“Свята Андрэевай каліты” — развлечение в старшей группе


 Это развлечение проводится в январе в день именин Андрея. По желанию его можно использовать как один из вариантов дня рождения.

Да Андрэя на імяніны прыйшлі ўсе яго сябры. Дзень хоць і халодны ўдаўся, але кожны быццам з сонейкам прывітаўся – тварыкі аж ззяюць!

Вядучы – На двары гуляе студзень.

Гаварылі гэтак людзі:

“У студні то снег, то завіруха,

Бо зіма каля вуха.”

Хоць зіма і каля вуха,

Гучыць у зале “Весялуха”.

Гэта дзетачкі ідуць,

Імяніннікаў вядуць.

(Пад музыку ўваходзіць гурт дзяцей, яны суправаджаюць  імяніннікаў, садзяць  іх на пачэснае месца – на покуць)

“Весялуха”

 

Вядучы – Сення, дзеткі, у нас

Свята незвычайнае.

Будуць доўга гучаць

Словы віншавальныя.

Свята сення – Андрэй,

Той Андрэй, што ўсіх мудрэй.

Усіх Андрэеў сення

Будзем віншаваць,

Усім Андрэем сення

Шчасцейка жадаць.

Хто Андрэем завецца?

Няхай зараз адзавецца!

(Запрашаюць усіх імяніннікаў ў кола)

 

Дзеці – Са святам іменін вітаем!

Усяго добрага жадаем.

(Ходзяць па кругу вакол іменіннікаў, пляскаюць у ладкі, па чарзе нясуць хлопчыкам свае падарункі)

1 – Нясем мы вам ласку

У кожнай далоньцы

Разам з  праменьчыкам

Зімнягя сонца.

Будзем вас велічаць,

Падарункі дараваць,

А дарункі ў нас такія –

Песні звонкія, удалыя.

                                                             Песня

2 — (нясе галінку вярбы)

За вескай ля балоцінкі,

У галлі вярбы старой,

Маленечкія коцікі

Хаваліся зімой.

Вярбу дарую я табе.

Хачу яшчэ сказаць:

Яна – ад матухны-зямлі,

Дзе  б’е  вадзіца-маці.

Як хочаш мудрым ты расці,

Дык ведаць ты павінен,

Што з галінкаю вярбы

Можна ісці на імяніны.

Вядучы – Твой падарунак – дарагі,

А ў хаце ен – святы:

Спакой і радасць беражэ

І ад суму сцеражэ.

Імяніннікі – Дзякуй!

 

Дзяўчынкі (па чарзе) —

Ну, а мы прынеслі вам

Паясы, ды з кутасамі.

Кожны пояс мы для вас

Вышывалі самі.

Вядучы – Розных колераў яны,

Як улузе кветкі.

Некалі й мой дзед насіў

Такі пояс, дзеткі.

Дзяўчынка – Паясочак сіні – недзе ад матулі,

А чырвоны, яры – тату да кашулі.

А вось гэты – гожы, доўгі, з кутасамі –

Падпярэзваў святам бабін дзед часамі.

Загудзелі дуды, гуслі заігралі,

Брат  скакаў, а з ветрам кутасы ляталі…

А шырокі пояс, зложаны ў дзве сталкі,

Падпярэзавў колісь дзед бабулін толькі.

(хлопчыкі дзякуюць за падарункі)

Дзяўчынка – Хочацца, каб зараз вы

Паясы падперазалі

І хутчэй у пары сталі.

(Хлопчыкі, падперазаўшыся паясамі)

—       Музыкі, іграйце,

У цымбалы біце.

Ельскія харашухі,

Гуляці ідзіце.

Танец

Дзеці – А мы вам, Андрэйкі,

Хочам падарыць міскі фарбаваныя,

Прыгожыя, маляваныя.

Мы іх так размалявалі,

Каб ад гора вас аберагалі.

Вось гэтыя васількі –

Каб не пужалі ваўкі,

А вось гэты каласок –

Каб добры быў гаспадарок.

Вядучы – А крыжыкі, а рыскі!

Дальбог, прыгожыя міскі!

Такія міскі – толькі на наш стол. Час ужо нам частавацца. Але свята сення незвычайнае, таму прайсці да стала будзе непроста. Паглядзіте, які корж я спякла, з дзірачкай пасярэдзіне. Гэта – каліта. І свята сеняшняе завуцб яшчэ святам Андрэевай каліты. Зараз прывяжам яе высока.

Да гэтых “варот”, асядлаўшы качаргу, падыходзяць хлопчыкі. Пытаюцца ў прысутных:

—          Дазвольце каліту кусаці!

Дзяўчынкі – А мы будзем сажаю пісаці!

—          А я ўкушу!

—          А я ўпішу!

Вядучы – Калі хлопчык на так званым “кані”, подсочыўшы, укусіў каліту, ен мог спакой на сядаць на месца. Калі ж ен у час гэтых дзеянняў рассмяяўся (а дзяўчынкі спецыяльна смяшылі яго), ці не змог укусіць каліту, яго заражжа вымазвалі сажай. Зараз і мы з вамі пагуляем у гэту вяселую гульню.

Дзеці гуляюць у гульню, потым сядаюць за святочныя сталы, частуюцца.


Похожие записи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *