як веснавыя кветкі.

 

Песня “Беларусь мая” — ДУА «Зашырскі яслі-сад Ельскага раена»

 

Гануся  —  І сення бабуліна песня пяецца,

А яна быццам ціхенька

Мне усміхнецца.

 

Марылька  — У жытневым полі — прыгажосць і сінь,
Хлопцаў называюць у нас — Васі-Васількі…

Купалінка  —  Кружыць бусел белы над кветкавай хваляй,
Дабра ен жадае Радзімаму Краю.
Васількі, Валошкі — кветачкі Радзімы…
З вамі, мае сінія, я душой адзіна.

 

Танец “Вася-Васілек” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

 

Каралінка – Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,

Дзе ясныя зоркі ў азеры глядзяць,

Дзе клекат бусліны нам песняй гучыць,

Куточак зямлі, як яго не любіць?

 

Марылька (дастае з куфра медаль) — Рамонкавы луг, у палях каласы,

Вярба над ракой і грыбныя лясы.

Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі,

Куточак зямлі, дзе грымелі баі.

 

Дударык – Мала я ведаю пра медалі.

Прадзядулю не бачыў ні разу.

Але, што ен быў чалавекам годным,

Я зразумеў самастойна, адразу.

Бо медалі не даюць проста так:

Іх трэба працай сваей заслужыць.

Альбо за подзвіг даецца медаль.

Смелым і  мужным патрэбна быць.

 

Танец “Жураўлі” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

 

Каралінка — Мая зямля, мой родны дом

Завецца Беларуссю.

Я знаю: пад тваім крылом

Заўсёды прытулюся.

 

Дударык — У час трывогі і бяды

З табою мы адзіныя,

З любоўю шчыраю заўжды

Заву цябе Радзімаю.

Валерыя Бароўская

 

Каралінка — Ціха-ціха… Ветрык спіць,

Буду я гняздзечка віць.

У крынічцы пад вярбічкай

Чыстую вадзічку піць.

 

Марылька — Згінь, згінь, маркота, згінь!

Назаўжды зямлю пакінь!

Хай надыдзе для людзей

Дзень шчаслівы, дзіўны дзень!

 

Танец “Птушкі” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»

 

Каралінка — Сонца-сонейка свецiць ласкавае.

Пакажы ўсё на свеце цiкавае!

Горы, рэкi, азёры, палетачкi –

Яны ўсе твае родныя дзетачкi.

 

Марылька — Мы чакаем цябе з кожнай ранiцай.

Без цябе не пяецца, не марыцца.

Сонца-сонейка! Свецяць праменьчыкi.

Як патрэбны твае нам струменьчыкi!

 

Танец “Сонечныя праменьчыкі” — ДУА «Яслі-сад №2 г.Ельска

Каралінка, трымаючы ў руках бохан хлеба на расшытым рушніку:

 

Каралінка — Апошняе цуда бабулінай скрыні

Найдаражэйшае, хоць сто гадоў міне.

Доля на вянку,

Хлеб на рушніку —

Кветкам пакланяецца,

З вамі вітаецца.

І віншуе з юбілеем

Фестываль дзіцячы.

10 год мы з вамі разам!

За сяброўства вам удзячны!

(Выкатвае вялікі пірог, упрыгожаны шарамі. На апошнія словы шары ўздымаюцца ўгору)

 

Каралінка – Толькі дзе ж мой дапаможца?

Дзе дударык? Гляну ў ваконца.

Вісіць дудка на суку,

Спіць дударык на баку.

Павярнуўся дагары

І так моцна ен захроп –

Скалануўся дуб стары,

Дудка – бух у самы лоб.

(Дударык прачынаецца)

 

Дударык – Што было , тое сплыло,

Пайду з дудкай ў сяло.

Я пад першы парог – А мне з хаты – пірог!

(выходзіць Галінка з пірагом) .

 

Я на дудцы – гу-гу-гу –

Усе нясуць па пірагу.

Мне Марылька – пірог.

(выходзіць Марылька з пірагом)

Мне Паўлінка – пірог!

(выходзіць Паўлінка з пірагом)

 

Мне Надзейка – пірог!

(выходзіць Надзейка з пірагом)

 

Васілінка – пірог!

(выходзіць Васілінка з пірагом)

 

Каралінка – пірог!

(выходзіць Каралінка  з пірагом)

 

Я зусім абнямог.

Назбіраў я пірагоў

Сорак восем карабоў!

Перастань, дуда, дудзець!

Дзе мне пірагі падзець?

 

Каралінка – Паглядзі, колькі сяброў!

Дударык – На ўсіх хопіць пірагоў!

Гэты куліч – дабрынцам!

(выходзяць дзеці-удзельнікі свята і становяцца вакол дзяўчыны з пірагом)

 

Гэты куліч – зашырцам!

(выходзяць дзеці-удзельнікі свята і становяцца вакол дзяўчыны з пірагом)

 

Гэты куліч – млынкоўцам,

(выходзяць дзеці-удзельнікі свята і становяцца вакол дзяўчыны з пірагом)

 

Гэты куліч – старавысакоўцам!

(выходзяць дзеці-удзельнікі свята і становяцца вакол дзяўчыны з пірагом)

 

Гэты куліч – качышчанцам!

(выходзяць дзеці-удзельнікі свята і становяцца вакол дзяўчыны з пірагом)

 

А гэтыя кулічы –

Такім шматлікім ельчанам!

(выходзяць дзеці-удзельнікі свята і становяцца вакол дзяўчыны з пірагом)

 

Каралінка – А вось гэты пірог

Нашым гдедачам.

За усмешкі, воплескі

Дзякуй усім вам!

Каго зацікавіла бабчына скрыня,

У Ельск завярніце,

Не праходзьце міма.

 

Марылька — Не мінайце нашай хаты,

Прыязджайце вы да нас!

Пірагамі і блінамі

Пачастуем, госці, вас.

 

Гануся — Прывітаем хлебам-соллю

І пасадзім на застоллю.

 

Васілінка — Усе, што есць у нас — пакажам,

А чаго няма — раскажам.

 

Паўлінка — А на гэтым слове — будзьце  здаровы!

 

Надзейка — Самі з сабою ды і з раднею,

Ды з усім домам, ды з усім родам.

(дзяўчаты-сяброўкі частуюць пірагом гледачоў)

 

Дударык – За што я палюбіў і гэты лес,

І поле, і рачулку за сялом,

І гэты дуб высокі, на які залез

Аднойчы з сябрам … Дык  за што?

 

Каралінка — За тое, што, напэўна,  гэта родны край

І родны кут маіх бацькоў, дзядоў.

Так будзь жа ты шчаслівым, расцвітай

І з году ў год, і ў квецені вякоў.

Фотапрэзентацыя свята

Смотрите также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *