«Восеньскі кірмаш» — фольклорный праздник в старшей группе


Вядучы – Пад развітальны крык бусліны

У світцы з лісця, павуцінак

Купчыха Воснь поз багаты

Вязе бадзера, зухавата.

 

Восень – (вязе вазок з агароднінай)

—          Тут лета дбайнага даніна –

І агародніна, і садавіна,

І ад хваробаў лекі-зелкі.

Тут фарбы лета і вяселкі.

Едзем разам на кірмаш,

Там усяго даволі!

Ужо паехаў дзед Талаш

І Лявон з Лявоніхай.

(дзеці под музыку рухаюцца на кірмаш)

Вядучы – Надышоў вяселы час:

Завітаў кірмаш да нас.

Рады госці і рабяты:

Вельмі ж наш кірмаш багаты!

 

1 – Добра мы папрацавалі,

Цяпер будзем гандляваць.

Падыходзьце. Час не баўце!

Колькі ж нам яшчэ чакаць?

 

Вядучы – І сапраўды, на кірмаш запрасілі, а гандляроў не паклікалі. Трэба паклікаць гандляроў з весак Дзіўнага і Лындаўкі.

Восень – Здаецца мне, што ў Лындаўцы адны гультаі да лайдакі жывуць і нічога добрага яны  на кірмаш не прывязуць. А вось і яны! (ідуць лындаўцы, спяваюць) Хваліцеся свім таварам.

 

Лындаўцы (выхавацелі) – Хваліцца – не касіць. Спіна не баліць

Восень – Вось і паглядзім, які ў вас ураджай!

1 – Добры! Колас да коласа – не чуваць голаса.

2 – Крупіна за крупінаю ганяюцца з дубінаю.

3 – Масла пагасла,

Сала патала,

Ад каўбасы ліха стала.

 

Восень – А яшчэ што?

 

1 – Пуд мякіны ды воз гнілой рабіны.

2 – Гарэлыя ляпешкі ды прусаковыя ножкі.

3 – Пірагі з цыбуляю, перцам

Ды з сабачым сэрцам.

4 – Зубы есць – грызі,

А няма – суседа прасі!

Бярыце хоць задарма!

 

Вядучы – Гнілы ды гарэлы нам і задарма не патрэбен. Рабі так, каб сабак не дражніць і людзей не смяшыць. А ці хоць спяваць-скакаць вы ўмееце?

 

Лындаўцы – Умеем! Без песні – хоць трэсні!

Вядучы – Ну, тады заставайцеся! На кірмашы можна і спяваці, і скакаць!

Лындаўцы – А як жа! Як не спявалі, дык і не весяліліся!

 

Песня “Працавалі ў пана”

 

Восень – Спяваць вы мастакі, а працаваць – лайдакі. Гаспадарку весці – гэта вам не грушу трэсці. А вы, дзіваўцы, чым пахваліцеся? Што на кірмаш прывезлі?

 

Дзіваўцы:

1 – Што запрацавалі, што ў засеках маем,

Мы ад вас нічога сення не хаваем.

2 – Яблыкі мачоныя і грыбы сушоныя.

Есць на нашым кірмашы ўсім патрэбныя кашы.

3 – На бульбу кошык, на грыбы!

Выбірай сабе любы.

І арэхаў маем процьму,

Хто з зубамі – падыходзьце!

4 – Вось капусты качаны,

Кілаграм па 6 яны!

Тут пшаніца, кукуруза,

І гарбуз з таўшчэнным пузам.

5 – У мяне есць пачастункі,

Вельмі смачныя ласункі.

Пранічкі мядовыя,

Цукеркі ледзянцовыя!

6 – А вось арэшкі,

Прыгожыя арэшкі.

Смачныя, на мяду!

Давай у шапку накладу!

 

(уваходзяць дзеці з пірагамі)

 

7 – Ох, і смачны пах ідзе!

Падыходзьце па чарзе!

Не рабіце тарараму:

Будзе ўсім па кілаграму!

