“Свята Варвары” — развлечение в старшей группе


Развлечение  проводится в январе в день именин Варвары. Его можно провести и как  вариант дня рождения, если есть девочки с именем Варвара.

Вядучы —  Сення свята ў нас Варвары,

А Варвары ноч укралі,

Ноч укралі,

А дня датачылі.

Дзень даўжэйшы, весялейшы

і, здаецца мне, цяплейшы.

Бо чакаем мы гасцей:

з імі будзе весялей!

Хто завецца Варварай –

Запрпшаем у залу!

Дзеці, стоячы ў коле, вітаюць імянінніцу, віншуюць яе:

—          Са святам імянін вітаем,

Усяго добрага жадаем!

Потым запрашаюць Варвару на пачэснае месца і ідуць да яе  з падарункамі:

—          Нясем табе ласку

У кожнай далоньцы

Разам з праменьчыкам

Зімнягя сонца.

—          Я маленькі хлопчык,

Улез на стоўпчык,

На дудачцы граю,

Усіх забаўляю.

Вось табе дудка,

Дудка-весялушка,

Каб была ў мамкі

Вяселаю дачушка.

Вядучы – Наш Мікіта на дудзе

Чары-гукі разлівае.

Як пачуеш, як угледзіш,

Дык не ўстоіш, дык не ўседзіш…

Рукі ў бокі, рукі ў бокі –

І пайшлі, пайшлі ў скокі!

Песня “Дудка”

Новы гурт дзяцей – Мы прынеслі рушнік дарагі,

Рушнік дарагі –

Вышываны берагі.

Сцяжынкай вышытыя кветкі –

Гэта для Варвары, дзеткі!

Вядучы – Які прыгожы рушнічок!

Быццам сонечны дзянек.

Рушнічок-веселічок

Так і просіцца ў танок!

Танец з рушнічкамі

 

Вядучы – А зараз нашу імянінніцу я запрашаю ў гэты чароўны куточак. Я хачу павіншаваць цябе так, як некалі бабуля віншавала маю маці.

(На вышываным ручніку, ля сцяны, ляжыць вянок, перавіты чырвонаю стужкаю. У сярэдзіне – свечка і склянка з вадою. Вядучы запрашае дзяўчынку сесці на маленькае крэсліца, што стаіць побач са сталом, і запальвае свечку, нахіліўшы над вадою ў склянцы)

 

—          Вогніку, вогніку, пацячы,

На Варвару-дзевачку пошапчы,

Каб была здароваю, не хварэла,

Тату з мамаю, сяброў весяліла.

(Просіць дзяўчынку згасіць свечку. Дзяўчынка дзьме на свечку  пад словы:)

 

—          Вогнік згасне –ты жывеш.

У сонца зайчыка займеш.

Ен да твару дакранецца,

І дзяўчыначка прачнецца.

Будзеш ты расці здароваю

І, як сонейка, вяселаю.

(Дзяўчынкі нясуць вяночак)

—          Мы на свята ішлі

І вяночак знайшлі.

Аддаем табе вяночак,

Каб шчаслівым у цябе

Быў кожны дзянечак.

—          Наш вяночак красны,

Як сонейка, ясны.

На галоўцы ляжыць –

Будзе радасць у ім жыць.

Вядучы – А зараз запрашаем за святочны стол.

За сталы сядайце

Ды запамінайце:

На свята з радасцю ідуць

І радасць з сабой нясуць. (усе сядаюць за сталы)

Вядучы — А за сталом чакае вас сюрпрыз. Як рабілі некалі вашы бабулі, мы гатавалі да сенешнягя свята варэнікі смачныя. Але не ўсе яны з сырам, есць і проста з мукой. Некалі таго, хто з’ядаў несапраўдны варэнік, называлі “пырхуном”. Той, каму пападзецца такі варэнік сення, павінен будзе нешта праспяваць аба паскакаць.

Песні, танцы, гульні.

(Іх выконваюць дзеці, каму папаўся “пырхун”, запрасіўшы на дапамогу сяброў)


Похожие записи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *