“У нашым садзе вароты шырокия” — для встречи гостей

– У маленькі, зялены як сад, гарадок

Запрашаем мы шчыра гасцей.

Вельмі ўдзячны мы вам,

Што час вы знайшлі

І наведалі самых маленькіх дзяцей.

 

– У нашым садзе вароты шырокія!

Жывуць тут дзеткі харошыя.

У іх галоўкі, як макаўкі,

Яны шчабечуць, як ластаўкі.

 

– Мы звычай зямлі сваей

Зберагаем.

Усіх гасцей

Хлебам-соллю вітаем.

 

—  На расшытым і бялюткім,

З карункамі рушніку.

Разам з хлебам соль падносім!

Кланяйся! Адведаць просім!

 

– Рыды мы ўбачыць

Вас у роднай хаце.

Нашым караваем

Вас пачаставаці.

 

– Людзі добрыя, вітаю!

І ў вас вось што запытаю:

Скажыце, калі ласка, мне

Ці вам добра тут, ці не?

 

Ну, тады чаму чакаеце?

Чаму артыстаў не вітаеце?

 

– Дарагія гледачы!

Трэба тут дапамагчы!

Кожны хай са шчырай ласкаю

ў ладкі весела папляскае.

 

– Цяпер грай весялей,

Нашых ножак не жалей.

Нашыножкі не баляць,

Яны хочуць танцаваць.

 

– А хто ж першы хадзіць будзе?

А хто ў нас першы песні пачынаць будзе?

Усе разам – Іванка!

Карагод “А дзе ж той Іванка?” А.Рэмізоўскай

 

 – Эй, сяброўкі дарагія,

Музыкантаў пазавем

І жартоўныя прыпеўкі

Разам з вамі прапяем.

 

Прыпеўкі

 

 – Як музыка заіграла –

Значыць, трэба выхадзіць.

І самой павесяліцца,

І людзей павесяліць.

 

– Іграйце, дудкі тоненька,

Скачыце, дзяўчаткі, хорашэнька.

А вы, хлопчыкі, пазірайце,

Сабе дзевачак выбірайце.

 

(выходзяць хлопчыкі)

Баярэ! Куды сабраліся?

—          У сваты!

—          Нешта ж дзеўкі малаваты!

—          Нічога, падрастуць!

 

– Першым я йду выбіраць,

З кім хутчэй у пару стаць.

Самую прыгожую,

На сонейка схожую.

 

— Я вазьму тую,

Што лепш за ўсіх танцуе!

 

– А я з той пайду скакаць,

Што ўмее вышываць.

Вось з гэтай паненкай,

У прыгожай сукенцы.

 

– А мне тая спадабалася,

Што сама засталася.

 

Танец “Трасуха”

 

– Станавісь у карагод:

Дзевачкі – напярод,

А хлопчыкі – за намі,

Маргаючы вачамі.

 

“У карагодзе мы былі”

 

– Вельмі рады сустрэць тут гасцей!

Прыязджайце да нас, калі ласка, часцей.

Каб сяброўства масток

Два злучыў берагі,

Каб наш родны куток

Стаў і вам дарагі.

 

– А на гэтым слове

Будзьце здаровы!

Самі з сабою

Ды із раднею.

Ды з усім домам,

Ды з усім родам.

 

– Шчыра вам жадаем

Шчасця і здароўя,

Каб было сяброў у вас –

Поўнае застолле.

 

– І шкада, а ўсе ж – бывайце!

Толькі нас не забывайце!

Смотрите также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *