Лявон – Добры вечар, малайцы!
Добры вечар, маладзіцы!
Рады я, што вы прыйшлі!
Мне на вас не надзівіцца!
Паска ў хату прыйшла,
Усім радасць прынясла.
Лявоніха – Усе прачнулась на зямлі,
Апрануліся палі.
Словы ляцяць у прастору нябес:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Вядучы – Заспявалі жаўрукі,
Пайшлі па весках спевакі
Зіму канчаці, лета пачынаці.
Ішлі валачобнікі іграючы, спяваючы,
Багатага двара шукаючы.
(уваходзяць дзеці фальклорнага гуртка)
Валачобнікі – Пойдзем у першую хату,
Дзе серабро звініць!
У другую, дзе сала шыпіць!
У трэцюю, дзе золата блішчыць.
А вунь у той бліны пякуць,
Бліны пякуць ды й нам дадуць.
ПЕСНЯ “ТПРУНДА, БАБА, ТПРУНДА, ДЗЕД”
1 – Валачобныя, людзі добрыя!
Валачыліся, намачыліся,
А за чый жа двор зачапіліся?
Вядучы – У нашым садзе вароты шырокія,
Жывуць тут дзеткі харошыя.
У іх галоўкі, як макаўкі.
Яны шчабечуць, як ластаўкі.
2 – Гаспадынечка, як малінача,
Есць у нас да цябе навіначка:
Кідай сваю пражу,
Зіма ўжо прагнана.
3 – Вазьмі сітца, насып жытца.
Дзяржы роўна, насып поўна.
4 – Не будзем клясці, што цяжка нясці, А будзем хваліць, што ўмееш дарыць.
5 – Сыр беленькі – для коласа,
Кваску – для голаса.
Мы свае боты патапталі,
Пакуль пана запыталі.
Лявоніха – Як добра будзеце спяваць,
Дык добра буду частаваць.
КАРАГОД “А ДЗЕ Ж ТОЙ ІВАНКА?” А.РЭМІЗОЎСКАЙ
Лявоніха – Запявальнічку – капу яечак,
Памагальнічку – дзесятачак,
А механошу – жыта калошу.
Няхай нясе, хоць парвецца,
Хоць жа з яго гаспадпр пасмяецца.
Лявон – Мы чаго ўсе сабраліся?
Усе – На спаборніцтвы прыйшлі.
Лявон – Добра вы падрыхтаваліся –
Бацькоў у падмогу прывялі.
Вось каманда –
Усе — “Васілінка”
Лявоніха — А вось гэта –
Усе – “Васілек.
Вельмі добрыя каманды!-
Гэта бачу і здалек.
Лявоніха – Тады, каб час не марнаваць,
Гульні будзем пачынаць!
Лявон – Зараз я знайду паненку
У прыгожанькай сукенцы.
Трэба лепш яе прыбраць
І хусцінку завязаць.
Лявоніха – Толькі дзе ж яе Лявон?
Хай на залу выйдзе ен.
Мне вось гэты спадабаўся-
Вельмі ж хораша прыбраўся.
Для яго есць капялюш,
Паясок прыгожы.
Лявон – Як надзене гэта ўсе –
На Лявона будзе схожы.
(выводзяць хлопчыка і дзяўчынку)
ГУЛЬНЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ “Прыбяры Лявона з Лявоніхай”
Слова журы: варыянт, калі перамагла каманда Лявона:
Першым, браткі, быў Лявон.
Як-ніяк, мужык жа ен!
Лявоніха не спяшалася,
Як жанчына прыбіралася.
І журы зазначыць можа:
Прыгажунечка – дай Божа!
варыянт, калі перамагла каманда Лявоніхі:
Гэта бачылі ўсе ў зале:
Лявоніху хутчэй прыбралі!
А Лявон хай выбачае,
Напярод запамінае:
Жаданне жанчыны – закон.
Таму перамог не ен.
Варыянт для нічыей:
Вось што адзначаю я:
Дзякуй Богу, нічыя!
Лявоніха – Лявон, ты ў дзетак не пытаўся,
Як хто да свята рыхтаваўся?
Хто з вас яйкі фарбаваў?
А хто ў біткі гуляў?
Лявон – Хай папляскае ў ладкі,
Хто гуляў у біткі з бабкаю.
А за імі, па парадку,
Хто гуляў з дзедам?
А хто з татаю?
(выносіць слоікі з яйкамі ў дне)
Каб яйкі гэтыя зварыць,
Вады трэбы нанасіць.
Лявоніха – Толькі хуценька і спрытна,
Каб ні кроплі не разліць.
ГУЛЬНЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ “НАНАСІ ВАДЫ”
Слова журы: варыянт нічыей:
— Усе шчыра працавалі:
Да краеў паналівалі!
Слова журы: варыянт, калі перамагла тая ці іншая каманда”
— Хоць камнда …(“Васілек” ці “Васілінка”)
Была першаю,
У каманды …(“Васілек” ці “Васілінка”)
Збаночак паўнейшы.
Старлісь, поўна налівалі,
Вось і крышачку адсталі.
Лявоніха – А цяпер, калі зварылісь,
Трэба іх хутчэй дастаць.
Зрабіць гэта цяжкавата,
Дзе ж падмогу нам шукаць?
Лявон – А мы папросім маму й тату.
Ну, ці згодны вы, рабяты?
ГУЛЬНЯ “ХТО ХУТЧЭЙ”
Лявон – Малайцы, не разгубіліся,
Але ж пра мяне забыліся.
З Лявонам так будзем гуляць:
Будзем яечкі качаць
Вунь да тых цукерак,
Што відаць з талерак.
Чые яйка дакранецца,
Той з цукеркай застанецца.
ГУЛЬНЯ “Дакаці яйка да талеркі”
Лявоніха – Усе цукеркі разабралі.
Малайцы, рабатты!
А цяпер свой спрыт пакажуць
Нашы мамы й таты.
Лявон – Вось вам яйка для пачатку.
Хай падзівяцца рабяткі,
Як вы будзеце гуляць,
Суседу яйка аддаваць.
У каго яйка застанецца,
Хай да мяне хутчэй нясецца!
ГУЛЬНЯ “ПЕРАДАЙ ЯЙКА” (для бацькоў)
Лявоніха – Мы не проста тары-бары
У гэты час разводзілі:
Мы стараліся і пары
Да сябе выводзілі.
Лявон – Вось цікавае імгненне:
Хай пакажуць свае ўменне
Яйка між ілбоў трымаць,
Ды пры гэтым паскакаць.
ГУЛЬНЯ З БАЦЬКАМІ “ЛЕПШЫ ТАНЦОР”
Лявон – Пакуль вы, бацькі, па зале
Пускаліся ў пляскі.
Не марнавала бабка час –
Яна напекла паскі!
Хто загадкі адгадае,
Кавалак паскі атрымае.
Хто іх болей з’есці зможа,
Той, вядома ж, пераможа.
ЗАГАДКІ БАЦЬКАМ І ДЗЕЦЯМ
Лявон – Усе елі і хвалілі,
А пра нас, відаць, забылі…
Скажы, бабуля, калі ласка,
Хто пачастуе мяне паскай?
Лявоніха – Вунь, Лявон. яны стаяць.
Толькі як да іх дастаць?
Лявон – Хай бацькі нам дапамогуць
І да той талеркі звозяць.
ГУЛЬНЯ З БАЦЬКАМІ “Пачастуй Лявона з Лявоніхай”
(бацькі пераносяць на просцілках Лявона з Лявоніхай)
Слова журы:Лявон з Лявонiхаю з’елі
Па добрай булцы, як хацелі.
Ну, вядома ж, Лявон першы,
Бо ў хаце ен старэйшы.
Або: Лявон з Лявонiхаю з’елі
Па добрай булцы, як хацелі.
Лявоніха хітрэйшаю была,
Таму ж яна й перамагла.
На мужчын яна зірнула
І з усмешкай падміргнула.
Дык, глядзіце, як стараліся,
Беглі, як не паўбіваліся?
Лявоніха – Вось пад’ела дык пад’ела!
Нават, дзед, памаладзела.
Са мною будзем так гуляць:
З горкі яечкі качаць.
Чые далей закоціцца –
Пляскайце ў ладкі,
Бо ен стане пераможцам.
Хто смелы, рабяткі?
КАТАННЕ ЯЕК З ГОРКІ (ГУЛЯЮЦЬ ДЗЕЦІ)
Лявон – Я ўсе ж хачу, каб паказалі,
Як у біткі вы гулялі.
(запрашае дзяцей выйсці на сярэдзіну залы і стаць парамі)
У каго яйка мацней –
У крузе застанецца.
Той паскача весялей,
У каго яйка паб’ецца.
ГУЛЬНЯ Ў БІТКІ (ГУЛЯЮЦЬ ДЗЕЦІ)
Лявон — Мае дзеткі, мы згадалі,
Што мы ж бацькоў не частавалі!
Памылку трэба выпраўляць:
Бацькоў сваіх пачаставаць.
(выклікае парамі дзяцей з бацькамі )
ГУЛЬНЯ “ПАЧАСТУЙЦЕСЯ” (дзеці з завязанымі хусцінкай вачыма частуюць яйкамі бацькоў)
Слова журы: Аж да крошкі падабралі!
Відаць, добра згаладаліся.
У садку вячэрай накармілі.
Глядзі, як добра атрымалася:
Яек ўсе пачаставалі,
Яшчэ (усе) й пераможцам сталі!
Лявоніха – Я віншую вас, рабяты,
Бо гулялі вы заўзята.
Пераможцаў мы вітаем,
Журы адзначыць запрашаем.
Журы: 1 – Ох, як вы журы здзівілі!
Нашы сэрцы пакрылі.
Колькі добрых гаспадынь –
Куды вокам ні кінь!
2 – Што чакаць вам ад журы?
Добра, што ні гавары!
Не імкніцеся за мора –
Там няма такіх танцораў !
Бацькі дзяцей не падкачалі –
З выкрунтасам танцавалі.
3 – Вось што адзначаю я :
Дзякуй Богу, нічыя!
На журы ніхто не сварыцца,
А лагодна усміхаецца.
4 – Таму – усім вялікі дзякуй!
Шчасця, радасці цярпення
І, вядома, усім здароўя.
А на тым – да пабачэння!
В інтернет аптеці Фарман пропонує купити якісні препарати для підвищення потенції і лікування еректильної дисфункції, з доставкою по Україні.