 

Вядучы – Сапраўды, прыемны пах!

Малайцы, дзіваўцы!

Дзе шчырая праца – там густа,

А дзе лянота – там пуста.

 

8 – Каля вуха – завіруха,

А на вуліцы – кірмаш.

Калі шчыра працавалі –

Будзе тут тавар і наш.

9 – Пачастуем мы Рыгорку,

Вольку, Насцечку, Міколку.

І Пятрусік будзе рад.

Пачастуе ўвесь сад!

 

Хлопчык – Што гэта ў цябе, шаноўны?

Гандляр – У лесе выразана,

Гладка вычасана,

Весела заліваецца,

Як называецца?

 

Хлопчык – Дудка!

Я куплю гэту дуду.

Ой, зайграю, загуду!

 

Песня “Дудка”

 

Хлопчык – Пайду з дудкай у сяло,

Заіграю весяло.

Я на першы парог,

А мне з хаты – пірог.

Я на дудцы: ту-гу-гу –

Усе нясуць па пірагу!

Назбіраў я пірагоў

48 карабоў.

Каб яшчэ адзін пірог,

Я зусім бы занямог.

Перастань, дуда, дудзець!

Дзе мне пірагі падзець?

Восень – На Кірмаш нясі.

Прадасі, як не з’ясі.

Хлопчык – На кірмаш іду, спяваю.

Да сябе вас запрашаю.

Есць багаты ў нас тавар –

Павярніце да нас твар!

Каму пірагі, гарачыя пірагі?

З пылу, з жару,

Грывеннік за пару.

 

1 – Што б ні еў – прыесца з часам,

Бульба ж нашая – ніяк!

Кожны з нас да бульбы ласы.

Без яе нішто не ў смак.

2 – Бульбу славіць наш народ,

Бульбай  ганарыцца.

Ну, а нам пад танец “Бульба”

Вельмі весела кружыцца.

 

Танец “Бульба”

 

(танцуюяы, уваходзіць Лявон)

Лявон – Паслала мяне Лявоніха мукі купіць, а тут столкі ўсяго,што я разгубіўся.

Як у казцы з рога,

Усяго  ў  мяне многа.

Вядучы – Есць у на гаршкі, талеркі,

Кубкі, лыжкі і цукеркі.

 

 

1 – Вось у нас салодкі чай

І смакоўны каравай.

2 – Пірагі ды плюшкі,

Абаранкі, сушкі…

Грошай многа  не бяру,

Амаль дарам прадаю.

Купляй, дзед Лявон!

 

Лявон – Не, я лепш заспяваю!

(спявае)

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая,

Падабаецца мне музыка твая.

Ты з дзяцінства карагодная,

У юнацтве новамодная.

(бяжыць Лявоніха, грозячы качалкай)

Лявоніха – Я за чым цябе паслала? Каб ты песні спяваў?

Вось я табе зараз паспяваю! Будзеш ты ў мяне пеўнікам на птушыным двары!

(б’е Лявона качалкай)

Вядучы – Лявоніха, пачакай! Паглядзі, свята якое: усе гандлююць, спяваюць, танцуюць. І ты з намі весяліся, добра?

Лявоніха – Згодна! (да Лявона) Пападзешся ты мне! Бачу, які тут вяселы народ! Калі ласка, сябры, пачынай карагод!

 

“Карагод”

Лявон – Дзе, Лявоніха, так доўга была?

Лявоніха – Бліны пякла!

Пакуль бліны рашчыніла,

Свіння дзверы разламіла.

Я бліноў напякла,

На кірмаш прынясла.

Купляйце бліны, аладкі!

Хто да іх не падкі? (гаруе)

А ніхто маіх бліноў

На базары не купіў.

Адна баба падышла,

Паглядзела ды пашла.

А другя падышла,

Адзін з’ела і пайшла.

Што рабіць?

Лявон – Хопіць, баба, сумаваць,

Будзем зара мы гуляць.

Усіх будзем частаваць.

Гульня “Частуйся блінамі” (з бацькамі)

Вядучы – Хто ідзе?

Лявоніха – Мядзведзь касматы.

Злавіў яго дзед барадаты.

Лявон – Я таму яго паймаў,

Што ен увесь мед злізаў.

Зараз ен пацешыць вас, Мядзведзь паслухмяны ў нас.

Гульня з мядзведзем

Лявон – Чаму музыка не грае?

Ці смычка не мае?

Ці скрыпка згарэла,

Ці музыка здурнела?

Зайграйце, музыкі, зайграйце,

Усе ў радочкі пастаньце.

Танец“Лявоніха” у выкананні выхавацеляў (аккампаніруе дзіцячы ансамбль)

 

Лявон – Усяроуна, лепеш за ўсіх на свеце

Танцуюць нашы дзеці.

 

Гульня “Танец у абручах”

Лявоніха – Дзед Лявон, а чаму гэта твой мех увесь у латах?

Лявон – Гэта ж свавольнцы мышкі

Дазналіся, што ўмяшку кніжкі,

Разгрызлі завязкі, бачаць

Адно ж – казкі!

Ну, аы, мае дзіцяткі,

Адкажыце дзеду, калі ласка,

Ці любіце розныя цуды і казкі?

 

Вядучы – Калі ласка, раскажы, Лявон нам казку.

 

Восень – Ссунуў кепку дзед на лоб

І патыліцу пашкроб,

Вус крутнуў, пакратаў вуха І прамовіў:

 

Лявон – Ну, то слухай! Даўно тое было. Жыў на Белай  Русі селянін. Жыў бедна, але дзяцей у яго было багата: аж 12. А тут з’явілася на свет яшчэ адно. Да замест таго, каб заплакаць, як засмяецца на ўсю хату! Дзіву ўсе даюцца. Не ведаюць, як тое дзіця назваць.Доўга думалі бацькі, а тут з’явіўся стары гусляр і назваў 13-е дзіця Несцеркам. Ох, і вяселы ж хлопец быў!

А вы хацелі б, каб сюды прыйшоў, павесяліў вас? Тады  заспявайце пра яго!

 

Песня “Несцерка”

Несцерка – Хто тут мяне кліча? Добрай раніцы, сябры!

Эге, колькі вас тут сабралася! Не раўнуючы, як дроў у лесе. Дзе ж гэта я апынуўся? А божа, як тут ясна, як тут красна! Палац, дый  годзе! Браточкі мае любыя, гэта ж я на кірмаш трапіў!

Вядучы – А як жа ты сюды трапіў? Ці здалеку ійшоў?

Несцерка – А вось я зараз раскажу! А вы, мае даражэнькія, мне дапамажыце.

 

Гульня з Несцеркам

Вядучы – Ну, прыйшоў, Несцерка, дык паглядзі, якія мы тавары прапануем.

Падбягай, налятай,

Што па густу – купляй.

Тавары нашы – грошы вашы.

 

 

1 – Калі ласка – гладышы.

Выбірайце для душы.

Малако ў іх налівайце,

Ганчароў успамінайце.

2 – Як нал’еш кваску ў гляк –

Незвычайны будзе смак!

Ен халодненькі, празрысты,

Бы з крынічкі самай чыстай.

 

3 – А пузаценькі гаршчок

Грэе ў печы круглы бок.

Кашу смачную гатуе –

Усіх дзетак пачастуе.

 

Несцерка – Гаршчок прыгожы, ладны!

Лявоніха — Прыгожы, зграбны!

На цябе пазірае,

Купіць запрашае.

Несцерка – У печ яго шкада паставіць – цацка!

Несцерка — Вядома, цацка, асцярожна!

Лявоніха —  Купляй, панок, пакуль не позна.

Несцерка -Мая ж ты ластаўка, не куплю.

Лявоніха — Чаму? З цябе я многа не вазьму!

Несцерка -Грошай няма!

Лявоніха — Няма?! От, навіна! Дык чаго на кірмаш прыйшоў? Ну і панок, трасца табе ў бок! Каб на цябе ліха!

Несцерка -Ціха, паненка, ціха! Трымай пры сабе свае ліха! Давай гаршчок, пагуляем ды дзяцей пазабаўляем!

Гульня “Гаршчочак”

 

Несцерка – Дзяўчаткі, вачамі не міргайце,

Раты не разяўляйце.

 

Дзяўчаткі:

1 – Ой, горачка чубатае,

Ніхто ж нас не пасватае!

2 – Сяду я на лавачку,

Уду ў балалаечку.

Як зайграю па струнам –

Прыхадзіце, хлопцы, к нам!

3 – Падыходзьце, не зявайце,

Нам спяваць  дапамагайце.

 

Прыпеўкі

Несцерка – Эх, топну нагой

Ды прытопну другой.

Колькі я не тапачу,

Усе адно – гуляць хачу!

Гульня пачынаецца,

“Курнаціцай” называецца.

Гульня “Курнаціца”

 

Вышай, ніжай, Курнаціца,

Кладзіся на правы бок!

Вышай, ніжай, Курнаціца,

Рукі ў бокі, ногі ў скокі.

Вышай, ніжай, Курнаціца,

За вуха вазьміся,

Пачынай круціцца.

 

Несцерка – Дзякуй за песні і пачастункі,

За кірмаш вяселы, падарункі,

Бывайце здаровы, у шчасці жывіце!

Калі прыйду ў госці – мне кваску наліце.

Раскажу я ўсяму свету,

Як цудоўна было тут.

Як і ў песнях, так і ў скоках,

Як у справах, так і ў спевах

Дцеці маюць спрыт.

Я іду ад вас у абновах,

З чыстай думай у душы.

У гасцей спрашу шаноўных:

Адпачылі на кірмашы?

(адказ)

Дзеці, мне здаецца, штосьці,

Што паснулі нашы госці.

Да гасце вы паспяшайце

І на танец запрашайце.

 

Агульны танец

Вядучы – Вынімайце, бацькі, грошы! –

Запрашаюць гандляры.

Паспяшайце, падыходзьце,

Што захочаш, тут бяры!

 

Гандляры (выхавацелі):

1 – Есць і цацкі, і ласункі.

Усім будуць падарункі:

Качанятка – для бабулі,

2 — Пеўнічак – для дзядулі,

Дзеткам – абаранкі,

Коціку – смятанкі.

Матулі – калачык,

Татачку – гарлачык.

3 – З бульбы дранікі смачныя.

Купіце – будзеце ўдзячныя.

Вельмі да спадобы дзецям

Дранікі нашыя – смачнейшыя ў свеце.

4 – Мы добрыя гаспадыні,

У нас поўныя скрыні.

5 – Дай вам Божа, шчэ трошкі пажыці.

Цераз дзень, цераз два

На кірмаш хадзіці.

 

6 – Міскі фарбаваныя,

Прыгожыя, маляваныя.

А крыжыкі, а рыскі!

Дальбог. Прыгожыя міскі!

7 – Вазьмі талерачку, панок,

Вазьмі і гэту, галубок!

8 – Справе час, пацехе – гадзіна.

Нас чакае дзень клапатлівы.

На развітанне пажадаем

Гасцей сустракаць вось з такім караваем!

9 – Ад шчырага сэрца

Мы вам жадаем:

Хай ніхто з вас ніколі

Гора не знае.

10 – Што прынеслі – прадавайце,

Што хацелі – набывайце!

 

(пачынаецца продаж усяго, што зроблена рукамі дзяцей і бацькоў)


Похожие записи:

2 комментария на «“«Восеньскі кірмаш» — фольклорный праздник в старшей группе”»

  1. Сценарий очень замечательный! Большое спасибо автору! А где можно взять песни и игры к сценарию. Не могли бы вы мне помочь?

  2. When counseling COC users about their reproductive lifespan and fertility status, AMH level or AFC alone should not be used, but it could be used as a sub- reference value priligy usa If longer periods of corticosteroid therapy are required, the risk of complications increases

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *