Вядучы – Пад развітальны крык бусліны
У світцы з лісця, павуцінак
Купчыха Воснь поз багаты
Вязе бадзера, зухавата.
Восень – (вязе вазок з агароднінай)
— Тут лета дбайнага даніна –
І агародніна, і садавіна,
І ад хваробаў лекі-зелкі.
Тут фарбы лета і вяселкі.
Едзем разам на кірмаш,
Там усяго даволі!
Ужо паехаў дзед Талаш
І Лявон з Лявоніхай.
(дзеці под музыку рухаюцца на кірмаш)
Вядучы – Надышоў вяселы час:
Завітаў кірмаш да нас.
Рады госці і рабяты:
Вельмі ж наш кірмаш багаты!
1 – Добра мы папрацавалі,
Цяпер будзем гандляваць.
Падыходзьце. Час не баўце!
Колькі ж нам яшчэ чакаць?
Вядучы – І сапраўды, на кірмаш запрасілі, а гандляроў не паклікалі. Трэба паклікаць гандляроў з весак Дзіўнага і Лындаўкі.
Восень – Здаецца мне, што ў Лындаўцы адны гультаі да лайдакі жывуць і нічога добрага яны на кірмаш не прывязуць. А вось і яны! (ідуць лындаўцы, спяваюць) Хваліцеся свім таварам.
Лындаўцы (выхавацелі) – Хваліцца – не касіць. Спіна не баліць
Восень – Вось і паглядзім, які ў вас ураджай!
1 – Добры! Колас да коласа – не чуваць голаса.
2 – Крупіна за крупінаю ганяюцца з дубінаю.
3 – Масла пагасла,
Сала патала,
Ад каўбасы ліха стала.
Восень – А яшчэ што?
1 – Пуд мякіны ды воз гнілой рабіны.
2 – Гарэлыя ляпешкі ды прусаковыя ножкі.
3 – Пірагі з цыбуляю, перцам
Ды з сабачым сэрцам.
4 – Зубы есць – грызі,
А няма – суседа прасі!
Бярыце хоць задарма!
Вядучы – Гнілы ды гарэлы нам і задарма не патрэбен. Рабі так, каб сабак не дражніць і людзей не смяшыць. А ці хоць спяваць-скакаць вы ўмееце?
Лындаўцы – Умеем! Без песні – хоць трэсні!
Вядучы – Ну, тады заставайцеся! На кірмашы можна і спяваці, і скакаць!
Лындаўцы – А як жа! Як не спявалі, дык і не весяліліся!
Песня “Працавалі ў пана”
Восень – Спяваць вы мастакі, а працаваць – лайдакі. Гаспадарку весці – гэта вам не грушу трэсці. А вы, дзіваўцы, чым пахваліцеся? Што на кірмаш прывезлі?
Дзіваўцы:
1 – Што запрацавалі, што ў засеках маем,
Мы ад вас нічога сення не хаваем.
2 – Яблыкі мачоныя і грыбы сушоныя.
Есць на нашым кірмашы ўсім патрэбныя кашы.
3 – На бульбу кошык, на грыбы!
Выбірай сабе любы.
І арэхаў маем процьму,
Хто з зубамі – падыходзьце!
4 – Вось капусты качаны,
Кілаграм па 6 яны!
Тут пшаніца, кукуруза,
І гарбуз з таўшчэнным пузам.
5 – У мяне есць пачастункі,
Вельмі смачныя ласункі.
Пранічкі мядовыя,
Цукеркі ледзянцовыя!
6 – А вось арэшкі,
Прыгожыя арэшкі.
Смачныя, на мяду!
Давай у шапку накладу!
(уваходзяць дзеці з пірагамі)
7 – Ох, і смачны пах ідзе!
Падыходзьце па чарзе!
Не рабіце тарараму:
Будзе ўсім па кілаграму!
Вядучы – Сапраўды, прыемны пах!
Малайцы, дзіваўцы!
Дзе шчырая праца – там густа,
А дзе лянота – там пуста.
8 – Каля вуха – завіруха,
А на вуліцы – кірмаш.
Калі шчыра працавалі –
Будзе тут тавар і наш.
9 – Пачастуем мы Рыгорку,
Вольку, Насцечку, Міколку.
І Пятрусік будзе рад.
Пачастуе ўвесь сад!
Хлопчык – Што гэта ў цябе, шаноўны?
Гандляр – У лесе выразана,
Гладка вычасана,
Весела заліваецца,
Як называецца?
Хлопчык – Дудка!
Я куплю гэту дуду.
Ой, зайграю, загуду!
Песня “Дудка”
Хлопчык – Пайду з дудкай у сяло,
Заіграю весяло.
Я на першы парог,
А мне з хаты – пірог.
Я на дудцы: ту-гу-гу –
Усе нясуць па пірагу!
Назбіраў я пірагоў
48 карабоў.
Каб яшчэ адзін пірог,
Я зусім бы занямог.
Перастань, дуда, дудзець!
Дзе мне пірагі падзець?
Восень – На Кірмаш нясі.
Прадасі, як не з’ясі.
Хлопчык – На кірмаш іду, спяваю.
Да сябе вас запрашаю.
Есць багаты ў нас тавар –
Павярніце да нас твар!
Каму пірагі, гарачыя пірагі?
З пылу, з жару,
Грывеннік за пару.
1 – Што б ні еў – прыесца з часам,
Бульба ж нашая – ніяк!
Кожны з нас да бульбы ласы.
Без яе нішто не ў смак.
2 – Бульбу славіць наш народ,
Бульбай ганарыцца.
Ну, а нам пад танец “Бульба”
Вельмі весела кружыцца.
Танец “Бульба”
(танцуюяы, уваходзіць Лявон)
Лявон – Паслала мяне Лявоніха мукі купіць, а тут столкі ўсяго,што я разгубіўся.
Як у казцы з рога,
Усяго ў мяне многа.
Вядучы – Есць у на гаршкі, талеркі,
Кубкі, лыжкі і цукеркі.
1 – Вось у нас салодкі чай
І смакоўны каравай.
2 – Пірагі ды плюшкі,
Абаранкі, сушкі…
Грошай многа не бяру,
Амаль дарам прадаю.
Купляй, дзед Лявон!
Лявон – Не, я лепш заспяваю!
(спявае)
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая,
Падабаецца мне музыка твая.
Ты з дзяцінства карагодная,
У юнацтве новамодная.
(бяжыць Лявоніха, грозячы качалкай)
Лявоніха – Я за чым цябе паслала? Каб ты песні спяваў?
Вось я табе зараз паспяваю! Будзеш ты ў мяне пеўнікам на птушыным двары!
(б’е Лявона качалкай)
Вядучы – Лявоніха, пачакай! Паглядзі, свята якое: усе гандлююць, спяваюць, танцуюць. І ты з намі весяліся, добра?
Лявоніха – Згодна! (да Лявона) Пападзешся ты мне! Бачу, які тут вяселы народ! Калі ласка, сябры, пачынай карагод!
“Карагод”
Лявон – Дзе, Лявоніха, так доўга была?
Лявоніха – Бліны пякла!
Пакуль бліны рашчыніла,
Свіння дзверы разламіла.
Я бліноў напякла,
На кірмаш прынясла.
Купляйце бліны, аладкі!
Хто да іх не падкі? (гаруе)
А ніхто маіх бліноў
На базары не купіў.
Адна баба падышла,
Паглядзела ды пашла.
А другя падышла,
Адзін з’ела і пайшла.
Што рабіць?
Лявон – Хопіць, баба, сумаваць,
Будзем зара мы гуляць.
Усіх будзем частаваць.
Гульня “Частуйся блінамі” (з бацькамі)
Вядучы – Хто ідзе?
Лявоніха – Мядзведзь касматы.
Злавіў яго дзед барадаты.
Лявон – Я таму яго паймаў,
Што ен увесь мед злізаў.
Зараз ен пацешыць вас, Мядзведзь паслухмяны ў нас.
Гульня з мядзведзем
Лявон – Чаму музыка не грае?
Ці смычка не мае?
Ці скрыпка згарэла,
Ці музыка здурнела?
Зайграйце, музыкі, зайграйце,
Усе ў радочкі пастаньце.
Танец“Лявоніха” у выкананні выхавацеляў (аккампаніруе дзіцячы ансамбль)
Лявон – Усяроуна, лепеш за ўсіх на свеце
Танцуюць нашы дзеці.
Гульня “Танец у абручах”
Лявоніха – Дзед Лявон, а чаму гэта твой мех увесь у латах?
Лявон – Гэта ж свавольнцы мышкі
Дазналіся, што ўмяшку кніжкі,
Разгрызлі завязкі, бачаць
Адно ж – казкі!
Ну, аы, мае дзіцяткі,
Адкажыце дзеду, калі ласка,
Ці любіце розныя цуды і казкі?
Вядучы – Калі ласка, раскажы, Лявон нам казку.
Восень – Ссунуў кепку дзед на лоб
І патыліцу пашкроб,
Вус крутнуў, пакратаў вуха І прамовіў:
Лявон – Ну, то слухай! Даўно тое было. Жыў на Белай Русі селянін. Жыў бедна, але дзяцей у яго было багата: аж 12. А тут з’явілася на свет яшчэ адно. Да замест таго, каб заплакаць, як засмяецца на ўсю хату! Дзіву ўсе даюцца. Не ведаюць, як тое дзіця назваць.Доўга думалі бацькі, а тут з’явіўся стары гусляр і назваў 13-е дзіця Несцеркам. Ох, і вяселы ж хлопец быў!
А вы хацелі б, каб сюды прыйшоў, павесяліў вас? Тады заспявайце пра яго!
Песня “Несцерка”
Несцерка – Хто тут мяне кліча? Добрай раніцы, сябры!
Эге, колькі вас тут сабралася! Не раўнуючы, як дроў у лесе. Дзе ж гэта я апынуўся? А божа, як тут ясна, як тут красна! Палац, дый годзе! Браточкі мае любыя, гэта ж я на кірмаш трапіў!
Вядучы – А як жа ты сюды трапіў? Ці здалеку ійшоў?
