“Дажынкі” — развлечение в старшей группе


Дзеці:

1Усіх мы сення сустракаем

З прыгожым, пышным караваем.

 

2 — Паглядзець запрашаем,

Як ішли дзяўчынкі

На спраўленне дажынак,

Паглядзець на дабро гаспадаркі

Ды прыняць поўны жыта абірак.

 

3 – Восень, восень залатая,

Ураджайная пара,

Шмат турбот прыносіш людзям,

Шмат прыносіш і дабра.

 

 

Вядучы – Дзякуй!

А скажыце, дзеткі,

Чым багата хата?

—          Хлебам і Радзімай

—          А адкуль усходзіць сонца?

—          З-за хаты!

—          А хлеб?

—          З пякной дзяжы.

—          А як той хлеб трэба есці?

—          Разам за сталом.

—          А дзе яго ўзяці?

—          Ісці ўполе жаці!

Песня-танец “Поле мое, полюшко”

1 – Жыта ў полі зашасцела,

Ні хмурынкі ў сіняве!

Сення веска апусцела,

Сення кожны – на жніве.

 

Гульня “Звяжы сноп”

Вядучы:

Жнейкі  поле прыбіралі.

Так прыгожа прыпевалі.

Песня “Ой, я жала жыта”

 

Жнейкі:

1 – Канец ніўцы, канец,

Спляцем пану вянец.

Няхай лепшае ідзе

І вяночак надзяе.

 

2 – Будзь, сяло, весяло!

Бо мы вяночак несямо.

З добрага жыта,

Вельмі красавіта.

Карагод “Вяночак”

 

3 – Адчыняй нам, пані, варота,

Ідуць жнейкі з работы.

 

4 – Адчыняй і другія,

Ідуць жнейкі маладыя!

 

5 – Засцілай, пані, сталы і лавы,

Едзе да пані госць небывалы. (аддаюць сноп)

 

 

Вядучы – А вось и Верачка-кветачка,

Лепшая жніца.

 

Верачка – Віншую пані вянком

І добрым здароўем.

(кланяецца, аддае вянок)

 

Гаспадыня – Доля на вянку,

Хлеб на рушніку –

Кветкам пакляняецца,

З вамі вітаецца.

Дзякуй вам, жнейкі,

Што рана ўставалі,

Рана ўставалі,

Шчыра працавалі. (кланяецца ўсім)

 

Вядучы – Гаспадыня тужыла,

Што вялікая дружына,

А  гаспадар таму рад.

 

Хлопчык – Садзіцеся ўсе ў рад.

 

Жнейка – Гаспадынька таўстая,

Ці есць каша густая?

Стаў ды настаўляй нам

Марцыпаны з мясам.

(ставяць сталы, лавы, засцілаюць абрусам)

 Вядучы – Як жнейкі пшанічаньку дажыналі,

Перад імі зязюля кукавала.

Ой, кукавала ды казала:

—          Будзе тая пшанічанькі ў абаранках.

Ой, кукавала ды казала:

—          Будзе тая пшанічанька ў караваі.

А яшчэ казала:

—          Скрыні адмыкайце, абрусы выймайце,

Абрусы выймайце, сталы засцілайце.

Сталы засцілайце, жнеек вітайце.

(сядаюць за сталы, спяваюць)

 

Песня “У нас сягоння талака”

 

Гаспадыня (частуе ўсіх караваем) – Гэта вам, жнейкі,

Што  рана ўставалі,

Рана ўставалі,

Шчыра працавалі.

А гэта сынам, маім сакалам,

А гэта дачушкам,

Што з мамай уставалі,

Усяму лад давалі.

А гэта вам, госцейкі дарагія,

Каб здаровы ўсе былі вы.

 

Дзеці – Дзякуй!

 

Гаспадыня – А на гэтым слове –

Будзьце здаровы.

Самі з сабою

Ды із раднею,

Ды з усім родам.

А на развітанне заспявайце , калі ласка.

 

Песня “Зайграй жа мне, дударочку”


Похожие записи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *