Семинар в сельском детском саду

(Девушки с веночками стоят вдоль дорожки)

1.Госці паважаныя! Сардэчна вітаем!

2.На абрад кумавання мы вас запрашаем.(все кланяются)

7. Як дзяды казалі, трэба пакуміцца,

8. Прайсці пад вяночкам ды пагалубіцца.

(идут парой, держась за один веночек, навстречу гостям; обнимаются, становятся в «ручейке» первыми)

 

5. Пакуміцца – значыць, добрага жадаць,

6. Прайсці пад вяночкам і сябрамі стаць.

(идут парой, держась за один веночек, обнимаются,  становятся в «ручейке» первыми)

 

3. Завілі вяночак на шчасце, на долю,

4. Уплялі ў вяночак мы ўсяго даволі:

(идут парой, держась за один веночек, становятся обнимаются,  в «ручейке» первыми)

 

3. Радасці, здароўя, дабрабыту, шчырасці,

Дабрыні, павагі,  плену ды руплівасці.

4. Хто пад вяночкам пройдзе,

Той усе гэта знойдзе.

 

(заведующая проходит с первой гостьей под веночками, все следуют ее примеру; звучит музыка. Все останавливаются перед столом, на котором стоит “Багач”)

 

Сімвал нашай дружбы,

Залаты вяночак,

Ваш – хай ззяе сонцам

Кожны ваш дзянечак.

(Заведующая снимает с “Багача” (посуды с зерном и свечой) веночек, передает его гостям)

 

Багач, здабыты на палях,

Стаяў на покуці  ўвесь год.

Чакаў, пакуль не прыйдзе ў хату

З дабром, павагаю народ

Ды і сыпне жменю зярнятак,

Пасее мудрасць, дабрыню,

Каб жыў у радасці садочак,

Каб харашэў дзень ата дню.

Хто нам гэтага жадае,

Няхай нас зернем абсыпае.

Калі ласка, ягамосці,

Запрашаю вас у госці.

 

(приглашают гостей к столу – знакомству с белорусской кухней)

 

Лявоніха

Проша ў хату! Проша, госці!

Усе заходзьце, ягамосці!

Мы у сваей хаце рады вас вітаці,

Усім, што самі маем, вас пачаставаці!

 

Лявон

Я сення зранку падгаліўся,

Зусім такі падмаладзіўся,

У ночвах галаву памыў

І вусы спрытна падкруціў,

Ды мылам вус пашараваў,

Каб выдатней вус стаяў.

А для гасцей, святой нядзелькі

Надзеў я новую камзэльку.

 

Лявоніха

Зірніся, дзядзька, у люстэрку:

Хоць завярці вазьмі ў паперку!

 

Лявон

Ты лепш гасцей глядзі, страчай,

Ды стол тым часам накрывай!

 

Песня “А ты , півавар” (в это время гости рассаживаются)

 

Лявоніха

Стол гуртам, дзеткі, прыбірайце,

Настольнік белы падымайце,

На стол растрэсвайце мурог –

На сене колісь быў сын-бог –

І роўным пластам расцілайце,

Сянцо абрусам закрывайце.

Відэльцы, лыжкі разбірайце.

Да й  вы, госцейкі, не чакайце,

Сняданне ўжо распачынайце!

 (Лявон садится за стол)

 

Лявоніха (к Лявону)

А ты не зразу накідайся,

Бо потым шчыра пашкадуеш:

Чым даль – смачнейшыя патравы,

І многа іх, і ўсе цікавы.

Лявон

Дай, божа, добрую прыгоду,

Каб больш налета было меду;

Каб мы пілі, яшчэ прасілі,

І каб здаровымі усе былі!

 

Лявоніха

Ну, дай жа, божа! Без прыслоўя

Частуйцеся ўсе на здороўе!

Ну, закусеце, калі ласка!

Вось проша сыру, проша мяска!

 

Лявон (сидя за столом)

Якія ж у цябе намеры

Наконт снядання і вячэры?

Далей якая будзе страва?

Ох, як мне гэта знаць цікава!

Ў якім ліку, ў якім парадку?

Што на канцы і што ўпачатку?

 

Лявоніха

А ў мяне ўсе абмеркавана

І ўсе прадумана ад рана.

Трасянкі загадзя натрэслі,

Сянца пахучага прынеслі:

 

(вносят картошку  под музыку “Бульба”)

1 — Бульбы гаршчок ужо ў калена

Стаяў на лаве, чакаў сена,

І вось цяпер ен із ядою,

Як цар даўнейшаю парою,

Ў пачэсны кут, на свой прастол,

Стаўляўся з гонарам на стол.

 

2 – Бо ен у гэты дзень – персона!

На ім каўбаска, як карона:

Гаршок агорнуты пашанай,

Хоць ен фаміліі глінянай!

Пайду ў камору па другое,

Яшчэ больш смачнае, ядкое.

 

(смена мелодии)

3 – Баравічок марынаваны

Не ўступіць закусі любой!

А смачны! Пане мой каханы!

Адно падхоплівай губой!

 

4 – Баравічок, то гэта, братка,

Табе не нейкі чорны грузд:

Усю талерку зменціш гладка,

Калі, вядома, маеш густ!

 

(смена мелодии)

1 – А вось і сальца! Як без сала?

Хоць не на Ўкрайне мы, а ўсе ж…

Аднеквацца і нам не стала…

Такі прыгожы да таго ж

Шмандэлак сала, ды з праслойкай,

Ды з пахам лісту, часнычку,

Няўжо ніхто не пакаштуе?

Няхай стаіць тут у бачку!

Пільнуй – цішком скажу між намі,-

Каб і язык не ўцек часамі!

 

2 – А вось і шынка, як кадушка,

Румяна-белая пампушка,

Чырвона зверху, сакаўная,

Як бы агонь у ей палае,

А ніз бялюткі, паркалевы,

Кілбаскі-скруткі, як падковы!

 

3 — Без чаго пры поўнай місе

Мяса ты не наясіся,

Як ні еш, не крактанеш,

Хаця тыдзень цэлы еш.

У дзве змены, у тры змены,

Ды не тое! Што без хрэну?

Корань белы, ліст зялены,

Вітамінам бласлаўлены!

 

Лявон – Еш ды здаровы будзем, браце!

Няхай дае бог лад у хаце,

Каб у хляве ды ўсе пладзілась,

Каб жыта ў полі каласілась.

 

4 – Гарачая, са скавародкі,

Рыбка – карасі ды плоткі,

Ды так падсмажаны, што люба –

Сама да іх імкнецца губа.

 

Лявон

Усе, кажу. На гэтым дзякуй!

 

1 – Не! Я на сталы нясу бліны,

 

2 — І к ім – мачанку-верашчаку

С наборам рэбрышак свіных!

1 — З бліночка  можна зрабіць трубку,

Каб лепш здаволіць сваю губку

І больш зачэрпваць верашчакі.

Спрабуйце нашыя прысмакі!

 

Лявон

Што мне казаць? Сяджу я моўчкі:

“Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?

І неўпрыкмет на два-тры вочкі

Паслаблю пас на жываце.

Ужо не здыхацца! Падперла –

Няйначай крушня каманеў!..

А перад носам ставяць церла

Гарачых, тлустых калдуноў!

 

2 – Калдун!.. Духмяны, самавіты,

У масле ўсмяглы, а наўзверх –

Смятанкай свежаю паліты… ( к Лявону)

Ну, што? Ізноў глядзіш, як звер?

 

Лявон

І адчуваю, адчуваю:

Няхай хоць згэтуль у труну –

А не зганьбую, не стрываю –

Дам прытул і калдуну!

 

3 — Прытарабанілі сюды

Для заканчэння ўжо яды

Тварог, запраўлены смятанай.

Нясу з вялікаю пашанай.

 

4 — А потым блінчыкі на маку.

Каштуйце, госцейкі, прысмакі!

Так, блінчыка вы  закаштуйце!

Бярэце масла, не шкадуйце!

 

1 — А пірагі, як сонца ззяюць,

У роце самі хутка таюць.

А макаў сок такі салодкі!

І пірагі ў ім, як калодкі –

Так добра макам праняліся,

У рот паложыш – абліжыся!

Там, на гары, пад шчытам дзе-та

Быў мак павешан яшчэ з лета –

Цяпер у церле ен пацерты.

 

Мядок быў хітра дзесь заперты.

Цяпер яго нясем у сподках.

Каштуйце, госці, мед салодкі!

 

 

 

2 – Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць, —

То ўмее ен і смачна есці,

І – адпаведна – згатаваць!

 

3 – Таму – дастойна, без эфекту,

Прымай падзяку-пахвалу –

І беларускаму палетку,

І беларускаму сталу!

 

4 – І цмокні ў ручку гаспадыні,

Каб сонцам пырскнула яна,

І ўскінь яшчэ – а то астыне! –

Ускінь на сэрца… калдуна!

 

Лявон

Пасля бліночкаў ды аладак –

Такі ўжо быў стары парадак –

Збіралі сена са стала,

Кармілі ім каня, вала

І усіх жывелін, хоць па жмені,

А на стале, ў драбнюткім сене –

Здавен-здаўна вялося й гэта –

Уважна зернетак шукалі

І па тых зернетках гадалі,

Які зародзіць хлеб налета.

 

Лявоніха

Дай божа, ўраджаю усім нам даждаць

Здаровым, вяселым, жывым

І новых гасцей таксама спаткаць

У добрым здаровейку ўсім.

 

(Заведующая приглашает гостей пройти в музыкальный зал)

 

Загадчыца

Дзень незвычайны – нібыта свята:

Гасцямі поўная наша хата!

Шчыра, з павагаю вас сустракаем,

Чыстасардэчна ўсім абяцаем:

Што маем, з радасцю пакажам,

Пра жыцце свае раскажам,

Пра дасягненні, пра свой клопат,

Разделім з вамі і свой вопыт.

Заўседы рады сапраўдным сябрам,

Заўседы рады цікавым гасцям.

Гасцеўня, гасціннасць і госці…

У гэтым есць роднае штосьці:

Гасцінна і ветліва вас мы вітаем,

Наведаць гасцеўню сваю запрашаем.

 

 

( в зале)

Загадчыца

Радасцю ззяюць дзіцячыя вочы:

Гасцей сустракаць яны вельмі ахвочы!

Растуць сапраўдныя беларусы!

І гэтым я больш за ўсе ганаруся.

Такія ж гасцінныя, таленавітыя,

Такія ж руплівыя і працавітыя,

Такія ж вяселыя, гаманкія…

Ды й самі бачыце – вось мы якія!

 

1 — Калі ласка, любыя нашы госці,

Шчыра просім у  вас мы мілосці:

Калі завіталі ў наш любы край –

Прыміце ад дзетачак  каравай!

Не проста хлеб, а шчодры дар,

Зямлі палескай частаванне.

У ім – жар душы і сэрца жар.

 

Усе – І ад усіх нас прывітанне!

(падносяць каравай)

2 — Такі духмяны, такі цудоўны —

Ен гаспадар на стале шаноўны!

Колькі прыйшлося папрацаваць,

Каб вось такі каравай атрымаць!

Я быў на полі, зярняткі збіраў

І бачыў, як на зямлі працаваў —

Дапамажыце, і скажам хорам:

Той, каго завуць

 

Усе —  камбайнерам!

 

3 — Колькі начэй не спаў камбайнер,

Зярняткі збіраючы аж да зор.

Я буду таксама рупліва, старанна

На жніўным полі працаваць,

Каб ад самого прэзідэнта

Узнагароду атрымаць.

