“Велікодныя сустрэчы ў Лявона з Лявоніхай” — развлечение в старшей группе

Лявон – Добры вечар, малайцы!

Добры вечар, маладзіцы!

Рады я, што вы прыйшлі!

Мне на вас не надзівіцца!

Паска ў хату прыйшла,

Усім радасць прынясла.

 

Лявоніха – Усе прачнулась на зямлі,

Апрануліся палі.

Словы ляцяць у прастору нябес:

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

 

Вядучы – Заспявалі жаўрукі,

Пайшлі па весках спевакі

Зіму канчаці, лета пачынаці.

Ішлі валачобнікі іграючы, спяваючы,

Багатага двара шукаючы.

 

(уваходзяць дзеці  фальклорнага гуртка)

Валачобнікі – Пойдзем у першую хату,

Дзе серабро звініць!

У другую, дзе сала шыпіць!

У трэцюю, дзе золата блішчыць.

А вунь у  той бліны пякуць,

Бліны пякуць ды й нам дадуць.

 

ПЕСНЯ “ТПРУНДА, БАБА, ТПРУНДА, ДЗЕД”

1 –    Валачобныя, людзі добрыя!

Валачыліся, намачыліся,

А за чый жа двор зачапіліся?

 

Вядучы – У нашым садзе вароты шырокія,

Жывуць тут дзеткі харошыя.

У іх галоўкі, як макаўкі.

Яны шчабечуць, як ластаўкі.

 

2 – Гаспадынечка, як малінача,

Есць у нас да цябе навіначка:

Кідай сваю пражу,

Зіма ўжо прагнана.

 

3 –    Вазьмі сітца, насып жытца.

Дзяржы роўна, насып поўна.

4 –    Не будзем клясці, што цяжка нясці, А будзем хваліць, што ўмееш дарыць.

 

5 –    Сыр беленькі – для коласа,

Кваску – для голаса.

Мы свае боты патапталі,

Пакуль пана запыталі.

 

Лявоніха – Як добра будзеце спяваць,

Дык добра буду частаваць.

КАРАГОД “А ДЗЕ Ж ТОЙ ІВАНКА?” А.РЭМІЗОЎСКАЙ

Лявоніха – Запявальнічку – капу яечак,

Памагальнічку – дзесятачак,

А механошу – жыта калошу.

Няхай нясе, хоць парвецца,

Хоць жа з яго гаспадпр пасмяецца.

 

Лявон – Мы чаго ўсе сабраліся?

Усе – На спаборніцтвы прыйшлі.

Лявон – Добра вы падрыхтаваліся –

Бацькоў у падмогу прывялі.

Вось каманда –

Усе —  “Васілінка”

Лявоніха — А вось гэта –

Усе – “Васілек.

Вельмі добрыя каманды!-

Гэта бачу і здалек.

 

Лявоніха – Тады, каб час не марнаваць,

Гульні будзем пачынаць!

Лявон – Зараз я знайду паненку

У прыгожанькай сукенцы.

Трэба лепш яе прыбраць

І хусцінку завязаць.

 

Лявоніха – Толькі дзе ж яе Лявон?

Хай на залу выйдзе ен.

Мне вось гэты спадабаўся-

Вельмі ж хораша прыбраўся.

Для яго есць капялюш,

Паясок прыгожы.

 

Лявон – Як надзене гэта ўсе –

На Лявона будзе схожы.

 

(выводзяць хлопчыка і дзяўчынку)

ГУЛЬНЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ “Прыбяры Лявона з Лявоніхай”

 

Слова журы:  варыянт, калі перамагла каманда Лявона:

Першым, браткі, быў Лявон.

Як-ніяк, мужык жа ен!

Лявоніха не спяшалася,

Як жанчына прыбіралася.

І журы зазначыць можа:

Прыгажунечка – дай Божа!

 

 варыянт, калі перамагла каманда Лявоніхі:

Гэта бачылі ўсе ў зале:

Лявоніху хутчэй прыбралі!

А Лявон хай выбачае,

Напярод запамінае:

Жаданне жанчыны – закон.

Таму перамог не ен.

 

Варыянт для нічыей:

Вось што адзначаю я:

Дзякуй Богу, нічыя!

 

Лявоніха – Лявон, ты ў дзетак не пытаўся,

Як хто да свята рыхтаваўся?

Хто з вас яйкі фарбаваў?

А хто ў біткі гуляў?

 

Лявон – Хай папляскае ў ладкі,

Хто гуляў у біткі з бабкаю.

А за імі, па парадку,

Хто гуляў з дзедам?

А хто з татаю?

(выносіць слоікі з яйкамі ў дне)

Каб яйкі гэтыя зварыць,

Вады трэбы нанасіць.

 

Лявоніха – Толькі хуценька і спрытна,

Каб ні кроплі не разліць.

ГУЛЬНЯ  ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ “НАНАСІ ВАДЫ”

Слова журы:  варыянт нічыей:

—         Усе шчыра працавалі:

Да краеў паналівалі!

 

Слова журы:  варыянт, калі перамагла тая ці іншая каманда”

—         Хоць камнда …(“Васілек” ці “Васілінка”)

Была першаю,

У каманды …(“Васілек” ці “Васілінка”)

Збаночак паўнейшы.

Старлісь, поўна налівалі,

Вось і крышачку адсталі.

 

 

Лявоніха – А цяпер, калі зварылісь,

Трэба іх хутчэй дастаць.

Зрабіць гэта цяжкавата,

Дзе ж падмогу нам шукаць?

 

Лявон – А мы папросім маму й тату.

Ну, ці згодны вы, рабяты?

 

ГУЛЬНЯ “ХТО ХУТЧЭЙ”

 

 

Лявон – Малайцы, не разгубіліся,

Але ж пра мяне забыліся.

З Лявонам так будзем гуляць:

Будзем яечкі качаць

Вунь да тых цукерак,

Што відаць з талерак.

Чые яйка дакранецца,

Той з цукеркай застанецца.

 

ГУЛЬНЯ “Дакаці яйка да талеркі”

 

Лявоніха – Усе цукеркі разабралі.

Малайцы, рабатты!

А цяпер свой спрыт пакажуць

Нашы мамы й таты.

 

Лявон – Вось вам яйка для пачатку.

Хай падзівяцца рабяткі,

Як вы будзеце гуляць,

Суседу яйка аддаваць.

У каго яйка застанецца,

Хай да мяне хутчэй нясецца!

 

ГУЛЬНЯ “ПЕРАДАЙ ЯЙКА” (для бацькоў)

 

Лявоніха – Мы не проста тары-бары

У гэты час разводзілі:

Мы стараліся і пары

Да сябе выводзілі.

 

Лявон – Вось цікавае імгненне:

Хай пакажуць свае ўменне

Яйка між ілбоў трымаць,

Ды пры гэтым паскакаць.

 

ГУЛЬНЯ З БАЦЬКАМІ “ЛЕПШЫ ТАНЦОР”

 

Лявон – Пакуль вы, бацькі, па зале

Пускаліся ў пляскі.

Не марнавала бабка час –

Яна напекла паскі!

Хто загадкі адгадае,

Кавалак паскі атрымае.

Хто іх болей з’есці зможа,

Той, вядома ж, пераможа.

 

 

ЗАГАДКІ БАЦЬКАМ І ДЗЕЦЯМ

 

Лявон – Усе елі і хвалілі,

А пра нас, відаць, забылі…

Скажы, бабуля, калі ласка,

Хто пачастуе мяне паскай?

 

Лявоніха – Вунь, Лявон. яны стаяць.

Толькі як да іх дастаць?

 

Лявон – Хай бацькі нам дапамогуць

І да той талеркі звозяць.

 

 

ГУЛЬНЯ З БАЦЬКАМІ “Пачастуй Лявона з Лявоніхай”

 

(бацькі пераносяць на просцілках Лявона з Лявоніхай)

 

Слова журы:Лявон з Лявонiхаю з’елі

Па добрай булцы, як хацелі.

Ну, вядома ж, Лявон першы,

Бо ў хаце ен старэйшы.

 

Або: Лявон з Лявонiхаю з’елі

Па добрай булцы, як хацелі.

Лявоніха хітрэйшаю была,

Таму  ж яна й перамагла.

На мужчын яна зірнула

І з усмешкай падміргнула.

Дык, глядзіце, як стараліся,

Беглі, як не паўбіваліся?

 

 

Лявоніха – Вось пад’ела дык пад’ела!

Нават, дзед, памаладзела.

Са мною будзем так гуляць:

З горкі яечкі качаць.

Чые далей закоціцца –

Пляскайце ў ладкі,

Бо ен стане пераможцам.

Хто смелы, рабяткі?

 

 

КАТАННЕ ЯЕК З ГОРКІ (ГУЛЯЮЦЬ ДЗЕЦІ)

 

Лявон – Я ўсе ж хачу, каб паказалі,

Як у біткі вы гулялі.

 

(запрашае дзяцей выйсці на сярэдзіну залы і стаць парамі)

 

У каго яйка мацней –

У крузе застанецца.

Той паскача весялей,

У каго яйка паб’ецца.

 

ГУЛЬНЯ Ў БІТКІ (ГУЛЯЮЦЬ ДЗЕЦІ)

 

Лявон  — Мае дзеткі, мы згадалі,

Што мы ж бацькоў не частавалі!

Памылку трэба выпраўляць:

Бацькоў сваіх пачаставаць.

 

(выклікае парамі  дзяцей з бацькамі )

 

ГУЛЬНЯ “ПАЧАСТУЙЦЕСЯ” (дзеці з завязанымі хусцінкай вачыма частуюць яйкамі бацькоў)

 

Слова журы: Аж да крошкі падабралі!

Відаць, добра згаладаліся.

У садку вячэрай накармілі.

Глядзі, як добра атрымалася:

Яек  ўсе пачаставалі,

Яшчэ (усе) й пераможцам сталі!

 

 

Лявоніха – Я віншую вас, рабяты,

Бо гулялі вы заўзята.

Пераможцаў мы вітаем,

Журы адзначыць запрашаем.

 

Журы: 1 – Ох, як вы журы здзівілі!

Нашы сэрцы пакрылі.

Колькі добрых гаспадынь –

Куды вокам ні кінь!

 

2 – Што чакаць вам ад журы?

Добра, што ні гавары!

Не імкніцеся за мора –

Там няма такіх танцораў !

Бацькі дзяцей не падкачалі –

З выкрунтасам танцавалі.

 

3 – Вось што адзначаю я :

Дзякуй Богу, нічыя!

На журы ніхто не сварыцца,

А лагодна усміхаецца.

 

4 – Таму – усім вялікі дзякуй!

Шчасця, радасці цярпення

І, вядома, усім здароўя.

А на тым – да пабачэння!

В інтернет аптеці Фарман пропонує купити якісні препарати для підвищення потенції і лікування еректильної дисфункції, з доставкою по Україні.

Смотрите также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Проверка *