Несцерка – А вось я зараз раскажу! А вы, мае даражэнькія, мне дапамажыце.
Гульня з Несцеркам
Вядучы – Ну, прыйшоў, Несцерка, дык паглядзі, якія мы тавары прапануем.
Падбягай, налятай,
Што па густу – купляй.
Тавары нашы – грошы вашы.
1 – Калі ласка – гладышы.
Выбірайце для душы.
Малако ў іх налівайце,
Ганчароў успамінайце.
2 – Як нал’еш кваску ў гляк –
Незвычайны будзе смак!
Ен халодненькі, празрысты,
Бы з крынічкі самай чыстай.
3 – А пузаценькі гаршчок
Грэе ў печы круглы бок.
Кашу смачную гатуе –
Усіх дзетак пачастуе.
Несцерка – Гаршчок прыгожы, ладны!
Лявоніха — Прыгожы, зграбны!
На цябе пазірае,
Купіць запрашае.
Несцерка – У печ яго шкада паставіць – цацка!
Несцерка — Вядома, цацка, асцярожна!
Лявоніха — Купляй, панок, пакуль не позна.
Несцерка -Мая ж ты ластаўка, не куплю.
Лявоніха — Чаму? З цябе я многа не вазьму!
Несцерка -Грошай няма!
Лявоніха — Няма?! От, навіна! Дык чаго на кірмаш прыйшоў? Ну і панок, трасца табе ў бок! Каб на цябе ліха!
Несцерка -Ціха, паненка, ціха! Трымай пры сабе свае ліха! Давай гаршчок, пагуляем ды дзяцей пазабаўляем!
Гульня “Гаршчочак”
Несцерка – Дзяўчаткі, вачамі не міргайце,
Раты не разяўляйце.
Дзяўчаткі:
1 – Ой, горачка чубатае,
Ніхто ж нас не пасватае!
2 – Сяду я на лавачку,
Уду ў балалаечку.
Як зайграю па струнам –
Прыхадзіце, хлопцы, к нам!
3 – Падыходзьце, не зявайце,
Нам спяваць дапамагайце.
Прыпеўкі
Несцерка – Эх, топну нагой
Ды прытопну другой.
Колькі я не тапачу,
Усе адно – гуляць хачу!
Гульня пачынаецца,
“Курнаціцай” называецца.
Гульня “Курнаціца”
Вышай, ніжай, Курнаціца,
Кладзіся на правы бок!
Вышай, ніжай, Курнаціца,
Рукі ў бокі, ногі ў скокі.
Вышай, ніжай, Курнаціца,
За вуха вазьміся,
Пачынай круціцца.
Несцерка – Дзякуй за песні і пачастункі,
За кірмаш вяселы, падарункі,
Бывайце здаровы, у шчасці жывіце!
Калі прыйду ў госці – мне кваску наліце.
Раскажу я ўсяму свету,
Як цудоўна было тут.
Як і ў песнях, так і ў скоках,
Як у справах, так і ў спевах
Дцеці маюць спрыт.
Я іду ад вас у абновах,
З чыстай думай у душы.
У гасцей спрашу шаноўных:
Адпачылі на кірмашы?
(адказ)
Дзеці, мне здаецца, штосьці,
Што паснулі нашы госці.
Да гасце вы паспяшайце
І на танец запрашайце.
Агульны танец
Вядучы – Вынімайце, бацькі, грошы! –
Запрашаюць гандляры.
Паспяшайце, падыходзьце,
Што захочаш, тут бяры!
Гандляры (выхавацелі):
1 – Есць і цацкі, і ласункі.
Усім будуць падарункі:
Качанятка – для бабулі,
2 — Пеўнічак – для дзядулі,
Дзеткам – абаранкі,
Коціку – смятанкі.
Матулі – калачык,
Татачку – гарлачык.
3 – З бульбы дранікі смачныя.
Купіце – будзеце ўдзячныя.
Вельмі да спадобы дзецям
Дранікі нашыя – смачнейшыя ў свеце.
4 – Мы добрыя гаспадыні,
У нас поўныя скрыні.
5 – Дай вам Божа, шчэ трошкі пажыці.
Цераз дзень, цераз два
На кірмаш хадзіці.
6 – Міскі фарбаваныя,
Прыгожыя, маляваныя.
А крыжыкі, а рыскі!
Дальбог. Прыгожыя міскі!
7 – Вазьмі талерачку, панок,
Вазьмі і гэту, галубок!
8 – Справе час, пацехе – гадзіна.
Нас чакае дзень клапатлівы.
На развітанне пажадаем
Гасцей сустракаць вось з такім караваем!
9 – Ад шчырага сэрца
Мы вам жадаем:
Хай ніхто з вас ніколі
Гора не знае.
10 – Што прынеслі – прадавайце,
Што хацелі – набывайце!
(пачынаецца продаж усяго, што зроблена рукамі дзяцей і бацькоў)
Один комментарий на «“«Восеньскі кірмаш» — фольклорный праздник в старшей группе”»
Сценарий очень замечательный! Большое спасибо автору! А где можно взять песни и игры к сценарию. Не могли бы вы мне помочь?