 

4 – Не смейцеся! Мы хоць малыя рабяты,

Але прауцем вельмі заўзята!

Сеем і пашам, кормім жывелу,

Гонім на пашу, а потым доім.

Гэта ж толькі ў казках бываюць

Малочныя белыя рэкі.

Не дась короўка табе малака,

Калі ты які недарэка.

Вось я застануся у роднай весцы,

Сапраўднай даяркай буду.

Пра што дазналася ў садку,

І праз гады не забуду.

 

5 — Гавораць дарослыя, што мы гуляем,

А мы навуку жыць спасцігаем.

На весцы без ведаў не пражывеш:

Не так пасееш, не так пажнеш…

А калі хочаш цялятніцай стаць,

Трэба занадта многае знаць:

Што яны любяць, малыя цяляткі?

П’юць малачко, як і мы, рабяткі!

Усе даведаюся  аб рацыене

І  лепшай целятніцай буду ў  раене!

 

6 —  А мне вось хочацца стаць паляводам

І назіраць, як ад году да году

Прыгажэюць, рунеюць нашы палі…

Не раз пакланюся  роднай зямлі,

Каб вырасціць бульбу, моркву, гурочкі.

Ужо не аднойчы у нашым садочку

Мы ураджай збіралі багаты.

І так ганарыліся нашы рабяты,

Што спасціглі азы навукі,

Як да зямліцы прыкласці рукі

І дачакацца падзякі багатай.

Збор агародніны – для нас свята!

 

7 – Яна ( або імя) цялятніцай хоча стаць,

Ты – даяркай, ты – паляводам,

А сябар мой  хоча быць камбайнерам

І атрымліваць узнагароды.

А мне што рабіць? Як выбраць справу?

На чым спыніцца? Мне ўсе гэта цікава!

А што, калі мне старшынею стаць?

Я буду калгасам сваім кіраваць.

Зямли гаспадар! Як прыгожа гучыць!

За прыкладам мне недалека хадзіць:

 

(или можно дальше взрослому, тогда так:)

 

Загадчыца

Не трэба за прыкладам доўга хадзіць!

Руплівы, надзейны і  паважаны,

Свайму калгасу сэрцам адданы

Гаспадар па прозвішчу Бабчанок!

Яго добра ведае ўвесь наш садок!

 

7 — Значыць, так таму і быць:

Буду старшынею!

Справу добрую рабіць,

Сябраваць з дзятвою!

 

Загадчыца

Такі вось погляд на жыцце

У нашых дашкалятак:

Імклівых, спрытных, працавітых

І гаманкіх рабятак.

А мы гатовы падтрымаць

Іх мары, спадзяванні,

Даць веды, прыклад паказаць.

На наша меркаванне

Ужо прыйшла пара адчуць

І сэрцам, і душою,

Што трэба добра працаваць,

Каб жыць шчасліва, у спакоі.

Ім  святкаваць, і гэты  час

Ужо не за гарамі.

Дык хай жа дзеткі адчуваюць

Сябе сапраўднымі гаспадарамі

Сваей зямлі, сваей краіны,

І вескі, роднай і прыгожай,

Мы ж будзем побач, будзем разам!

Абавязкова дапаможам!

 

 

Загадчыца

Згадзіцеся, прыемна назіраць,

Як лагодна міргаюць у небе зоркі.

Не меней прыемна запальваць самім

Зорачкі з імем Юрасік, Рыгорка,

Волечка, Насця, Надзейка,

Мікола, Аленка, Светка…

Сапраўдныя зорачкі на Палессі –

Нашы маленькія любыя  дзеткі.

І ў нашым садочку зоркі міргаюць,

У падарожжа гасцей запрашаюць.

Не будзем чакаць, не будзем здзіўляцца,

Раз зорачка кліча – пара нам спяшацца.

 (Заведующая приглашает на экскурсию по детскому саду)

Смотрите также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *