Сценарий фестиваля детского творчества
Дети:
(слайды детей на природе)
1 — Придумано кем-то просто и мудро
При встрече здороваться: «Доброе утро!»
Доброе утро светлому солнцу!
Доброе утро небу в оконце!
2 — Доброе утро певчим скворцам,
Малым травинкам и деревцам.
Белорусской стороне,
Белорусской старине!
3 — Затеряна малая родина
В Полесских зеленых лесах,
Где каждая тропка исхожена,
Где Беларусь, что берёзка в косАх.
4 — О малой Родине мы сегодня
Будем петь, говорить и плясать.
Ну, а вас об одном попросим:
Аплодисментами нас поддержать.
(выходзіць Каралінка)
Каралінка — Добры дзень усім вам, мае ягамосці!
Нездарма я запрасіла сення вас у госці!
Сярод вас, мае любыя, пасядзець,
На такіх прыгожых паглядзець,
Вас паслухаць ды й самой не маўчаць:
Што мяне захапляе — усім расказаць.
Белая Русь — Матуля мая!
Белай, бялюткай хусцінкай павязана,
Ціха стаіш каля весніц адна,
Чыстым льняным паяском падпяразана!
Тут сонца у аконца свеціць
І нічога лепш няма на свеце.
Танец “Краі родныя” — ПСН
Каралінка — Гучыць для мяне неяк дзіўна:
Што гэта значыць – малая Радзіма?
Мне патрэбна дапамога.
Дзе, быццам з рога, усяго многа?
Гугл, магчыма, мне падкажа.
І пра ўсе, пра ўсе раскажа.
Дапамогу я прымаю,
Праграмістаў выклікаю.
Танец праграмістаў
Марылька – Ну, цяпер ты зразумела?
Пра ўсе дазналася, пра што хацела?
Каралінка — МАЯ – таму што тут мая сям’я,
Мае сябры, мой дом і школа…
Мясцінка кожная знаема.
МАЛАЯ – таму што яна часцінка
Маёй неабсяжнай краіны.
І я, жыхарка яе, Каралінка,
Пра гэта ведаць павінна.
Марылька — Я жыву на Палессі, я жыву ў Беларусі.
І Радзімай сваей шчыра я ганаруся.
Мой край прыгожы, сінявокі.
Крыніцы спеў, што ля гаю.
Мой край — блакітныя аблокі.
Усёй душой цябе люблю.
Танец “Нябесы”
Марылька – Раптам мосцiк над пасёлкам —
Фарбы разлiла вясёлка.
Кроплi пляскаюць па лужах,
Чыстым дожджыкам цярушаць.
Танец “Кропелькі”
Марылька – Вясна авалодала небам.
Вярнуліся фарбы i гукі.
Кветкамі пахне глеба.
Сонца цалуе рукі.
Стаіць, выглядаючы з жыта,
Як зорачка-знічка здалёк,
Што ўпала іскрынкай з блакіту,
Палеткаў краса — васілёк.
Каралінка — Стаіць, паглядае з пагорка,
Як зорка аднекуль здалёк,
Часцінка любімай старонкі,
Часцінка зямлі — васілёк.
“Танец з васількамі”
Марылька — Горад напоўніўся сонцам,
Сагрэўся, пачаў распранацца.
Смяецца і танчыць бясконца.
I я не магу ўтрымацца.
Танец з лыжкамі
Марылька – Паглядзіце вы на іх!
Кожны, хоць малы ды ўдалы.
Каралінка – А ў нас усе такія:
Усе танцоры, запявалы!
У нашым садочку вароты шырокія,
Жывуць тут дзеткі харошыя.
У іх галоўкі, як макаўкі.
Яны шчабечуць, як ластаўкі.
Песня “Дзіцячы сад — як шакалад”
Марылька – А колькі талентаў на Беларусі!
Каралінка — Я імі бязмерна, павер, ганаруся!
Марылька – І танцуюць, і спяваюць,
Цымбалы ім дапамагаюць.
Каралінка — Без цымбалаў немагчыма
Уявіць маю Айчыну,
Бо ў радасці і скрусе
Любяць іх на Беларусі.
Цымбалы, разам з імі дудка –
Распачнем вяселле хутка.
Дударык гасцей збірае:
Уся кампанія ідзе.
На цымбалах граюць дзеці,
А дударык – на дудзе!
Дударык – Добры дзень, сябры мае!
Дудка сення адпачне!
