Вядучы — Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Пад адпаведныя словы песні з карэты выходзіць Восень
Песня “День урожая”
Восень — Я старанна прыбірала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.
1 — Наступіла восень,
Залатая восень.
Белыя хмурынкі
Засцілаюць просінь.
2 – Ветрык жартаўлівы
Пляскае лістамі.
Прыташўся шэры
Зайка пад кустамі.
Віктар Шымук
3 — Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
4 — На спелых гронках
Арабіны —
Бялюткіх нітак
Павуціна.
5 — І немагчыма
Надзівіцца
На восень —
Цуда-чараўніцу…
6 – Вецер твар бярозы гладзіць,
Падмятае сцежкі ў садзе.
І ляціць, ляціць лісток –
Верасневы вестунок.
Вядучы – Па сцяжынках дзяўчынкі гуляюць,
І ў кошык лісточкі збіраюць.
Песня “Листики”
Вядучы – І мы дзеткі, пагуляем,
Усе лісточкі пазбіраем.
Цяпер станем у карагод.
Весяліся, увесь народ!
Песня “Листочек золотой”
Восень – А ў лясочку, дзе узгорак,
Можа, сорак ладных норак.
Дружна там жывуць лісічкі —
Рыжаватыя сястрычкі.
А яшчэ у тым лясочку
Смачныя растуць грыбочкі.
выбягаюць грыбочкі
7 — У крамянай цёмнай шапцы,
У лясочку, на палянцы
З-пад зямлі за ноч узнік
Тоўсты дзядзька баравік.
8 — Побач — жоўтыя сястрычкі,
Тры вясёлыя лісічкі.
9 — Крыху ўбок, ля самай сьцежкі, —
Маладыя сыраежкі.
10 — А за імі ў тры рады
Селі чорныя грузды.
Танец грыбочкаў
Восень — Не зявай, рухавы хлопчык,
Ды бяжы дамоў па кошык:
Будзеш зіму зімаваць
Ды грыбочкі гатаваць.
Хлопчык з кошыкам стараецца злавіць грыбочкаў
Восень — Пагаворым сёння, дзеткі,
Што вы ўмееце рабіць?
Даглядаць у садзе кветкі,
Мыць падлогу, цацкі шыць?..
Вядучы — Пахвалілася Марынка:
Марынка — Градку я магу паліць, —
Голас падала Ірынка.
Ірынка — А я — грубачку паліць.
Песня “Гаспадынька”
Вядучы – Жартавалі і спявалі,
Цетку Восень забаўлялі,
А яна не жартавала,
Дожжык з ветрам к нам паслала.
11 – Глядзіце: ізноў са сцежак
Восень лета змятае.
Сеў на лавачку дожджык
І нікаго не пускае.
12 — Барабаніць дождж вясёлы,
Б’е чачотку, бы танцор.
Сыпле радасцю наўкола
І пяе цудоўны хор.
Песня “Осень-непогодушка”
Вядучы – Спорны з неба дождж паліў
На палі, на грады.
Усіх вадзічкай напаіў.
Дожджыку мы рады!
Восень — Рады морква і часнок,
Памідор і бурачок.
Вырас ураджай багаты.
Дык збірайцеся, рабяты,
Пойдзем мы на агарод.
Станавісь у карагод!
Карагод “Огородная-хороводная”
Вядучы – Усе ў кошыкі збірайце,
На машыну паскладайце.
А машына ўсіх малят
Павязе ў дзіцячы сад.
Пад музыку рухаюцца да “вароцікаў” якія утварылі дзеці.
Восень – Хутка даімчалі.
А вы нас чакалі?
Вось і скончылась работа.
Дзеці – Адчыняйце нам вароты!
Праходзяць пад вароцікамі, займаюць свае крэсліцы.
Восень — Мы прывезлі вам, рабяты,
Агуркі, часнок, салату.
Ураджай у нас багаты!
Паглядзіце, мамы, таты!
Выбягаюць дзеці ў шапачках агародніны.
Агурок – Я вяселы агурок
З агароднай градкі.
Трапіў я на свята к вам.
Добры дзень, рабяты!
Памідор – А я, дзеці, памідор
Кругленькі, чырвоны.
Раніцай прыбраўся я
У касцюм зялены.
Цэлы дзень я шчыраваў,
Бакі сонцу падстаўляў.
Стаў чырвоненькім, рабяты,
І прыйшоў да вас на свята!
Цыбуля – А я – злосная бабуля.
Называюся – цыбуля.
У зямлю схавала лапаць,
Як зачэпіш – будзеш плакаць.
Капуста – Сто адзежын я надзела.
Быццам бы памаладзела.
