«Які цудоўны гэты свет!» — фотапрэзентацыя фестываля творчасці дзяцей дашкольнага ўзросту
Каралінка — Добры дзень усім вам, мае ягамосці!
Нездарма я запрасіла сення вас у госці!
Запрашаю ў госці, нібыта ў казку:
Завітайце, сябры мае, калі ласка!
Песня “Калі ласка” — ДУА «Зашырскі яслі-сад Ельскага раена»
Тут я жыву. Тут мая хата.
І сябрукоў у мяне багата.
А завуць мяне – Каралінка.
Пачакайце адну хвілінку,
І я вас пазнаемлю з сяброўкамі,
Прыгожымі, яснавокімі.
Гануся , Надзейка,
Надзейка, Паўлінка,
Марылька і Васілінка.
Каралінка — Напаткала куфэрак я дзіўны,
Куфэрак дзіўны, скарбаў поўны.
Той куфэрак, бабуліну спадчыну,
Ушаную, зберагу як пяшчоту матчыну.
Каралінка (дастае з куфра хустку) –
Хустка ад бабулі – такая таямніца:
Старэнькая, здаецца, а не магу я надзівіцца.
Гляджу – і бачу бабулю,
Сялянскую прыгажуню.
Марылька — Адна хусцінка – на спатканне,
Гануся — На вяселле – ужо другая,
Надзейка — Гэту – дзеткам падарыць!
Глядзі ж, прыгожая якая!
Васілінка — Гэта хусцінка – у храм насіць,
Паўлінка — Гэтай — унучку адарыць.
Марылька — Я жыву на Палессі, я жыву ў Беларусі.
І Радзімай сваей шчыра я ганаруся.
Мой край прыгожы, сінявокі.
Крыніцы спеў, што ля гаю.
Мой край — блакітныя аблокі.
Усёй душой цябе люблю.
Танец аблокаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец аблокаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец аблокаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец аблокаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Каралінка — Гучыць для мяне неяк дзіўна:
Што гэта значыць – малая Радзіма?
Мне патрэбна дапамога.
Дзе быццам з рога: усяго многа?
Гугл падкажа мне, магчыма.
І пра ўсе, пра ўсе раскажа.
МАЯ – таму што тут мая сям’я,
Мае сябры, мой дом і школа…
Мясцінка кожная знаема.
МАЛАЯ – таму што яна часцінка
Маёй неабсяжнай краіны.
І я, жыхарка яе, Каралінка,
Пра гэта ведаць павінна.
Галінка — Мы з Каралінкай і Марусяй
Разгледзім карту Беларусі.
Колькі сёл тут, гарадоў!
Колькі рэчак і лясоў! –
Вадаёмаў жа, азёраў –
Быццам тых на небе зорак.
Васілінка — Я пяю ў дажджы й навальніцы, Не губляю бадзёры настрой, Бо хвалюецца мора пшаніцы, Колас цяжкі трымаючы свой.
Марылька — Водар траў зачароўвае ў полі,
Зелянее дыван-травастой.
Я пяю на палесскім раздоллі
І штодзень маладзею душой.
“Танец са снапкамі” — ДУА «Яслі-сад №2 г.Ельска»
“Танец са снапкамі” — ДУА «Яслі-сад №2 г.Ельска»
Гануся — Горад напоўніўся сонцам,
Сагрэўся, пачаў распранацца.
Смяецца і танчыць бясконца.
I я не магу ўтрымацца.
Танец “Вяселка” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Марылька — А чые тут акуляры?
Дзядуля іх насіў вядома.
Каралінка – А вось, Марылька, і не так!
Прафесар есць табе знаемы!
Акуляры носіць унук.
Ен чытаць у нас мастак.
Вывучае шмат навук.
Танец “Батанік” — ДУА «Млынокскі дзіцячы садок-пачатковая школа»
Дударык (вымае з куфра фотаздымкі)
Паглядзі, што я знайшоў!
Не шкадую, што прыйшоў
Да цябе ў госці!
Гляньце, ягамосці!
Фотаздымкі! Ды якія!
Чорна-белыя, старыя!
А на іх – наш горадок.
Не пазнаць яго цяпер.
Можа, гэта не наш горад?
Каралінка – Наш! Хочаш вер, хочаш – не вер!
Бо працуюць людзі тут
Шчыра і аддана.
Строяць, пашуць, лечаць, вучаць.
І ўсе робяць так старанна!