Бо ўбачыў я здалеку
Чарадзейную скарбонку. –
(трымае ў руках цымбалы)
Каралінка — Ты крані яе рукою
Загаворыць звонка-звонка.
Ці не знаеш, што такое
Чарадзейная скарбонка?
(Дударык кранае струны)
Дударык –Тут – нібы дзяцей, бясконца)
Вецер каласы люляе.
З месяцам пад вечар сонца
Тут у хованкі гуляе.
Пабяжыць наперагонкі
Да цябе за казкай казка
З чарадзейнае скарбонкі.
Дык паслухай, калі ласка.
Песня “Дзень вясенні” з аркестрам
Марылька (бярэ з выставы кнігу) – Я знайшла скарб адмысловы!
Гэта – словы, словы, словы!
Каралінка — Доўга скарб збіраўся гэткі
Ад матулі, ад дзядулі,
Каб яго пачулі дзеткі,
Каб дарослыя пачулі!
Па зямлі лунаюць словы,
Падымаюцца да зор.
Кніга – скарб маей Радзімы.
Аўтар – Бабчанок Рыгор.
Верш
Каралінка (глядзіць на беларускі фартушок)
Як сапраўдны мастак, ткала бабка андарак.
Фартух, кашулю вышывала,
Кветачкамі аздабляла.
Над мужчынскаю сарочкай
Не адну сядзела ночку.
Марылька – У строях ярка-беларускіх,
У паясочках тканых, пекна-вузкіх,
Ішла жанчына, побач з ею дзеткі,
Прыбраныя, як веснавыя кветкі.
Танец з бубнамі
Марылька — Унучкі бабулю ўспамінаюць,
Строі прыгожыя прымяраюць,
Заводзяць бабчыну пласцінку
Скачуць Алесі, Ганусі, Марылькі.
Танец “Бабчына пласцінка»
Дударык — Ў небе бяздонным, дзе хмаркі купаюцца
Ў золаце яркіх агнёў,
Вольныя песні штодзень разліваюцца,
Чуюцца крыкі стрыжоў.
Марылька — Ціха трапечуцца лісці зялёныя,
З ветрыкам мову вядуць;
Кветкі прыгожыя, сонейку радыя,
Быццам дзяўчаты, цвітуць.
Танец з кветкамі
Марылька (трымае медаль) — Рамонкавы луг, у палях каласы,
Вярба над ракой і грыбныя лясы.
Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі,
Куточак зямлі, дзе грымелі баі.
Дударык – Мала я ведаю пра медалі.
Прадзядулю не бачыў ні разу.
Але, што ен быў чалавекам годным,
Я зразумеў самастойна, адразу.
Бо медалі не даюць проста так:
Іх трэба працай сваей заслужыць.
Альбо за подзвіг даецца медаль.
Смелым і мужным патрэбна быць.
Танец “Жураўлі”
Каралінка — Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
Дударык — У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Валерыя Бароўская
Марылька — Згінь, згінь, маркота, згінь!
Назаўжды зямлю пакінь!
Хай надыдзе для людзей
Дзень шчаслівы, дзіўны дзень!
(выбягаюць дзеці)
Дзеці:
1 — Сонца-сонейка свецiць ласкавае.
2 — Пакажы ўсё на свеце цiкавае!
3 — Горы, рэкi, азёры, палетачкi –
4 — Яны ўсе твае родныя дзетачкi.
5 — Мы чакаем цябе з кожнай ранiцай.
6 — Без цябе не пяецца, не марыцца.
7 — Сонца-сонейка! Свецяць праменьчыкi.
8 — Як патрэбны твае нам струменьчыкi!
9 – Мы пад сонцам, пад мірным,
Шчасліва жывем.
10 – Шчыра ўсміхаемся, песні пяем!
11 – Не ведаем гора, бяды і нягоды
12 — І водзім прыгожыя карагоды!
Вялікі вальс
Дударык – За што я палюбіў і гэты лес,
І поле, і рачулку за сялом,
І гэты дуб высокі, на які залез
Аднойчы з сябрам … Дык за што?
Марылька — За тое, што, напэўна, гэта родны край
І родны кут маіх бацькоў, дзядоў.
Каралінка -Так будзь жа ты шчаслівым, расцвітай
І з году ў год, і ў квецені вякоў.
Усе ўдзельнікі спяваюць Гімн Рэспублікі Беларусь
Фото презентация фестиваля здесь