Круглая, тугая,
Прыгожая такая.
Морква – Морква косы распусціла,
Бо сядзець няма ўжо сілы!
Падміргну цыбулі вокам
І ў танок пайду падскокам.
Танго агародніны
Вядучы – І вы, дзеткі, рукі ў бокі
І хутчэй за намі ў скокі!
Запрашаю паскакаць.
Няма часу сумаваць!
Вяселы танец
Восень – На градзе ўсе ў парадку!
Дзякуй шчырае, рабяткі.
Вядучы – Пабылі на агародзе,
А цяпер у сад мы пойдзем.
Дзіця – У садзе ўжо паспелі слівы,
Яблыкі і грушы.
Бачыш, смачныя якія!
Пачастуем дружна.
Карагод “А мы грушу пасадзілі”
Вядучы — Восень! Cмачны водар яблык,
Небывалы ураджай!
Колькі іх вось тут, ля яблынь,
Нахіляйся ды збірай.
14 — Дзеткі яблыні смяюцца,
Галінкі нізка звесілі,
Не балюча падаць долу,
Блізка падаць, весела.
15 — І рассыпаліся кругам,
Не прайсці па саду,
Яблыня сваім дабром
Падзяліцца рада.
16 — Круглы, як мячык,
Духмяны i смачны.
У траве знайшоў яго
Падарунак ад каго?
Можа, вожык тут хадзіў
І свой яблычак згубіў?
Восень – Гэта Восень тут хадзіла,
Дзеткам яблык натрусіла.
Будзеш яблык частаваць,
Мяне, Восень, успамінаць.
17 — Многа-многа прынясу я,
Тату з мамай пачастую!
Яблыкам смачным,
Круглым, як мячык.
Вядучы – Той будзе яблык частаваць,
Хто будзе лепш за ўсіх спяваць.
Песня “Яблочко”
Восень частуе дзяцей яблыкамі
Вядучы – Вой, а гэта што за цуд?
Бяжыць вожык – тупу-туп!
Бяжыць вожык – тупу-туп!
Увесь ігласты, востры зуб.
Песню пачынайце,
Госця сустракайце.
Песня “Маленький ежик”
Восень – Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Вожык – Хачу яблык паспытаць.
І не магу ніяк дастаць.
Дзеці:
18 – Вісяць высока яблыкі
Смачныя, румяныя.
Дапаможам вожыку,
З галінак пазнімаем!
19 – Я вялікіх яблычак нанашу.
Вожыка на танец я запрашу.
Гульня “Дапамажы вожыку”
Вядучы – На жаль, рабяты, восенню
Зрабіўся дзень малы.
Вожык – Я спаць збіраюсь восенню.
Прасплю я да вясны.
Вядучы – І вожык устрывожаны.
А, ведаеш, чаму?
Вожык – Бо трэба ложак вожыку
Заслаць на ўсю зіму.
Дзеці развітваюцца з вожыкам.
Восень – А, ведаеце, восенню
Хапае ўсім трывог.
Мядзведзіца ў лесе
Вышуквае бярлог.
І дзеткі яе жвавыя
Да самае вясны
Растануцца з забавамі,
Глядзець там будуць сны.
Вядучы – А, ведаеце, восенню
Зрабіўся лес рабы.
Ваверка на галінках
Вышуквае грыбы.
Убягаюць ваверкі з кошыкамі
Ваверкі:
1 – Мы – рухавыя ваверкі,
Мы – вяселыя сяброўкі.
Прачынаемся мы рана
І працуем мы старанна.
2 – Мы арэшкі збіраем
І на зіму запасаем.
(Быццам незнарок, рассыпаюць арэшкі)
Ваверкі – Ой, збіралі-збіралі ды й рассыпалі!
Вядучы – Не сумуйце, ваверкі, нашы дзеткі хутка збяруць усе арэшкі.
Гульня “Збяры арэшкі ў кошык”
Ваверкі:
Шчыра дзякуюць ваверкі,
Патанцуюць на пагорку.
Танец ваверак
Пад тую ж музыку выкатваюць два вялікіх “арэха” з начыннем
Ваверка1- Шчодрай восені дары
Прыняслі для дзетвары.
Ваверка 2 – Усе частуйцеся, рабяты.
Весялейшым будзе свята!
Дзеці частуюцца ласункамі – яблыкамі з арэхаў.
На столе ў стакане сок –Яблычны.
Выпекаецца пірог – Яблычны.
Водар вакол нас стаіць – Яблычны.
И на тварыках румянец – Яблычны!
Кто румяны самы ў свеце?
Дзеці — Гэта яблыкі і дзеці!
Фотопрезентация развлечения здесь