Інсцэніроўка “Прафесіі роднага горада” — ДУА «Яслі-сад №5 г.Ельска»
Каралінка (дастае з куфра кош) – А мой дзед у залатым капелюшы
Умела плеў лазовыя кашы.
Пад бульбу пойдуць кошыкі, пад зелкі,
Маленькі ж кош – камусьці дар пад елку.
А з гэтым хадзіла бабуля па малінку.
Марылька — Наша дзеўчына Паўлiнка
Працавiтая дзяўчынка.
У лес па ягады заве
Пашукаць іх у траве,
Пашукаць іх на галінках.
Паўлінка – Хто са мною па малінку?
Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Па маліну” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Дзяўчынкі:
1 — Пакуль мы ягады збіралі,
Дзівосы ў лесе назіралі!
2 – Мядзведзя бачылі мы! Жах!
Ледзь схаваліся ў кустах!
3 – Потым з ім пасябравалі
І малінкай частавалі!
4 – Але галоўнае – не гэта!
Сасну сустрэлі чараўніцу.
Якая мае пяць ствалоў
Павер: глядзець – не надзівіцца!
Каралінка – Так, цікавая сустрэча!
Гэта – цуд малой радзімы.
Берагчы сасну, ахоўваць
Жыхары усе павінны.
Уважліва глядзяць гледачы за тым, што адбываецца на сцэне,: ў мінулым годзе яны, будучы выхаванцамі дзіцячага садка, самі былі артыстамі.
Каралінка – (вымае з куфра бубен)
Паглядзіце: бубен гэткі,
Стаў танчэй ад працы, дзеткі.
Бо ен столькі працаваў:
Ні на хвіліну не сціхаў.
Дударык – Толькі ўзяў яго у рукі,
Струхануў – пад бубна гукі
Паглядзі, што адбылося,
Быццам свята пачалося!
Марылька – Я знайшла скарб адмысловы!
Гэта – словы, словы, словы!
Каралінка — Па зямлі лунаюць словы,
Падымаюцца да зор.
Кніга – скарб маей Радзімы.
Аўтар – Бабчанок Рыгор
Верш Рыгора Бабчанка — ДУА «Зашырскі яслі-сад Ельскага раена»
Каралінка (вымае з куфра абраз Багародзіцы Ельскай (Васькаўскай)
Шмат гадоў жыве ў хаце
Гэты вобраз Божай маці.
Яшчэ бабуля з ім размаўляла,
І дапамогі ў бядзе чакала.
Меладычна гучаць словы
I змякчаюць словы сэрца.
Цiха падляцяць Анёлы,
Шчасце дожджыкам пральецца.
Танец анелаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец анелаў — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Каралінка – Хто з вас любіць гульні?
А хто любіць казкі?
Пагуляем у яйкі,
Як некалі на Паску.
Правілы вам раскажу.
Потым вочкі вам завяжу.
Хто з трох разоў па яйку трапіць,
Той і пераможа.
Калі ласка, усе гатова.
Пачынаць мы можам.
Гульня «На паляўнічы спрыт»
Марылька — У жытневым полі — прыгажосць і сінь,
Хлопцаў называюць у нас — Васі-Васількі…
Танец “Вася-Васілек” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Вася-Васілек” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Вася-Васілек” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Танец “Вася-Васілек” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Марылька (дастае з куфра медаль) — Рамонкавы луг, у палях каласы,
Вярба над ракой і грыбныя лясы.
Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі,
Куточак зямлі, дзе грымелі баі.
Дударык – Мала я ведаю пра медалі.
Прадзядулю не бачыў ні разу.
Але, што ен быў чалавекам годным,
Я зразумеў самастойна, адразу.
Танец “Жураўлі” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Каралінка — Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
Марылька — Згінь, згінь, маркота, згінь!
Назаўжды зямлю пакінь!
Хай надыдзе для людзей
Дзень шчаслівы, дзіўны дзень!
Танец “Птушкі” — ДУА «Яслі-сад №1 г.Ельска»
Каралінка — Апошняе цуда бабулінай скрыні
Найдаражэйшае, хоць сто гадоў міне.
Доля на вянку,
Хлеб на рушніку —
Кветкам пакланяецца,
З вамі вітаецца.
І віншуе з юбілеем
Фестываль дзіцячы.
10 год мы з вамі разам!
За сяброўства вам удзячны!
Марылька — Не мінайце нашай хаты,
Прыязджайце вы да нас!
Пірагамі і блінамі
Пачастуем, госці, вас.