Дзеці:
1 – Усіх мы сення сустракаем
З прыгожым, пышным караваем.
2 — Паглядзець запрашаем,
Як ішли дзяўчынкі
На спраўленне дажынак,
Паглядзець на дабро гаспадаркі
Ды прыняць поўны жыта абірак.
3 – Восень, восень залатая,
Ураджайная пара,
Шмат турбот прыносіш людзям,
Шмат прыносіш і дабра.
Вядучы – Дзякуй!
А скажыце, дзеткі,
Чым багата хата?
— Хлебам і Радзімай
— А адкуль усходзіць сонца?
— З-за хаты!
— А хлеб?
— З пякной дзяжы.
— А як той хлеб трэба есці?
— Разам за сталом.
— А дзе яго ўзяці?
— Ісці ўполе жаці!
Песня-танец “Поле мое, полюшко”
1 – Жыта ў полі зашасцела,
Ні хмурынкі ў сіняве!
Сення веска апусцела,
Сення кожны – на жніве.
Гульня “Звяжы сноп”
Вядучы:
Жнейкі поле прыбіралі.
Так прыгожа прыпевалі.
Песня “Ой, я жала жыта”
Жнейкі:
1 – Канец ніўцы, канец,
Спляцем пану вянец.
Няхай лепшае ідзе
І вяночак надзяе.
2 – Будзь, сяло, весяло!
Бо мы вяночак несямо.
З добрага жыта,
Вельмі красавіта.
Карагод “Вяночак”
3 – Адчыняй нам, пані, варота,
Ідуць жнейкі з работы.
4 – Адчыняй і другія,
Ідуць жнейкі маладыя!
5 – Засцілай, пані, сталы і лавы,
Едзе да пані госць небывалы. (аддаюць сноп)
Вядучы – А вось и Верачка-кветачка,
Лепшая жніца.
Верачка – Віншую пані вянком
І добрым здароўем.
(кланяецца, аддае вянок)
Гаспадыня – Доля на вянку,
Хлеб на рушніку –
Кветкам пакляняецца,
З вамі вітаецца.
Дзякуй вам, жнейкі,
Што рана ўставалі,
Рана ўставалі,
Шчыра працавалі. (кланяецца ўсім)
Вядучы – Гаспадыня тужыла,
Што вялікая дружына,
А гаспадар таму рад.
Хлопчык – Садзіцеся ўсе ў рад.
Жнейка – Гаспадынька таўстая,
Ці есць каша густая?
Стаў ды настаўляй нам
Марцыпаны з мясам.
(ставяць сталы, лавы, засцілаюць абрусам)
Вядучы – Як жнейкі пшанічаньку дажыналі,
Перад імі зязюля кукавала.
Ой, кукавала ды казала:
— Будзе тая пшанічанькі ў абаранках.
Ой, кукавала ды казала:
— Будзе тая пшанічанька ў караваі.
А яшчэ казала:
— Скрыні адмыкайце, абрусы выймайце,
Абрусы выймайце, сталы засцілайце.
Сталы засцілайце, жнеек вітайце.
(сядаюць за сталы, спяваюць)
Песня “У нас сягоння талака”
Гаспадыня (частуе ўсіх караваем) – Гэта вам, жнейкі,
Што рана ўставалі,
Рана ўставалі,
Шчыра працавалі.
А гэта сынам, маім сакалам,
А гэта дачушкам,
Што з мамай уставалі,
Усяму лад давалі.
А гэта вам, госцейкі дарагія,
Каб здаровы ўсе былі вы.
Дзеці – Дзякуй!
Гаспадыня – А на гэтым слове –
Будзьце здаровы.
Самі з сабою
Ды із раднею,
Ды з усім родам.
А на развітанне заспявайце , калі ласка.
Песня “Зайграй жа мне, дударочку”